1.7.1. Асаблівасці паўднёва-заходняга дыялекту ў на тэрыторыі Гродзеншчыны
^ Вверх

1.7.1. Асаблівасці паўднёва-заходняга дыялекту ў на тэрыторыі Гродзеншчыны 

Гаворкі Гродзеншчыны ілюструюць асноўныя дыялектныя рысы паўднёва-заходняга дыялекту. Сярод іх у галіне націскнога вакалізму можна адзначыць функцыянаванне закрытых галосных  |к|, |ф|. Фанема |к| – пярэдняга рада, сярэдне-верхняга пад’ёму, ужываецца на месцы былога h. Фанема |к| больш вузкая ў параўнанні з фанемай |э|, сваёй артыкуляцыяй набліжаецца пасля мяккіх зычных да |і|, пасля цвёрдых і зацвярдзелых – да |ы|. Больш-менш выразна фанема |к| вымаўляецца ў паўднёвай частцы Гродзенскай вобласці (Свіслацкі, Ваўкавыскі, Слонімскі раёны). Аднак тут ужыванне яе нерэгулярнае, паралельна ў тых самых пазіцыях, у тых самых словах часта функцыянуе гук |э|: с’эно, цэлы. Чым далей на поўнач, тым менш адчуваецца “закрытасць” |к|, назіраецца прыкметнае выцясненне яго адкрытым |э|.

Фанема |ф| – задняга рада сярэдне-верхняга пад’ёму, рэалізуецца ў гуку, акустычна набліжаным да |у|: вфл, ватфўка, ваўкфў. На слых |ф| лепш адчуваецца і характарызуецца большай устойлівасцю, чым |к|. У наш час таксама адбываецца паступовая страта |ф|, рэалізацыя ў гуку |о|.

Агульнай для паўднёва-заходняга дыялекту і гаворак Гродзеншчыны ў яго складзе з’яўляецца такая асаблівасць, як непаслядоўны пераход націскнога |э| у |о| пасля мяккіх і зацвярдзелых зычных. Адсутнасць пераходу назіраецца ў асобных словах і формах: ав’эс, б’эрдо, зав’эс, зан’эс, раз’дз’эр, в’эртк’і, сэп’ал’, кл’эпк’і, дал’эко, чац’в’эрты, ідз’эм, б’арэм, н’ас’эм, кл’эпат, худэба, скнэра, м’эрзлы, с’ц’эрла, кас’йэ, ус’эйу, майэйу, твайэйу, свайэйу, майэ,  твайэ, свайэ, чарназ’эм, йэс’ц’.

У галіне ненаціскнога вакалізму яркай асаблівасцю гавороак Гродзеншчыны выступае няпоўнае недысіміляцыйнае аканне, сутнасць якога ў тым, што ў канцавым адкрытым складзе этымалагічныя |а|, |о|, |э| захоўваюцца, адрозніваюцца, не супадаюць у гуку |а|: рыба, много, морэ. Гэтая дыялектная асаблівасць характарызуецца ўстойлівасцю. Спецыфіка яе на Гродзеншчыне – пераважнае ўжыванне канцавога |о|, які можа вымаўляцца і на месцы этымалагічнага |э|: моро, горо. У асобных выпадках |о| знаходзіцца і на месцы этымалагічнага |а|: сабако, тато, папо, бац’ко, дз’ац’ко.

Разнавіднасцю недысіміляцыйнага акання выступае недысіміляцыйнае яканне, пры якім этымалагічныя |а|, |о|, |э| супадаюць у гуку |а| у ненацісным становішчы пасля мяккіх зычных. Найбольш рэгулярна яно праяўляецца ў першым складзе перад націскам: в’асна, с’астра, б’адой, в’аду. У іншых ненаціскных складах гук |а| рэалізуецца непаслядоўна. У адных гаворках Гродзеншчыны ён вымаўляецца выразна (в’арац’ано, з’ал’анаваты, хлоп’ац, бус’ал, грэб’ан’, дал’ай, в’эс’ало, воз’аро), у другіх набліжаецца да |э|, займае артыкуляцыйнае становішча паміж |а| і |э|. У шэрагу выпадкаў артыкулюецца гук |э| поўнага ўтварэння: пойдз’эм, бус’эл, с’ц’эражы. Ізаглосу гэтых трох з’яў акрэсліць немагчыма, паколькі яны хаатычна, нестабільна “раскіданы” па розных тэрыторыях, часам суіснуюць у адной гаворцы ці нават у маўленні адной асобы.

У сістэме рэалізацыі кансанантызму характэрная асаблівасць гаворак – абмежаванае выкарыстанне падоўжаных зычных. У інтэрвакальным становішчы на месцы старажытнага спалучэння “мяккі зычны +ь+й”, як правіла, гучыць непадоўжаны зычны, што ўзнік у выніку сцяжэння падоўжанага. Схема дыяхранічнага развіцця гэтай з’явы на канкрэтным прыкладзе выглядае так: гал’ьйо – гал’йо – гал’л’о – гал’о. Непадоўжанасць зычных – асаблівасць, стабільная і рэгулярная ў мове прадстаўнікоў розных узроставых груп: в’ас’эл’а, вучэн’а, п’ачэн’а, разводз’а, купан’а, нас’эн’а, варэн’а, с’м’эц’а, в’эц’а, збожа, сол’у, вос’ан’у, з’эл’ан’у, п’ац’у, дз’эв’ац’у, куц’а, свац’а.

Устойлівай рысай заходняй часткі гаворак Гродзеншчыны выступае саканне – цвёрдасць зычнага гука |с| у зваротным постфіксе дзеясловаў. Сярод цвёрдых варыянтаў постфікса часцей выкарыстоўваецца -са: выспаласа, нал’аталаса, найэўса, нап’іўса. Постфікс -со звычайна рэалізуецца ў пэўных граматычных умовах, калі дзеяслоў стаіць у фороме прошлага часу ніякага роду ці ў безасабовай форме: Гэто дзіця, знаяця, бегло, бегло і паваліласо (Бабіна Гродз.). Во так і засталосо ат Княжавоццаў, толькі брацка магіла (Казакоўцы Маст.). Постфікс -со заўважаны і ў іншых дзеяслоўных формах: Ён багаты быў, да жызьні харошы быў, ні то што які там ругаўсо ці біўсо (Зарудаўе Маст.). Сеў на карову, а яна як панясе, алі ён удзяржаўсо (Кавалі Бераст.). Не знае, у чым дзело, думае, што мы весялімосо (Талькаўцы Ваўк.). Частотнасць і разнастайнасць выкарыстання гэтага постфікса павялічваецца ў заходнім напрамку з выхадам у беларускія гаворкі Беласточчыны на тэрыторыі Польшчы.

