1.7.4.3. Цэнтральная дыалектная зона
Цэнтральная дыялектная зона з’яўляецца вынікам узаемадзеяння розных груп гаворак і дыялектаў у працэсе нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа. Тут сканцэнтраваны найбольш тыповыя рысы беларускай мовы, адзіныя ў яе дыялектнай і літаратурнай разнавіднасцях, напрыклад, моцнае аканне, ужыванне толькі цвёрдага |р|, формы прыметнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку назоўнага склону без канцавога |й| (добры, в’ал’ік’і).