ПАМЯТНЫЯ ВЕХІ
^ Вверх

ПАМЯТНЫЯ ВЕХІ

 

1978 – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце створана аддзяленне правазнаўства.

1978– праведзены першы набор студэнтаў на дзённую форму навучання.

1978 – створана студэнцкая лабараторыя сацыяльна-прававых даследаванняў.

1979– студэнты-юрысты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню выступілі з навуковымі дакладамі на студэнцкай навуковай канферэнцыі ў Беларускім дзяржаўным  універсітэце.

1979 – праведзены першы набор студэнтаў на завочную форму навучання і створана завочнае аддзяленне.

1979 – створана кафедра дзяржавы і права – першая кафедра юрыдычнага профілю ва ўніверсітэце.

1980 – створана кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

1980 – створана кафедра працоўнага, грамадзянскага права і працэсу.

1980 – распачата спецыялізацыя студэнтаў-юрыстаў па трох спецыялізацыях.

1981 – на базе аддзялення правазнаўства створаны самастойны факультэт правазнаўства.

1981 –  створана кафедра крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі.

1982 – каманда студэнтаў-юрыстаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню прыняла ўдзел у Рэспубліканскай алімпіядзе па прававых пытаннях.

1983 – студэнты-юрысты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню  прынялі ўдзел ва Усесаюзнай алімпіядзе па прававых навуках.

1983 –  першая дзяржаўная атэстацыя  факультэта правазнаўства.

1983 – ажыццёўлены першы выпуск спецыялістаў-юрыстаў, якія скончылі дзённае аддзяленне.

1984 – упершыню праведзена агульнафакультэцкая алімпіяда па прававых пытаннях.

1985 –  ажыццёўлены першы выпуск спецыялістаў – юрыстаў, якія скончылі   завочнае аддзяленне.

1986 – зроблена першая самастойная справаздача аб навукова-даследчай працы студэнтаў.

1987 – створаны кабінет савецкага заканадаўства і даведачна-інфармацыйнай работы.

1987 – навуковыя працы студэнтаў-юрыстаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню атрымалі дыпломы Усесаюзнага конкурса студэнцкіх навуковых прац.

1988 – пачатак навуковага і навучальна-метадычнага супрацоўніцтва з Інстытутам права Беластоцкага філіяла Варшаўскага ўніверсітэта.

1989 – студэнты-юрысты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта  прайшлі практыку ў Інстытуце права Беластоцкага філіяла Варшаўскага універсітэта.

1989 – на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права адкрыта першая на факультэце аспірантура па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў.

1989 – створана кафедра дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.

1989 – кафедра працоўнага, грамадзянскага права і працэсу перайменавана ў кафедру грамадзянскага права і працэсу.

1989 – ажыццёўлены першы набор студэнтаў для атрымання другой вышэйшай адукацыі. 

1991 – факультэт правазнаўства ўпершыню стаў базай правядзення рэспубліканскага конкурса студэнцкіх навуковых прац.

1991 –    створана лабараторыя савецкага заканадаўства.

1992 – на факультэце правазнаўства створаны аддзяленне міжнародных эканамічных адносін і кафедра знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнароднага права.

1992 –ажыццёўлены  першы набор студэнтаў на дзённую і завочную формы навучання, якія пачалі навучацца на  платнай аснове.

1993 – выпушчаны тысячны спецыяліст з дыпломам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

1994 – ажыццёўлены першы выпуск спецыялістаў-юрыстаў з другой вышэйшай адукацыяй.

1994 – факультэт правазнаўства перайменаваны ў факультэт права і эканомікі.

1995 – кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ўпершыню на факультэце арганізавана і праведзена рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і рэфармаванне прававой сістэмы”.

1995– на факультэце права і эканомікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і на Гродзеншчыне ўвогуле створаны першы спецыялізаваны Савет па абароне дысертацый К 02.14.01.

1996  –  кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ўпершыню  на факультэце праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя “Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь: праблемы тэорыі і практыкі”.

1997 – выпушчаны двухтысячны спецыяліст з дыпломам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

1997 – факультэт права і эканомікі перайменаваны ў юрыдычны факультэт.

1997 – кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ўпершыню на факультэце праведзены міжнародны “круглы стол” “Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы развіцця”.

1998 – пры кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права створана першая ў Рэспубліцы Беларусь навучальная лабараторыя па клінічнаму навучанню.

1998 – створана кафедра адміністрацыйнага і міжнароднага  права.

1998 – урачыста адзначаны 20-гадовы юбілей заснавання юрыдычнага факультэта.

1999  –  створана кафедра крымінальнага права і крыміналогіі.

1999 – кафедра крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі перайменавана ў кафедру крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.

1999 – створаны вучэбна-метадычны кабінет кафедры грамадзянскага права і працэсу.

1999 – створана навукова-даследчая лабараторыя “Праблем праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці”.

1999 – лабараторыя савецкага заканадаўства пераўтворана ў навукова- метадычны кабінет заканадаўства і кадыфікацыі.

2000 – на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права распачата міжнародная адукацыйная праграма “Студэнцкая навучальная клініка права”.

2000 – на базе юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адноўлена правядзенне рэспубліканскіх студэнцкіх алімпіяд па прававых пытаннях.

2001 –  выпушчаны трохтысячны  спецыяліст.

2001– створана навучальная лабараторыя крыміналістычнай тактыкі і методыкі расследавання злачынстваў.

2002 –  распачата падрыхтоўка спецыялістаў па скарочанай форме навучання на базе сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай адукацыі.

2002 – пры кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права створаны Інавацыйны цэнтр юрыдычнай адукацыі.

2002 –  на базе Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі адкрыта студэнцкая  грамадская прыёмная па прававых пытаннях.

2003 - урачыста адзначаны 25-гадовы юбілей заснавання юрыдычнага факультэта.

2004 – распачата падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці “Эканамічнае права”.

2004 – выпушчаны чатырохтысячны спецыяліст з дыпломам юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

2006 – ажыццёўлены першы выпуск спецыялістаў па скарочанай форме навучання.

2008 – распачаты выпуск навуковага часопіса  “Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 4. Правазнаўства”.

2008  –  створаны вучэбна-метадычны кабінет юрыдычнага факультэта.

2008 – выпушчаны пяцітысячны спецыяліст з дыпломам юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

2008 – створана кафедра тэорыі дзяржавы і права.

2008 – створана кафедра гісторыі дзяржавы і права.

2008 – урачыста адзначаны 30-гадовы юбілей заснавання юрыдычнага факультэта.

2009 – ажыццёўлены  першы выпуск спецыялістаў-юрыстаў з веданнем эканомікі па спецыяльнасці “Эканамічнае права”, якія скончылі дзённае аддзяленне.

2010 – ажыццёўлены  першы выпуск спецыялістаў-юрыстаў з веданнем эканомікі па спецыяльнасці “Эканамічнае права”, якія скончылі завочнае аддзяленне.