Дыялектныя марфалагічныя асаблівасці праяўляюцца найперш у зменных часцінаў мовы. Устойлівы дыялектны характар маюць формы назоўнікаў множнага ліку. Так, назоўнікі мужчынскага роду ў назоўным склоне ўжываюцца з канчаткам : бурак’э, кавал’э, м’ашк’э, пн’э, ц’в’ік’э, лас’э, з’в’арэ, нажэ, кл’учэ, бабрэ, братэ. Назоўнікі ніякага роду захоўваюць старажытны канчатак : с’ола, вокна, аз’ора, балота, ц’ал’ата, парас’ата, пал’а.

Назоўнікі мужчынскага роду ў давальным і месным склонах маюць націскныя канчаткі -ом і -ох: братом, сыном, катом, гас’ц’ом, з’ац’ом, кн’аз’ом; у гас’ц’ох, у лапц’ох, у садох,  у л’асох, аб панох, у грыбох. Зрэдку такія канчаткі адлюстроўваюцца назоўнікамі жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавымі назоўнікамі: дз’аўком, хустком, пал’ом, грудз’ом, дз’в’аром; аб дз’аўкох, у хусткох, у пал’ох, у вушох, на пл’ачох, у дз’в’арох.

Трэба заўважыць, што канчаткі -ом  і -ох у гаворках усё больш набываюць архаічны характар. Пад уплывам беларускай і рускай літаратурных моў яны істотна выцясняюцца канчаткамі -ам і -ах і сёння сустракаюцца толькі ў маўленні людзей старэйшага пакалення.

У вінавальным склоне жывучай застаецца форма адушаўлёных назоўнікаў множнага ліку, аналагічная форме назоўнага склону: пас’э каровы, стрыгл’і ав’эчк’і, корм’іц’ куран’ата, пайшоў па бабы, запрагайц’а кон’і.

У гаворках Гродзеншчыны захаваліся рэшткі клічнай формы. Яна ўтвараецца пры дапамозе канчаткаў –э (-а), -у, -о: брац’э, коц’а, сынку, Йанко, мамо, Вал’о, Ман’э.

       Агульнай асаблівасцю паўднёва-заходняга дыялекту і гаворак Гродзеншчыны ў яго складзе з’яўляюцца рэшткі форм парнага ліку. Яны ўтвараюцца ад назоўнікаў жаночага, радзей ніякага роду ў спалучэнні з лічэбнікамі два, абодва, тры, чатыры. Фармальны паказчык парнага ліку – канчатак : дз’в’э наз’э, дз’в’э руцэ, тры з’ім’э, чатыры хац’э, абодва акн’э. У апоші час адзначаныя формы адчувальна прыгнятаюцца літаратурнымі формамі з канчаткам -ы(-і) (дз’в’э рук’і, тры з’імы) і выходзяць з актыўнага ўжытку. Больш устойлівымі аказаліся формы парнага ліку з канчаткамі -ыма (-іма) у некаторых назоўніках творнага склону, што абазначаюць парныя прадметы: вачыма, пл’ачыма, дз’в’арыма, вушыма. Пацвярджэнне гэтаму – выкарыстанне аналагічнай формы назоўнікамі іншых лексічна-семантычных груп: грашыма, грудзі’ма, гас’ц’іма, грабл’іма, с’л’аз’іма, кас’ц’іма, чарц’іма. Канчатак -ыма (-іма) адзначаецца нават у лічэбнікавых і займеннікавых формах: свайіма, п’ац’іма.

Прыметнікі (прыметнікавыя займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) таксама ілюструюць шэраг асаблівасцей паўднёва-заходняга дыялекту. Тут у першую чаргу варта назваць сцягнуты аднаскладовы ненаціскны канчатак прыметнікаў жаночага і ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах: б’эла краска, добра дз’аўчына, в’эл’ка хата, гэтака штука, п’эрша камун’ійа; смашну в’ачэру, с’ін’у хустку, нову кн’ігу; важно дз’эло, л’охко адз’эн’а, дробно нас’эн’а.

Прыметнікі (і падобныя да іх іншыя часціны мовы) мужчынскага і ніякага роду маюць дыялектныя канчаткі ў месным склоне: пад націскам – -ом, не пад націскам – -ум: у старом хл’ав’э, на л’іхом баку, у гн’ілом балоц’і, на сухом с’эн’і, у чом дз’эла, у том годз’і, у другом клас’і; на доўгум бродз’і, у добрум настройі, у с’ін’ум кас’ц’ум’і, у гэтум годз’і, на вашум гародз’і, на дз’ікавум пол’і, у п’эршум клас’і.

Шэраг дыялектных асаблівасцей характэрны для дзеяслова.

Дзеясловы першай аобы множнага ліку абвеснага ладу заканчваюцца на -мо: ідз’эмо, б’арэмо, с’п’авайамо, кажамо, с’п’імо, гл’адз’імо, крычымо.

Формы загаднага ладу множнага ліку выступаюць з канцавым спалучэннем -мо(-ма): к’ідаймо, заган’аймо, уц’акаймо, гл’ан’ма, с’адз’ма, к’ін’ма.

Сінтэтычная форма будучага складанага часу, якая гістарычна ўтварылася ў выніку зліцця былога дапаможнага дзеяслова имати з інфінітывам асноўнага дзеяслова, пашырана ў асноўным на поўдні Гродзеншчыны: раб’іц’іму, казац’ім’эш, дац’м’э, хавац’м’эм, п’ісац’м’эц’э, карм’іц’муц’. У наш час яна набыла адзнакі архаічнасці, выкарыстоўваецца адносна нячаста, замяняецца сучаснай аналітычнай формай з дапаможным дзеясловам быць: буду раб’іц’, будз’эш казац’.

Пералічаныя вышэй дыялектныя з’явы ўласцівы не толькі мове Гродзеншчыны, але і мове некаторых іншых рэгіёнаў Беларусі. Яны ўтвараюць сукупнасць вызначальных асаблівасцей паўднёва-заходняга дыялекту, супрацьпастаўленых асаблівасцям паўночна-ўсходняга дыялекту. 

5. Выпішыце словы, у якіх адбылася замена этымалагічнага гука |ф| іншымі гукамі і спалучэннямі гукаў, растлумачце прычыну такой замены.

