Раздел 2. ШКОЛЬНАЕ ЛІНГВІСТЫЧНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА
^ Вверх

Раздел 2. ШКОЛЬНАЕ ЛІНГВІСТЫЧНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА 

Спецыфіка школьнага краязнаўства ў тым, што яно скіравана на вывучэнне мясцовых гаворак сіламі вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка. Сабраны вучнямі дыялектны матэрыял выкарыстоўваецца на ўроках і ў пазакласнай працы па мове. Школьнае лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны і Беларусі ў цэлым пакуль што не атрымала агульнай метадычнай каардынацыі. Настаўнікі-краязнаўцы працуюць самі па сабе, зыходзячы з сваіх ведаў і інтарэсаў. Больш-менш вядома дзейнасць настаўніка Гудзевіцкай школы Мастоўскага раёна А.М.Белакоза. На паказе і ў сховішчах створанага ім славутага літаратурна-этнаграфічнага музея многа экспанатаў, якія маюць этналінгвістычную каштоўнасць. З апублікаваных прац можна назваць кнігу «Литературно-краеведческий кружок» І.Я.Лепешава, у якой настаўнік дзеліцца вопытам краязнаўчай работы з вучнямі ў Берштаўскай сярэдняй школе Шчучынскага раёна. На асобных старонках кнігі аўтар расказвае, як школьнікі вывучалі сваю родную і суседнія гаворкі, як афармлялі і сістэматызавалі сабраны матэрыял. Спецыяльных дапаможнікаў ці хаця б метадычных распрацовак па школьным лінгвістычным краязнаўстве яшчэ не створана. Толькі ў некаторых выданнях, артыкулах можна адшукаць фрагментарныя звесткі пра методыку і практыку лінгвакраязнаўчай дзейнасці вучняў:

  1. 1.Альпенскі дыялектны слоўнік. – Альпень–Бярэсце, 2004.
  2. 2.Даніловіч М. Збіранне лексікі і фразеалогіі ў пазаўрочны час // Роднае слова. – 2006. – № 5. – С. 73–77.
  3. 3.Даніловіч М. Методыка збірання дыялектнага матэрыялу ў пазакласнай працы па мове // Роднае слова. – 2005. – № 9. – С. 74–77.
  4. 4.Даніловіч М. Перспектывы дыялекталагічнай працы ў школе // Роднае слова. – 2005. – № 7. – С. 91–93.
  5. 5.Емельяновіч В.М. Тапанімічны гурток // Народная асвета. – 1987.– № 6. – С. 52–55.
  6. 6.Кружковая работа по русскому языку. – М., 1979.
  7. 7.Лепешев И.Я. Литературно-краеведческий кружок. – Минск, 1970.
  8. 8.Ляшук В. Літаратурнае краязнаўства ў школе. – Мінск, 1991.
  9. 9.Малажай Г.М., Рачэўскі С.Р. Пазакласная праца па беларускай мове. – Мінск, 1990.

10.Сінілаў А.Ц. Сцежкамі Прынёмання. – Мінск, 1962.

11.Строев К.Ф.Краеведение. – М., 1974.

12.Урбановіч У.А. Шляхамі паэтаў і герояў. – Мінск, 1970.

13.Усціновіч Г. Гурток “Тваё імя” // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1988. – № 6. – С. 38–40; № 9. – С. 34–38; 1989. – № 5. – С.24–25; 1990. – № 4. – С. 51–54; № 5. – С. 63–64; № 9.– С. 58–60; № 10.– С. 70–72; № 11. – С. 60–62; № 12. – С. 52–54.  

Чорны Д.М. Краязнаўчая работа ў школе. – Мінск, 1976.