1.7.3. Асаблівасці сярэднебеларускіх гаворак на тэрыторыі Гродзеншчыны
^ Вверх

1.7.3. Асаблівасці сярэднебеларускіх гаворак на тэрыторыі Гродзеншчыны 

Як ужо адзначалася, гаворкі Гродзеншчыны характарызуюцца пэўнай аднастайнасцю сваёй структуры. Толькі паўночнай часткай яны трапляюць у паласу змешаных сярэднебеларускіх гаворак. Акрамя сваіх асноўных рыс, тут яны атрымліваюць пранікненне некаторых элементаў паўночна-ўсходняга дыялекту, напрыклад такіх, як формы дзеясловаў трэцяй асобы адзіночнага ліку цяперашняга і простага будучага часу першага спражэння тыпу ідз’эц’, б’арэц’, кажыц’, с’эйіц’, двухскладовыя канчаткі прыметнікаў і неасабовых займеннікаў жаночага і ніякага роду (новайа, йэтайа, с’ін’айэ, йэйнайэ).

Сярэднебеларускія гаворкі выпрацавалі і свае толькі ім уласцівыя прыметы:

1. Поўнае недысіміляцыйнае аканне і яканне: маладога, халаднавата, прыйэдз’ац’а, з’ал’анаваты.

2. Ненацісны канчатак ў назоўнікаў давальнага і меснага склонаў адзіночнага ліку: каров’а, ав’эчца, у хац’а, у садз’а, на лаўца, у шафца, у калгас’а.

3. Назвы дзіцянят жывых істот з канцавым націскным галосным |o|: ц’ал’о, йагн’о, парас’о, жараб’о, шчан’о.

4. Формы інфінітыва з асновай на зычны і формы дзеясловаў прошлага часу з націскам на аснове: н’эс’ц’і, в’эс’ц’і, трэс’ц’і, грэпц’і, н’эс’л’і, в’эз’л’і, трэс’л’і, грэбл’і.

5. Адсутнасць канцавога -ц’  у дзеясловах другога спражэння трэцяй асобы адзіночнага ліку з націскам на аснове: йон ходз’а, роб’а, л’уб’а.

6. Дзеясловы першага спражэння ў трэцяй асобе цяперашняга і будучага простага часу множнага ліку маюць ненаціскны канчатак -ац’: йаны б’эрац’, кажац’, шыйац’. 

31. Растлумачце дыялектную прыроду канчаткаў у назоўніках адзіночнага ліку давальнага і меснага склонаў. 

1. Сярадня яg давала каровя, то яшчэ ні хадзіла дахаты (Янканцы Ашм.). 2. Зьмяці ўсе пілавіны ў кучу, занясі ў хлеў на потсьціл каровя, будзя ёй сушэй у хляве (Кладнікі Іўеў.). 3. У іхняй хаця нек уся мэбля пат пясковы цьвет (Геранёны Іўеў.). 4. Сьцямнела ў леся, пара ісьці дахаты, каб ноч ні ахапіла (Урцішкі Іўеў.). 5. Ножык у грыбы ісьці дам, алі глядзіця, каб ні збаславалі [змарнавалі] дзе ў леся. Сядзіць сабе, перапірындываіць [бавіць час пустымі размовамі], зь Віктусям; ні скаціня ні давана, ні вады ні прынесяна, а яму ні ў галаве. У гэтай сталоўца нічога люцкага німа, выпіла шклянку напітку, дык аш стармаснула [страсянула] усю – мусі ўжо сапсуты. Узьдзябурыць [надзене] гэтыя джынсы і спацыруіць па вёсца (Косцевічы Астр.). 6. Аднаму чалавеку натта хацелася граць на скрыпца. І хто ведая, дакуль гэта было бы, ажно запяяў пятух у вёсца (Слабены Смарг.). 

32. Знайдзіце і ахарактарызуйце дзеяслоўныя формы, спецыфічныя для сярэднебеларускіх гаворак. 

1. А ён мне гавора: ”Прайдзiце налева, потым направо, увiдзiце магазiн каўбасны” (Крапiўна Смарг.). 2. Чалавек прызнаўся, што натта любя граць, але няма за што купiць скрыпку (Слабены Смарг.). 3. Бацька нясець хлеп-соль, а мацi сцелiць кажух воўнай уверх, куды маладая злазя з воза iшнева Смарг.). 4. Некаторыя гавораць, што iх там памучалi, паабразалi насы, а Янусь гавора, што проста забiлi (Асiпаны Смарг.). 5. Бульба толькi ўзышла, а салдат прыходзя, капая, бульбы шукая (Дзягаўцы Ашм.). 6. Ну падумалi, што воўк харошы, ну сiльны i выганя (Ашмяны Ашм.). 7. Помню, мацi бульбы звара, халаднiчок трохi сьмятанкай забеля, яйко сьпячэ (Гальшаны Ашм.). 8. Бацька, бывала, робя, робя, а грошай усё роўна няма (Жупраны Ашм.). 9. Як накура ў хаце, то й не ўседзiш. Iзноў яна робя дрэнно (Мур-Ашмянка Ашм.). 10. Васiль цэлы дзень на сенажацi траву кося (Навасёлкi Ашм.). 11. Марыля што ні купя, усё хваліцца, такая пахваліўка, любіць, каб добра апрануцца (Гейстуны Ашм.). 12. Ходзя с самай раніцы раскудланая, расчасалася п хоць (Варняны Астр.). 13. Помню, як дарылі. Пасадзяць маладую за стол, яна галося, а радзіна падаркі прэ, сват у бэльку качаргой б’е (Дайлідкі Астр.). 14. Дзед у нас такі парупны, усё ўпару зробя  (Валеўцы Ашм.). 15. Наш Пятрусь ніgды ні зманя чалаваека (Магуны Воран.). 16. Марэчнік даюць піць, як сабака шалёны ўкуся (Жылі Іўеў.). 

33. Прасачыце, які канчатак маюць дзеясловы першага спражэння абвеснага ладу трэцяй асобы множнага ліку ў гаворцы вёскі Косцевічы Астравецкага раёна. 

1. Нейкую забаўку прыдумалі сабе. Нарысуяць клеткі на зямлі, бляшанку кінаць і скакаяць цэлы дзень. 2. Сколька ні есь, усё яму мала. Затое й грубы, як бочка, трублом і празываяць. 3. У нас і мурок і пячурка называяць, гэта тоя самая. 4. Дзеці ног ні выціраяць прышоўшы. Насьлядуяць... Ізноў станавіся мый падлогу. 5. Магілёвых малых ні першы рас віджу пад нашай малінаўкай. Некалі патцікаюся [падкрадуся] і так атпсюру, што дзісятаму закажаць. 6. Бывала, як панадзяцца сабакі ў хлеў, усе яйкі павыпіваяць. 7. Унучкі во ні вераць, што баба калісьці маладая была, думаяць, што такая марскатая і сівая й нарадзілася. 8. Як даплазуяцца [дабяруцца] да гэтых цукерак, то ўсе зьядуць, хоць кілю. 9. Відома, дзеці ні слухаяць. Налётаяцца, а тады зімнай вады хвацяць – і ўсё: бухікаяць праз усю ноч, а ты, матка, стой над імі.