1.У іх нідзе ні папера ні валяецца на гуліцы, на асвальце, а ў нас і банкі бітыя, бляхі с-пат кансерваў (Прудзяны Шчуч.). 2. Партвель рабілі с тканага палатна, ручкі былі скручаныя зь ніцей, ш шнурка (Чаплі Лід.). 3. Усяляк было, аля жылі людзі, елі зацірку, скварку, картоплю (Віганцы Воран.). 4. Нагатавалі пасолі зь мясам, тады і кажа бацько: “Давай здымемо мерку і глянімо, хто з нас патаўсьцея” (Любча Навагр.).  5. Упярот трэбо было і торпу самым капаць (Кавалі Бераст.). 6. Пайдзі зачыні шапу ў сенях (Асташына Навагр.). 7. Ні выраджаліся гэтак, як цяпер, босыя хадзілі на гулянкі, бо тухлей ні было (Нёўда Навагр.). 8. Туплі ніяк ні купя (Граўжышкі Ашм.). 9. Ранілі там нямецкага ахвіцэра (Ганчары Лід.). 10. Хвамілію яго ня помню, во, хіба Журоў (Ляхавічы Зэльв.).  11. Палатно самы ткалі, адбельвалі альбо хварбавалі? (Пыра Гродз.). 12. Манька мне новы хвартух пашыла, та я яго злажыла, спаніцу чысьцейшу (Навікі Свісл.). 13. На конях раней жа ежжалі, машын то не было. Яшчэ добра было, калі ў каго хвурманка была (Суботнікі Іўеў). 14. Устрояць такі покус: хлопец патпаліць кудзелю дзеўчыне, да ўсе яе тушым (Дашкавічы Свісл.). 15. Мая ты, што тыя грошы. Камашы на ногі яму, сабе купі, куфайку якую каля скаціны хадзіць. А дзеці колькі цягнуць (Буняны Ашм). 

6. Прачытайце, знайдзіце словы з дзеканнем і цеканнем. Ці праяўляецца гэты фанетычны закон у запазычаных словах? Які вывад можна зрабіць аб рэалізацыі яго ў беларускіх гаворках?

1. У сяло як хто заявіцца, вядуць да дзепутата (Старынцы Бераст.). 2. На дзіскацекі тыя як пойдуць, то ўсё кажуць: «Бабушка, дзіскацекі па пятнаццаць тысяч стояць» (Сухінічы Маст.). 3. Вучыліся ў дзьве зьмены, і натто была моцна дзісьціпліна (Залацеева Зэльв.). 4. Мацімаціку саўсім ледве цягнула (Раневічы Свісл.). 5. Але власьці гасударсьцьвенныя называлі гэто паліцікай (Асташына Навагр.). 6. А тута яшчэ чутка пашла, што зьявіліся парцізаны (Каліноўская Свісл.). 7. Пазвані па ціліфоні і перадай, што я казала (Бабіна Гродз.). 8. Раней цехнікі не было, ну, жыцё было вясёлае (Граўжышкі Ашм.). 9. Анно цілівізары, больш ніякай вясёласьці няма (Малыя Азёркі Маст.). 10. Кніжак ні было, цітрадзяў ні было (Шылавічы Сл.). 11. Ціф як узяў, так усе паўміралі (Алекшыцы Бераст.). 12. Усё жыцьцё прарабіла ў школі цяхнічкай, людзі міне ўважалі (Адэльск Гродз.).                                     

7. Прачытайце сказы, знайдзіце словы, у якіх не адбыўся гістарычны пераход націскнога гука |э| у |о|.           

1. Потум мой тато паставіў сваю хатку на выгане, яна ціпер ужэ зусім стала старэнька, развалілася (Крапіўніца Свісл.). 2. Ці есьць у цібе добра сакера? Ба гэтай толькі дрот сячы (Бабіна Гродз.). 3. Прышлі астатнія – ізноў аддавайце ўсё, што ест (Геранёны Іўеў.). 4. Ціпер так: ест дзіця, ест калясачка, ест отдых, ест атпачынак якісьці (Перстунь Гродз.). 5. А мо грошай табе выслаць, ці ў цябе яшчэ е? А калі е, то колькі, напішы? (Лаўрыновічы Зэльв.). 6. Як паглядзіш на тэразьнейшую маладзеш, то душа баліць (Пагародна Воран.). 7. Кепско было хадзіць, далеко, цяшко, па сьнягу (Кавалі Бераст.). 8. Пярот на куцю авес змелям, кісель вару, пячэнчыкі пяку, куцю вару (Баранавічы Карэл.). 9. А брат быў меншы, с трыццаць чацьвертага года (Малыя Азёркі Маст.). 10. Едзям у веску, а брат стаіць на вуліцы (Гуды Лід.). 11. Шчотка была з ручкай і с цьвердай шчацінай (Пляцянічы Зэльв.). 12. Круцім перавесла, вяжам снапы, а дарогаю едуцуь мушчыны па снапы (Замасцяны Шчуч.). 13. Прывес карафку воткі першай вырабы (Гуды Лід.). 14. Пасатку, сасенкі скрось садзіць хадзіла (Ражкі Свісл.). 15?. Мы даліся да ксендза, была ў сповядзі яна (Лаздуны Іўеў.). 16. І прыязжалі саперы, і рвалі гэты замак (Геранёны Іўеў.). 17. У нас чаіцы над ракой летаюць, рыбу лапаюць (Галавачы Гродз.). 18. Была сеньня ў краме, купіла табе саколку [майку], твая саколка ўжо старая (Кракотка Сл.). 19. Што ні скажаш, ту ён усё йдзе прэціў, нікого ні слухая (Красноўцы Лід.). 20. Задзешава ты аддаў свайго барана, рублёў дваццаць мог узяць (Міжэвічы Сл.). 21. Дзе чарназем, там добро расьце (Міратычы Карэл.). 

8. Прачытайце, вызначце тып ненаціскнога вакалізму пасля цвёрдых зычных.

Жыцё было ў міне цяшко. Хата була зусім маленька, а дзяцей ажно дзевяць. Я была старэйшай, памагала сваім бацькам не тулькі па хазяйству, але і дзяцей гадаваць, есьці варыць. А бывало такой, што і есьці ні було што. Але на сьвято, асобенно на Вялікань, було трошкі нават смашнаго сала. Хоць і сямья была велька, але жылі дружно, бацько быў рабочым, усё дабываў у хату. Рано ўставаў, позно клаўся, шкадаваў нас. Так і жылі. Было і горо. У нас памярла сястронка, як було ёй два года, але ш перажылі гэто горо. Верылі ў Бога, хадзілі ў цэркву, натто добро маліліся. У хаці ў нас було ні гэдак, як зарас. Нават палоў ні було. На каждо сьвято жоўтым пясочкам зямлю высыпалі. Вышла я замуш у васімнаццаць гадоў. Тады ў тыя гады і лепшо трошкі жыцьцё настало. Мае дзеці нікепско жылі, ні так, як мы. Ужэ й вучыліся, а патом і далей пашлі вучыцца. Дзве дочкі ў міне, адна дахторка, другая швачка. Красівыя. Патом замуш іх аддала. Зяці харошыя, памагаюць. І ўнучкі е ўжэ? дзяўкі велькія. Жывуць дзеці нікепско ў горадзі. Само глаўно, кап здаровыя былі ўсе. Я ім трошко пеньсіяй памагаю, бо ў горадзі цяжэй, чым у вёсцы. Трэбо ўсё купіць: і малако, і сьмятану, і адзецца красіво, бо ў людзі выходзяць. А нідаўно старшуй даццэ апірацыю рабілі, то тожа трэба грошмі памахчы. Вось так і жыву памаленьку.

