ВУЧЭБНА-ДАПАМОЖНЫ ПЕРСАНАЛ: БІЯГРАФІЧНЫЯ ЗВЕСТКІ
^ Вверх

БУЛЬКАВЕЦ Ірына Ахрэмаўна

 

Нарадзілася 16 лістапада 1937 года ў вёсцы Мёдухаў Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыла сярэднюю школу № 1 станіцы Канеўская Краснадарскага краю ў 1955 годзе.

Працоўную дзейнасць пачала рахункаводам-бухгалтарам у Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці. Працавала касірам, бухгалтарам, сястрой-выхавацелем. Больш за дваццаць гадоў бесперапынна з’яўлялася выхавацелем у дзіцячым садзе-яслях № 22 горада Гродна. Скончыла факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1979 годзе па спецыяльнасці “Педагогіка і методыка пачатковага навучання”.

Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала ў 1983 годзе на пасадзе лабаранта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і амаль без перапынку працавала на дадзенай кафедры да 2008 года. З 2008 года працуе на кафедры тэорыі дзяржавы і права.

За шматгадовую і  добрасумленную працу на кафедры заслужыла аўтарытэт і павагу студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычнага факультэта. Заўсёды на высокім прафесійным узроўні, скрупулёзна і адказна выконвае свае службовыя абавязкі. Шмат увагі надае выхаванню студэнтаў і вучэбна-дапаможнага персаналу. Мудры дарадца. Перадае свой вялікі жыццёвы вопыт выкладчыкам кафедры. Неаднаразова заахвочвалася кіраўніцтвам факультэта і ўніверсітэта.