ОСІПАВА Галіна Тухтараўна
Нарадзілася 1 жніўня 1952 года ў горадзе Караганда, казашка. Скончыла сярэднюю школу № 63 горада Караганда ў 1969 годзе і паступіла на юрыдычны факультэт Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С.М. Кірава, які скончыла ў 1974 годзе па спецыяльнасці “Правазнаўства” і атрымала кваліфікацыю “юрыст”. Працоўную дзейнасць пачала на пасадзе юрысконсульта канторы МТС горада Караганда. Адначасова працавала выкладчыкам Карагандзінскага дзяржаўнага ўніверсітэта на ўмовах пагадзіннай аплаты. З 1 верасня 1976 года – на пасадзе старшага выкладчыка кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу Карагандзінскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала працу 1 верасня 1978 года на пасадзе старшага выкладчыка кафедры гісторыі СССР і БССР. З 1 верасня 1979 года – старшы выкладчык кафедры дзяржавы і права, з 1980 года – кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 26 чэрвеня 1980 года абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна на тэму “Тэарэтычныя пытанні гісторыі навукі грамадзянскага права”. Дыплом кандыдата навук быў прысуджаны ВАК пры Савеце Міністраў СССР 15 ліпеня 1981 года. Вучонае званне дацэнта прысвоена 18 студзеня 1984 года. З 1982 года – на пасадзе дацэнта кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу, затым дацэнта кафедры грамадзянскага права і працэсу. Звольнілася з працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце 1 сакавіка 2001 года.
Аўтар аднаго з першых вучэбна-метадычных комплексаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце па курсу “Асновы рымскага грамадзянскага права” (1981).