Жанчына, 1927 г. н.

в. Правыя Масты Маст., 2003 г.

9. Выпішыце словы, у якіх няпоўнае недысіміляцыйнае аканне рэалізуецца вымаўленнем гука |о| на месцы этымалагічных галосных |а|, |э| у канцавым адкрытым складзе.

1. Як тато ішоў на вайну, то купіў нам кілё сахеру (Калядзічы Ваўк.). 2. Трэбо было намыць, наварыць (Корнаць Свісл.). 3. Назаўтро пытая: “Хто пасьвіў?” Я кажу: “Я” (Амбілеўцы Шчуч.). 4. А ў Росьцевічах тады Зенько жыў (Росцевічы Зэльв.). 5. А папо возьмя мелу кусок, рушніком накрыя гэто ўсё і ходзіць каля вакон, каля дзьвярэй і кругом крэсьцікі піша (Востухава Карэл.). 6. У тэй гот у нас меўсо быў быць добры ўраджай: пасолько, гарбузэ, морква (Казакоўцы Маст.). 7. Да нас некі сабако прыбіўса, мо дзе гарацкія пакінулі ў лесі (Падбершты Шчуч.). 8. От горо з гэтымі камарамі, німа спасу ад іх ні людзям, ні скаціні (Бабіна Гродз.). 9. А ў Дубні спрадвеку цыбуля радзіла, і ціпер там моро яе садзяць на праданя (Харціца Маст.). 10. Я гэто й сам помню, гэто праўдо (Падбалоцце Зэльв.).

10. Знайдзіце словы, якія ілюструюць недысіміляцыйнае яканне ў розных ненаціскных складах.                                                                     

1. Потым ён казаў зысьціся, аля бяс шлюбу, а бяс шлюбу я не пашла (Вайкунцы Воран.). 2. У маей маткі, ты яе й ня відзела, дык пасьледні залатнічок з сяніка вытрабушылі (Шутавічы Смарг.). 3. Так Лявон у яго парапкам быў, служыў, значыць, няўдалы такі (Монтацішкі Смарг.). 4. Яго цётка пасватала яго мне, кап я за яго ішла замуш, што будзя добро жыцё (Ляхавічы Зэльв.). 5. Бывая, уцячом с хатаў на поля (Мікшавічы Воран.). 6. Цялята ўсе здала і хадзіла прасіла: дайця мне дабаўкі (Алешавічы Маст.). 7. Тады пытая сын, чаму гэта так (Любча Навагр.). 8. Немяц хадзіў, падышоў да рова, паглядзеў на ўсіх. Ну, думаям, браця, пастраляя ўсіх (Ганчары Лід.). 9. Маладая першы сноп зьвязвая сама і на яго вешая падарка, які бярэ с сабою (Клепачы Бераст.). 10. Ужо праз гэто німа чаго гаварыць, толькі ажыдаць будзям (Бібікі Зэльв.). 11. Помню як сёня, як са сваім Стасям хадзілі за хлебам (Марцінавічы Зэльв.). 12. Немяц закатаваў, і ўсё сказалася на здароўі (Ладзенікі Навагр.). 13. Едзям, а там яўрэяў жануць (Дабраволя Свісл.). 14. Усё было крыто саломаю, а вецяр быў (Малыя Азёркі Маст.). 15. Як шваgяр паедзя за гноям, то працую, а як прыедзя, бягу памагаць (Малая Бераставіца Бераст.). 16. Запрагалі троя коняй у жняярку (Ходараўцы Лід.). 17. Куды ты лезяш? (Вялікае Сяло Ваўк.). 18. Кажу я кумішчу: паехалі на вакзал, купляй мне бялет у мае Смургоні (Крапіўна Смарг.). 18. Мне цьвякі сыпалі на дарогу (Пелкаўшчына Іўеў.). 19. Заўтра Надзя зьбіраяцца ехацаць у Вялейку, то папрасі яе, кап пярадала (Гродзі Ашм.).

11. Прачытайце сказы і адзначце спецыфіку кансанантызму на месцы падоўжаных зычных. 

1. Канчаецца васэля, і трэба нявесцы брацца за работу, кап унаравіць і мужу, і сьвякрусе, і сьвёкру (Гальшаны Ашм.). 2. А бывала, пазнаёмяцца каля касьцёла і запрашаюць да сібе на гуляня (Мігдалы Воран.). 3. Закіпіць у чыгунку вада – кідаеш туды жменьку куці, жменьку грыбоў сушаных, пакрышыш дробненька морквачкі, бурачкоў, картопелькі (Старое Сяло Зэльв.). 4. Покуль мама робя сьняданя, мы сьпім, а потым зноў на работу (Суцькава Смарг.). 5. Помню, мы тады далі цялушку і адну сьвіню (Кавалеўшчына Воран.). 6. Уе такое пакулю, што яго цяпер, як кажуць, і за сьвечкай не найдзеш, таго пакуля (Каменка Гродз.). 7. А адна бапка ў нас у вёсцы – удава, і ў яе забралі адзеня куфар (Першамайск Шчуч.). 8. Трэба было хадзяйства рабіць, а я паняця ні меў, як плух дзяржаць (Старынкі Шчуч.). 9. Рабілі павучке с саломы, вешалі да сталяваня (Парэчча Гродз.). 10. Якое там жыця было – адна мэнка (Сямёнаўка Бераст.). 11. Прыяжджалі сюды ўсялякія міністры на паляваня (Рось Ваўк.). 12. Прыдзя хлопяц на запытаня і пытаецца, ці пойдзе дзеўка за яго (Чаплі Лід.). 13. А як пройдзя капаня бульбы, тадэ трэм церніцамі, сушым на печы (Якубаўцы Воран.). 14. Хто с караўлотам, прасьніцаю, хто с вышываням пасядзям на лавы, робім работу і сьпяваям (Дзеткі Воран.). 15. Гадаванё было цяжолаё, але Бог даў павырасталі ўсе, хлопцы арміі паатслужвалі, пажаніліся (Навасёлкі Сл.). 16. Бацька з маткай тры разы абышлі кругом вазоў с хлебам і солю (Жупраны Ашм.). 17. Далі напраўленя на вучобу (Мількаўшчына Гродз.). 18. Падала заяўленя ў калхос, і мне абяшчалі, што дадуць кварціру, я рада (Каняўцы Зэльв.). 19. Можам хаваць сьвіню да года, а не будзя сала, рас перабалея на чырвонку (Паляцкішкі Воран.).

