ШЫХАНЦОЎ Генадзь Рыгоравіч
^ Вверх

 ШЫХАНЦОЎ Генадзь Рыгоравіч

 

Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.

Нарадзіўся 23 лютага 1941 г. у  г. Енакіева Данецкай вобласці (Украіна), беларус. Сярэднюю адукацыю атрымаў у сярэдняй школе № 1 гор. Енакіеваў 1958годзе. У 1958 годзе паступіў і ў У 1963 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна. Працоўную дзейнасць пачаў ў 1963 годзе на пасадзе адваката ў гор. Барысаве Мінскай вобласці. З 1965 па 1966 год служыў у Савецкай Арміі. У 1966 годзе паступіў і ў1969 г. скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна  па спецыяльнасці 12.00.09 – крымінальны працэс і крыміналістыка пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, прафесара, доктара юрыдычных навук А.В. Дулава. З 1969 па 1978 г. – выкладчык, старшы выкладчык кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна.У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Прафесійна важныя псіхічныя якасці следчага” ў спецыялізаваным Савеце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна.      

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працоўную дзейнасць пачаў  у 1978 годзе на пасадзе старшага выкладчыка кафедры гісторыі СССР і БССР. Працаваў старшым выкладчыкам кафедры дзяржавы і права, дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Стваральнік і першы загадчык кафедры крымінальнага права, працэса і крыміналістыкі, якую ўзначальваў з 1981 па 1986 г. З 1987 года працаваў дацэнтам кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі,  з 2001 г. працуе на пасадзе дацэнта кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Асноўны напрамак навуковых даследаванняў – праблемы юрыдычнай псіхалогіі і крыміналогіі.  З’яўляецца аўтарам каля 100 навуковых, навукова – метадычных і метадычных прац, аднаасобна выдаў 3 навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у 2008 годзе – юбілейным медалём “80 гадоў Пракуратуры Беларусі” і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.