1.7.5.4. Лічэбнік
^ Вверх

1.7.5.4.   Лічэбнік 

1. У канчатках ускосных склонаў лічэбнікаў два, дз’в’э захаваўся галосны |о| ці яго фанетчны варыянт |а|: двох, дз’в’ох, двама, дз’в’ама.

2. Лічэбнікі адны, аб’эдз’в’э маюць займеннікавую форму адныйа, аб’эдз’в’ійа і скланяюцца паводле займеннікавага скланення (аб’эдз’в’іх, аб’эдз’в’ім, аб’эдз’в’ім’і). Часам  у падобнай форме выкарыстоўваецца лібнік адна – аднайа.

3. Часта ўжываюцца сцягнутыя формы лічэбнікаў: п’адз’іс’ат, п’ідз’іс’ат, п’ійс’ат, п’іс’ат, шэйдз’іс’ат, шыйс’ат, с’эмс’ат, вос’імс’ат.

4. Складаныя лічэбнікі ад 200 да 900 не скланяюцца.

5. Зборныя лічэбнікі тыпу двое, трое ў назоўным і вінавальным склонах маюць канчатак -і (-ы): двойі, тройі, чац’в’оры.

7. Побач са зборнымі лічэбнікамі двое – дзесяцёра выкарыстоўваюцца з такім самым значэннем формы двох – дз’эс’ац’ох: прыйшло трох хлопцаў, нарадз’ілас’о шас’ц’ох дз’ац’эй.

8. Актыўна ужываюцца лічэбнікі, утвораныя па мадэлях польскай мовы: йэдынас’ц’а, дванас’ц’а,  с’амнас’ц’а, двадз’эс’ц’а, трыдз’эс’ц’а.

9. Сустракаюцца розныя фанетычныя варыянты лічэбнікаў, неўласцівыя літаратурнай мове: чатэры, чтэры, чытыры, чэтэры, вос’ім, дз’ів’аносто,  дз’іс’аты і інш. 

76. Раслумачце дыялектны характар лічэбнікавых форм адная, адныя. 

1. Была малая – каровы пасьвіла ў лесі, адная (Чырвонае Сяло Зэльв.). 2. Я адная мучылася, езьдзіла ў Вільня за мукой, за хлебам, туды вязу кош яйкоў, там прадам і куплю дзеткам паесьці (Гольманцішкі Воран.). 3.А стала я дзеўкаю, а я адная ў сямьі дзеўкаю была, лепш са ўсіх у патсобным выдзявалася (Гнезна Ваўк.). 4. А як запальвалася першая гвязда, се сядалі за стол, адное месца пакідалі для пана Езуса (Павіланцы Воран.). 5. Пайшоў на вайну, мяне с трыма малымі пакінуў. Адное толькі нарадзілася было (Гнезна Ваўк.). 6. Адзінаццаць парасятак прывяла, але адноя прыдушыла, дзесяць толькі засталося (Навікі Свісл.). 7. Усё жыто кепско зышло, адныя плешкі на полі (Саленікі Карэл.). 8. Столькі марнацыі паробляна ў лесе за ўчарашні буралом, адныя вывараты ляжаць (Чэхі Астр.). 9. А ў нас у хаці было дзесяць галоў, ні то што ціпер бацькі адныя жывуць (Аляксандраўшчына Зэльв.). 10. А я ні дам, бо міне адныя дахтары да другіх пасылаюць (Малая Бераставіца Бераст.). 11. Упраўлюся, іду ў хату – адныя сьцены (Ражкі Свісл.). 12. Адзін каптан на ўсіх быў, адныя боты на трох (Шыганы Сл.). 

77.  Пракаменціруйце дыялектнае ўжыванне лічэбнікаў у наступных сказах. 

78. Выпішыце лічэбнікі, растлумачце, чым яны адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў. 

1. Потым мы ўжо рашылі будавацца на сто підзісят рублей (Стральцы Маст.). 2. І жывём ужо паўвека, підзісят гадоў во зара будзя (Ганчары Лід.). 3. Вярнуўся дахаты ў Замошы ў пійсятым годзі, у калхос пашоў (Замошша Шчуч.). 4. А плацілі за дзень работы за капанё пісят капеяк (Самуйлавічы Маст.). Сашы хутка пядзісят лет, сьвіню будзям калоць (Ражкі Свісл.). 5. Мне пійсят пяць гадоў, а бацьку ўжэ шыйсят ракоў (Сухінічы Маст.). 6. З пійсят восьмага быў брыгадзірам аж да шэйдзісят чацьвёртага, з шэйдзісят чацьвёртага быў конюхам (Замошша Шчуч.). 7. Я маю шэйсят чатэры шчэ, здарове маю і шчэ здужаю рабіць (Ваверка Лід.). 8. От ціперака мы картоплю капаем – шасят мяхоў, і ўсё мала (Бердзікі Ваўк.). 9. А мэтар сіццу стоіў восімсят грошай (Галубы Маст.). 10. Я ш ужэ старая, восімсят чатыры гадочкі маю, можа чаго іхняга не разумею (Кушляны Смарг.). 11. С мужыком тылько чтэры гады пражылі разам (Малая Бераставіца Бераст.). 12. У сямьі было восім штук дзяцей, чатэры дзеўчыны і чатэры хлопцы (Асіпаўцы Воран.). 13. Алі во дабавілі ў гэтум месяцы, то во ўжо восемдзесят чтэрэ стало (Малая Бераставіца Бераст.). 

79.  Вызначце дыялектныя канчаткі зборных лічэбнікаў. 

1. Двоі суткі то ніяк ні еўшы пасьці ішоў. Ішоў мусі троі суткі я (Даўбенкі Шчуч.). 2. Ну й прыехалі да яе ў адзін дзень чацьвёры сватоў (Мікелеўшчына Маст.). 3. А гэты дзеці, пяцёры было (Кронькі Шчуч.). 4. Дзіця першае ранілі, а потым і маці забілі. Нас засталося пяцёры – тры дзяўчаты (Кронькі Шчуч.). 

80. Знайдзіце лічэбнікі іншамоўнага паходжання, растлумаце прычыны іх бытавання ў гаворках Гродзеншчыны. 

1. Во бачыш, якія аспадары пашлі, каня ніgды ня бачыўшы, а мы былі аспадары, і я ўжо ўшчытана ў работу мела мусі едынасьця гадоў (Дзягаўцы Ашм.). 2. Наша сям’я сеяла лёну дзесяць, дванасьця загонаў (Чаплі Лід.). 3. Потым матка вышла замуш, я тшынашце мела (Перстунь Гродз.). 4. Паехаў мой бацька ў Наваградак, купіў пятнасьця буталёк гарэлкі, ды гэтак і вяселё зрабілі, бедно вяселё (Нёўда Навагр.). 5. Мне было тады гадоў шаснасьця, як мама наша захварэла (Свірыды Шчуч.). 6. Але замуш не зьбіралася, сядымнасьця гадоў тылька мела (Навасады Воран.). 7. Тэрас яшчэ малыя дзеці, смарчкі яшчэ, а ўжо на танцы лятаюць. Мы, бывала, ш асемнасьця адоў ляцелі (Пераганцы Воран.). 8. Замуш шла я, калі мела двадзесьця (Енчы Воран.). 9. Але пасьля вайны, гэта ў пяцьдзесёнт першум годзі было, галадоўка велька была (Андрэевічы Ваўк.). 10. І пажаніліся мы. Я прышла ў родзіну іхнію чынастая (Енчы Воран.). 11. Ёй, беднай, ужо осемдзесят осьмы рок (Радунь Воран.).