12. Знайдзіце ў сказах і тэкстах словы, якія адлюстроўваюць саканне. З дапамогай якога постфікса яно перадаецца? 

1. Туды, за Путрышкамi, забыласа, якая дзярэўня (Жытомля Гродз.). 2. Сабiраемса ўсе дзеўкi, iдзем на возера, выкупаемса (Парэчча Гродз.). 3. Калі шла замуш, я мела васімнаццаць гадоў. Прышоў да міне жаніх Губінскі, Іван. Прышоў с сватамі. Прас тры нідзелі пажаніліса, вянчаліса. Прас два гады забралі Івана на абучэне і папаў ён пад вайну. Забілі на вайне. Удавой жыла лет  дзесяць. Тады пасватаўса да міне Сямён. Паехалі ў сельсавет распісаліса, вянчаліса ў цэркві. Дзеці ў міне добрыя. Вучыліса добра, памагалі па хазяйству (Губінка Гродз.). 4. Калi хто пытаўса, як куды дайсьцi, дык людзi гаварылi, што яму проста туды, праз мастэ (Правыя Масты Маст.). 5. I вось настаў енты сьвяты Вяльканац, калi булi чырвоныя яйкi, пячоныя булкi, калi правiласа iмша ў касьцёле (Студзенiкi Свiсл.). 6. Я iх нi пускаю на двор, яны кажуць: ”А ты баiсса, ты старша, i мы баiмоса! Ага, ты баiсса цягнуць, а мне гаворыш, каб я накрываласа” (Алекшыцы Бераст.). 7. Тато мой пашоў на фронт, а мама асталаса з намі малымі. Я была самая старшая, трынаццаць рок мела. А ўжэ брат мой і сястра меншыя былі. Калі прышлі да нас немцы, было страшна. Пыталі, дзе наш тато. А мама, – што памёр, і яна адна зь дзяцямі асталаса. Немцы з нашай вёскі ўзялі маладых дзяўчат ды павезьлі ў Германю. Ну і міне забралі. Мама, як ціпер помню, так ужэ плакала, баяласа, што ўжэ не вярнуса дахаты. У Германі мы прыслужвалі гэтым немцам, варылі яду, прыбіралі ў хаце. Калі што ні так, то білі нас. Кармілі нас там добро, але я ўсё-ткі баяласа. Ну, а калі вайна акончыласа, то папрыяжджалі мы ўсе дахаты. Мамі сказалі, што тату забілі, а яна ні верыла. Тады ўжэ зімой тато мой вярнуўса (Рудаўляны Бераст.). 8. А немца тады баяліса, бо  немца ні можно было абганяць. Немец ідзе – ідзі ззадзі, а яго не мыляй, бо бізуном біліса немцы. Ехалі, а конь быў у тата шпаркі такі, хутка бегаў. І тато лейца як пусьціў, так і дагнаў немца. Ну алі патом каня прыдзержаў. Астаўсо далёко, тады ізноў лейца пусьціў. Конь зноў дагнаў немца. Патом немец аглянуўса, паглядзеў так на тата. І патом ужэ трэці рас тато баяўсо даганяць яго (Вярэйкі Ваўк.). 

13. Выпішыце зваротныя дзеясловы і прааналізуйце марфалагічныя ўмовы выкарыстання ў іх постфікса -со. 

1. Дзяцька патпяразаўсо дзягаю i пашоў па дровы (Рэпля Ваўк.). 2. У тэй гот у нас меўсо быў быць добры ўраджай (Казакоўцы Маст.). 3. Зьнiшчылi касьцёл, усё, адзiн только мур астаўсо (Перстунь Гродз.). 4. Гэты сынок, што шафёрам робiць, я таксамо хацела кап натто вучыўсо (Сухiнiчы Маст.). 5. Мой умэнт падняўсо, памыўсо і пайшоў на работу (Шчэчыцы Маст.). 6. Як смальнуўсо аб дрэва, аж іскры з воч пасыпаліса, машыну разьбіў (Дубна Маст.). 7. Гэта ш так моцно распырхаўсо, трэба пайсьці да доктара, хай лекаў дасьць (Дубна Маст.). 8. Васіль утапіўсо летам, а Ванда – праз рок у той самюткі дзень, што й ён (Кухары Маст.). 9. Жыто раскарчыласо [разраслося] і ўзялосо ў колас (Гольні Бераст.). 10. Ні быў бы то пячур [даглядчык печы ў смалакурні], замурзаўсо, відно, што лазіў у печ (Церахавічы Свісл.). 11. А нам тожа тых смакаў хацеласо ды і есьці тожа ўсё ўрэмя хацеласо (Старына Маст.). 

14. Вызначце дыялектную марфалагічную асаблівасць у формах назоўнікаў мужчынскага роду множнага ліку назоўнага і вінавальнага склонаў. 

