Дадзеная кніга прафесара, доктара юрыдычных навук М.У. Сільчанкі з’яўляецца лагічным працягам вывучэння гісторыі юрыдычнай адукацыі на Гродзеншчыне, якое доўжыцца некалькіх гадоў. Частка атрыманых вынікаў праведзенага даследавання была апублікавана ў форме інфармацыйна-біябібліяграфічнага даведніка “Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права” (2005) і кнігі “Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: гістарычны нарыс”(2008). Гэтымі кнігамі прафесара М.У. Сільчанкі ва ўніверсітэце фактычна была распачата вельмі важная і адказная праца па напісанню гісторыі асноўных структурных падраздзяленняў універсітэта – кафедраў і факультэтаў. Апора на архіўныя дадзеныя, паслядоўнасць у выкладанні гістарычных падзей, паважлівыя адносіны да асобаў выкладчыкаў, навукова-дапаможнага персаналу, да выпускнікоў, аб якіх піша аўтар, узважанасць і аб’ектыўнасць у ацэнках – характэрныя асаблівасці гістарычных даследаванняў Мікалая Уладзіміравіча.
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя Янкі Купалы
прафесар Я.А. Роўба