УС Віктар Станіслававіч (1954 – 2010)
^ Вверх

 УС  Віктар Станіслававіч (1954 – 2010)

 

Нарадзіўся 10 ліпеня 1954 года ў вёсцы Мялёгава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, паляк. Скончыў юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (зараз Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Канта) з адзнакай у 1976 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у якасці адваката Калінінградскай абласной калегіі адвакатаў. У 1976 – 1977 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З 1977 па кастрычнік 1978 года працаваў старшым лабарантам кафедры дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў пад кіраўніцтвам заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, прафесара, доктара юрыдычных навук Драбязкі Сцяпана Рыгоравіча. На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права працаваў з 1982 па 1985 навучальны год старшым выкладчыкам. Таленавіты выкладчык і навуковец. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню паняцця, сутнасці, зместусавецкага права і яго прынцыпаў. Працаваў старшым выкладчыкам Гродзенскага філіяла Беларускага інстытута правазнаўства.