І. 1. Я жа ш ні сеяла, сеялі мужыке (Верцялішкі Гродз.). 2. Ну та ўжэ як мае сталі дзеці, та яны хадзілі пры бальшавіках у школу, як ціпер кажуць, – бальшавіке (Струга Маст.). 3. Тады бялілі сарачке, пасьцілкі, мяшке і радзюгі (Казловічы Зэльв.). 4. Радзілася я ў вёсцы, мае бацьке былі людзі простыя земляробы (Астрына Шчуч.). 5. А канчаўся дзень, та бабы дахаты ішлі, а мушчыны насілі снапэ і зносілі, ставілі дзісятке (Замасцяны Шчуч.). 6. Калісьці й ваўке былі галодныя, у саму вёску прыходзілі (Цідовічы Гродз.). 7. Мішу забілі нямцэ і сына яго забілі (Асташына Навагр.). 8. Тады ўжо маладоі шафяркі прышпільвалі бантэ на кляпу летніка (Лозкі Навагр.). 9. Дзякаваць Богу, ні калекамі выраслі, ну а тыя, што паўміралі, дык тады дзе ш тыя дахтарэ былі (Райца Карэл.). 10. А падрасьлі дзеці, то хлопцаў большых у пастухе налето аддавалі (Райца Карэл.). 11. Калі на поле хадзілі, бралі ўсягда абет с сабою, і што астануцца куске хлеба, то прыносілі да дзяцей, гаварылі, што гэта заячы хлеп (Вялікая Бераставіца Бераст.). 12. А перат палацам – клянэ, каштанэ (Алешавічы Маст.). 13. Але бацько прадаў два кажухе, яшчэ там нешто і прывёс дохтура (Шыганы Сл.). 14. Увайшоўшы ў хату, малады с шафярамі садзіліся за сталэ (Пасінічы Сл.). 15. На вяселё раней рабілі вінягрэт, варылі кісель, было мясо, сяляццэ (Пасінічы Сл.). 16. Ткалі, пралі, касьцюмэ шылі, спатніцы, кафтанэ с фальбонкай, с касьнічкай. Усе хустке на вярстат ткалі. Цяшко было жыць. Лышкі, апалонікі, чарпаке рабілі самі, ткалі андараке – такія шарсьцяныя спатніцы. Хлеба ні было. Грыбэ зьбіралі, рыбу з кошыкам лавілі, раке лавілі. Рабілі с тросьніку спасацельныя круге, кап ні ўтапіцца. Прывязваліся да тросьніку, плывуке яшэ на тросьнік называлі. Парапке жылі ў пана, цяшка ім было. Па грыбэ ні пускалі, а як зловяць, адрабіць трэба (Моцевічы Лід.). 17. Мая маці выгадавала сямёра дзяцей. Пака йсьці ў школу, яны былі толькі ў анной рубашачцы, босыя. Панабіваюць гузэ на дварэ. Расьлі сільныя, здаровыя, ніякіх дахтароў не было. Патом сталі праводзіць камінэ ў хатах (Міжэвічы Сл.).

ІІ. Заўтра ўжэ Вяліgдзянь. Раньні ён сёня. Бало, на Вяліgдзянь ужэ яблыні зялёныя, трава велька, каравэ пасуць. А цяпер на дварэ яшчэ холат, вецяр халонны, а ў цяньку марос аш за шчокі бярэ. Хоць сонцо пячэ, але яшчэ марос. Вясна доўгая і халонная, і лето будзя халонным, і будуць дажджэ. Цяпер ужэ й вясна, і зіма, і восянь адзінакавыя: холат, дажджэ, зімой сьнегу німа. А бало, вясною харашо было: сонцо сьвеціць, птушкі сьпяваюць, садэ цьвітуць. А цяпер ужэ й птушкі ні гэдак сьпяваюць. Можа, што старая стала і гадэ ні тыя. Добро табе, унучка, што ты ў горат можаш паехаць, што ты вучысься, што ты маладая. Кап мне твае гадэ, то я нічого ні хацела п, радавалася п, што маладая, і вучылася п. Бало, у Слонім пяшком хадзілі, трынаццаць кілометраў за два часэ прайдзеш і назат гэдыксамо. І дома яшчэ трэ было ўправіцца.

А.Я.Данілюк, 1913 г. н.

Сурынка Сл.,  1990 г.  

15. Прааналізуйце дыялектныя канчаткі назоўнікаў множнага ліку ў назоўным і вінавальным склонах. 

1. Бывало, качанятка выгадуям, куранятка выдуць, трэба было куранятка пасьвіць. А потым трэба і курэй глядзець, каб яны яйка несьлі. А сьвіня якую прыбаль давала. Заколяш – і куньпяк, палянgвіца, скварка, і кілбас наробіш. У гэтум годзі парасята дарагія (Валеўка Навагр.). 2. Парасята навідоку пузацеюць (Касцянева Шчуч.). 3. Патом арганізавалі калхос: забралі зямлю, коні, вазы, плугі, гумна (Яруцічы Зэльв.). 4. Гэта дзічыха бегла, за ею – парасятка (Шурычы Свісл.). 5. Усё раўно цяшка вёдра насіць (Ражкі Свісл.). 6. Пралі аш да марца, а потым ставілі кросна і ткалі (Асіпаўцы Воран.).  7. Ставілі кросна вясной, а катачке недзя прапалі, то прышлося Івану самай разводзіцай аж да Бяліцы ісьці за катачкамі да маткі (Панямонцы Лід.). Паглядзі ў хаці на gвазьдзе ножна вісяць (Бабіна Гродз.). 8. Ну й яшчэ дрова бралі (Парэчча Гродз.). 9. Гавораць, Пакрова – дзеўка замуш гатова (Клепачы Бераст.). 10. Палянаваліся аччыніць вароцячка (Цідовічы Гродз.). 11. Што гэто ўжэ дзяўчата на гарэ пазьбіраліся ды сьпяваюць? (Крапіўніца Свісл.). 

16. Знайдзіце ў сказах формы назоўнікаў мужчынскага роду множнага ліку давальнага і меснага склонаў, растлумачце іх дыялектны характар. 

1. Потым кінуў троха рабіць я, пашоў вазіць фасмэтры на станцыю купцом (Дамаўцы Шчуч.). 2. Апяць паном гэтым падчыняліся (Лаздуны Іўеў.). 3. Іван адзін забраў хату, увесь двор, а братом сплаціў, што трэба было (Дашкавічы Свісл.). 4. Трэбо было нясьці калубель на плячох, а напярэдзі дзіця (Струга Маст.). 5. На сталох закускі якой хочаш (Нёўда Навагр.). 6. Спярша ў Шаркінох было чатыры хаты і ў Чаплёх было чатыры хаты (Чаплі Лід.). 7. З Омска на валох ехалі на радзіму, усе хацелі дахаты (Ходараўцы Лід.). 8. Пасіць не было дзе, ганялі па кустох. Аднаго разу ўсе кароўкі па хлявох разышліся (Пасека Дварчаны Воран.). 9. Пры марозе абуваюся ў бурачкі альбо ў вайлачкох (Радунь Воран.). 10. Ну а як смешна было, як мы с хлопцамі езьдзілі на раварох (Маскалі Маст.). 11. Парцізаны гэтыя зь лясоў павылазілі, пачалі поўзаць па вёсках, футарох (Шутавічы Смарг.). 12. Кім я рабіў у калхозі? Усялякім даводзілася быць, у асноўным пры канёх (Бялькоўшчына Смарг.). 13. Паабдзірала ногі – у адных пасках, усе ў струпох (Кіралі Шчуч.). 14. Спэнду былі наляцелі нямецкія самалёты, то мы пахаваліся па кустох (Пескі Маст.). 15. Цяпер папрадухі не зьбіраюцца па вечарох, німа чаго прасьці, усе дома сядзяць (Залессе Смарг.). 16. Што ты там мышкуяш у саганох, ці ні хочаш чаго паесьці? (Каробчыцы Гродз.). 17. Сухотнік на дзірванох расьце (Солы Смарг.). 18. Па пяскох шалюга [асака] расьце, садзілі яе, кап украпляла пясок (Парэчча Гродз.). 

17. Выпішыце назоўнікі множнага ліку вінавальнага склону, падкрэсліце канчаткі, параўнайце іх з адпаведнымі канчаткамі ў літаратурнай мове, растлумачце адрозненні. 

1. А летам баяліса, каб ні спалілі, ні зрабілі чаго, та й цягалі ў поля дзеці (Струга Маст.). 2. Прыжану дахаты, дзеці калышу (Пятакі Ваўк.). 3. Запрагалі двое коні, пяцігадовую канюшыну арала з мамай (Куцавічы Карэл.). 4. Проламкі прарубалі і шчупакі лавілі і вазілі (Мсцібава Ваўк.). 5. Мужык пасьвіў коні, нічога дома ні рабіў. А я і дома ўсё рабіла, і есьці варыла, і хазяйство глядзела, і дзеці. А потым яшчэ і за яго коні пасьвіла (Сурынка Сл.). 6. Даўней трэба было пасьціць гусі, авечкі, каровы (Старая Рудня Смарг.). 7. Пайдзі прыжэнь сюды кураняты (Каробчыцы Гродз.). 8. Зарас дзеці ўзрослыя, паажэньваліся. Маю ціпер унукі і адну ўнучку (Адэльск Гродз.). 9. Мелі каня, карову, сьвіня, авечкі, куры, два сабаке, катэ, усё хазяйства сваё мелі (Багушоўка Гродз.). 10. Пайду катэ пакармлю, а то й малака ім уліць забылася (Пасека Дварчаны Воран.). 

18. Знайдзіце назоўнікі ў формеклічнага склону, абазначце іх канчаткі. 

1. Добры дзень, сынку! Як забралі цібе ў войско, то нам цяшка жыць зрабілася бісь цябе (Лаўрыновічы Зэльв.). 2. Татку, татку, ідзі вячэраць. Дзетку, а ты дасі мне курэй? Што ш ты, чалавечку, сеяш? Братко, дай мне сваю адзёжу, пайду я да дзяўчат (Сідоркі Свісл.). 3. Дзеду, дзеду, я на вас пад’еду (Бабіна Гродз.). 4. Мая матка стала плакаць: “О-ёй, Сьцяпанко, а што мы будзям рабіць?!” (Вострава Зэльв.).  5. Такоя балаўство, суседзе, ішоў твой хлопяц, сякерай і сатнуў маладзенькі дубок (Цярэшкі Ваўк.). 6. Два братэ вядуць маладую ў хату, а сват кажа: “Свацейко, галупко, пакажы тую кветку, што я бачыў гэты гот улетку” (Цырын Карэл.). 6. А Міхаліна, сястра мая, та й кажа мамі: “Мамо, цяпер ужэ наша яна будзя паслушнаю, бо тато пацяркі і ёй купіў” (Лаўрыновічы Зэльв.). 7. Дзеці крычалі: “Мамачко, не пакідай нас!” (Казакоўцы Маст.). 8. Іду дадому, плачу, а дзяўчаты клічуць мяне: “Анютко, Анютко, вярніся” (Шчорсы Навагр.). 9. Манё, лянь, як пісар [госць на вяселлі, які дзеліць каравай] дзеліць каравай (Хамічы Зэльв.). 10. Давай, бабу, пасеям пшаніцу (Сідоркі Свісл.). 11. Добры дзень, цётку, як маяцяса? (Бабіна Гродз.). 12. А табе, хлопчэ, скажу: любілі мы адзін аднаго (Мікшавічы Воран.). 

19. Адзначце формы парнага ліку назоўнікаў ў наступных сказах. 

1. Тры карові пасьвіла: сваю, цёчыну і лясьніка (Чырвонае Сяло Зэльв.). 2. У бабы было чатэры карове, двое сьвіней  бальшых на пудоў дванаццаць, дваццаць штук авец (Чураі Дзятл.). 3. Тут чую: шофяр астанаўліваяцца і залазіць яшчэ дзьве бабі, папрасіліса да Гродна пад’ехаць (Малая Бераставіца Бераст.). 4. У школу я тулько дзьве зіме хадзіла (Гудзевічы Маст.). 5. Разгрузім усю гэту машыну, тоні тры (Сухінічы Маст.). 6. У хатах было па дзьве ці больш сям’е, у каторых большыя, у каторых меншыя (Замасцяны Шчуч.). 7. Навалачу два вядрэ, і мне цяшка, пастаўлю, атпачываю (Кронькі Шчуч.). 10. Зьясі дзьве яйцэ. Дзьве верацяне напрадуць, тады саўюць з аднае на другое – і гэто пачынак (Міратычы Карэл.). 15. Мы ш ні хочам гасьціма быць (Завельцы Астр.). 16. Ужы з вушыма (Старыя Смільгні Воран.). 

20. Знайдзіце прыметнікі са сцягнутымі канчаткамі, растлумачце, як утварыліся сцягнутыя канчаткі. 

1. Хата ў іх была добра, і жылі яны добро, бо былі панэ. Каморнік быў харошы мушчына, высокі, стройны, чырвоны, а яго жонка была ні натто кап хароша, маленька, худзенька і нека прыгорбляна (Сурынка Сл.). 2. Ранейша вайна, царска, та была страшнейша, як цяперашня (Гуды Лід.). 3. Сьпяваем: «Мы дажалі жыта і выгналі воўка, а ў нашага пана сіва галоўка» (Залацеева Зэльв.). 4. На балоці гэтум клалі ў такія сташке, кап патсыхала, бо яна з вады й мокра (Кавалі Бераст.). 5. Але таксама глядзелі на хараство, кап ні даўганоса, ні гарбата ці крывая (Суботнікі Іўеў.). 6. Ат сэрца ў яе атнімалася права рука, яна ні магла нічога рабіць (Свірыды Шчуч.). 7. Я бачыў у суседа толькі чорну карову (Хадзявічы Сл.). 8. Пабегла з дзеўкамі ў суседню вёску, маццы нічога ні сказала (Янчукі Шчуч.). 9. Патсохня, пасьля перакладвалі ў больш высокія сташке, бо як пакласьці высоко мокру, то падае (Кавалі Бераст.). 10. Прыйшла, а яны якрас стару сьвіню закалолі (Рудзевічы Зэльв.). 11. Мы шмат прыяжджаям цяпер на брацку магілу (Казакоўцы Маст.). 12. Смачна малачко, і я спытаў у яе, чаму карова чорна, а малачко бела (Хадзявічы Сл.). 

21. Адзначце дыялектную спецыфіку форм прыметнікаў (займеннікаў) жаночага роду роднага склону. 

1. Каля нашае вёскі ёсьць нівелько гозяро (Хадзявічы Сл.). 2. У гэты час бацька і маці маладое садзіліся пад ыконамі для благаславеньня (Пасінічы Сл.). 3. Бяру пытлёвае мукі, насыпаю яе ў вяліку міску і даліваю туды каплю вады і лошкай перамешваю муку з вадою ці з малаком (Аляксандраўшчына Зэльв.). 4. Як ідзе маладоі дружына, віталіся хустачкамі церас стол (Лозкі Навагр.). 5. Самаперу [сухая бялізна, якую нясуць мыць на рэчку] назьбіраю з усяе хаты, панясу на рэчку і памыю (Мураваная Ашмянка Ашм.). 6. Бывало, німа чаго есьці, дык мы сь сястронкаю пайдзем наскубаем якое лебяды, крапівы маладое  ці шчаўя дый наварым (Цяглевічы Зэльв.). 7. Хіба раньшэ карова ела хлеп. Сена ды салому паложым, да халоднае вады нап’ецца, ды й добро (Востухава Карэл.). 

22. Растлумачце дыялектны характар канчаткаў прыметнікаў (займеннікаў) мужчынскага і ніякага роду ў месным склоне. 

1. У каго старыя дома есьць, дык маладым удома рабіць німа што, на ўсём гатовум сядзяць (Востухава Карэл.). 2. Пані Ёленска ў таком харошум халаце, прачытала запісачку, дала мне сыра галанскага с какавам, што вы век не бачылі беларусы етаго (Шчорсы Навагр.). 3. Сам граф Патоцкі жыў у гэтум цаглянум палацы (Рось Ваўк.). 4. Хто ў добрум жыцьці жыў, то той добро ведая ўсё (Струга Маст.). 5. Тады там на польскум языку вучыліся (Перстунь Гродз.). 6. На маладом быў элеганскі касьцюм, а на маладой белы вэлюм (Лешчаняты Смарг.). 7. Калі лехчы ўмітусь, то й на таком слончыку можна ўдвох спаць (Цырын Карэл.). 8. Купіла сабе новы сьпіжак [каструля з ручкай], зварыла крупніку ў новум сьпіжаку. Усё ты любіш прававацца, каб на сваём паставіць (Загор’е Карэл.).  9. У каго старыя дома есьць, дык маладым удома рабіць німа што, на ўсём гатовум сядзяць (Востухава Карэл.). 10. Сам граф Патоцкі жыў у гэтум цаглянум палацы (Рось Ваўк.). 

23. Знайдзіце дзеясловы, якія заканчваюцца спалучэннем -мо. У якіх дзеяслоўных формах яно рэалізуецца? 

1. Гэтак і цяперака есьць Мастэ горат. Тутака, дзе мы жывямо, – Правыя Мастэ, а на левы бок ад нас – Левыя Мастэ (Правыя Масты Маст.). 2. Да таво равы глыбокія, што мы ні пярэйдзямо (Сідоркі Свісл.). 3. Мы седзімо на вуліцы, гаварымо, а ён кажа: “Валя, есьлі ты пойдзіш за міне замуш, я прыеду ўвосінь да цібе ў сваты” (Ганчары Лід.). 4. А мы пра жызьню нашу пагаворымо, а ўжо нагаварыўшыся, песьню засьпяваем (Вялікая Бераставіца Бераст.). 5. А дахаты бяжымо, ано калені па пальцах стукаюць (Залацеева Зэльв.). 6. Бывало, і музыканты йграюць, гуляямо і касьцёр палімо, хто зацірку, хто булён варыць, бо на цэлы тыдзень на Кромань атпраўлялі (Шчорсы Навагр.). 7. Як пост, пышкі пяклі: напарым картофлі, дабавім мукі і пячымо (Дакудава Лід.). 8. Нагатавалі пасолі зь мясам, тады і кажа бацька: “Давай здымемо мерку і гляньмо, хто з нас патаўсьцея” (Любча Навагр). 9. Натта любіла вечаркі. Як пайду на вечаркі, і сьпяваю. Так сьпеімо, так прадзімо, седзімо прадзімо ці зубы робім. А тады давайце пасьпяём, так давайце пагуляемо трохі. Так яшчэ прыдзе каторы хлопец з гармошкай, паграе і пагуляемо там трохі. Сядзімо з хлопцамі, а як завядземся с каторым, так раскідае нам усю тую работу, што мы робім. Ужо ш такая абіда,  як ідзімо дахаты, аш чуць не плачаш. Ну, нічога, назаўтра ізноў ідзімо (Тарнова Лід.). 10. А дзет кажа на Віцька: “Падаймо і ляжэмо” (Косцевічы Ваўк.). 11. Пойдзямо ўсе трох у сьвет, паглядзіцё хоць, што людзі робяць. (Любча Навагр.). 

  1. 24. Выпішыце дзеясловы ў сінтэтычнай форме будучага складанага часу, растлумачце гісторыю яе ўтварэння. 

 1. Гаварыцьму табе адно, а ты другое робiш (Чырвонае Сяло Зэльв.). 2. Тэрас мецьме яна бяды з гэтым хлопцам (Падлабенне Гродз.). 3. Трасьці тыля сена не мецьмяця часу; Што хацецьме, то варыцьме (Навасёлкі Свісл.). 4. Наш Генюсь шкадавацьме, што не прыехаў, як маці была яшчэ жывая (Міжэвічы Сл.). 5. Нашуй карове на зіму сена хваціме есьці (Ізабелін Ваўк.). 6. Спатайка  што дасі мацяры, ніхто ня ведацьме, то менш крыку будзя, як мужык ня ведацьме (Хілякі Бераст). 7. Прылаплю табе халацік, і насіцьмеш за каровамі, гэто ж ні ў школу (Бабынічы Сл.). 8. Хутко малы плакаціме, ужо лупсі дрыжаць у яго (Калантаі Ваўк.). 9. Доўга жыцімя твая сьвякроў, лёткая  яшчэ (Бабынічы Сл.). 10. І не знацьмуць бацьке, куды падзелася іх Верка, як яна з намі паехала (Прывалка Гродз.). 11. Дзяцька імуціме шмат дакументаў, што быў на вайне (Міжэрычы Сл.). 12. Нічога ня зробіш, мая сьцяга ўжо такая, што жыцьму адна (Старыя Васілішкі Шчуч.).