ЗАХАРАВА (Пузырова) Валянціна Мікалаеўна (09.12.1956 – 27.10.2004)
^ Вверх

ЗАХАРАВА (Пузырова) Валянціна Мікалаеўна

(09.12.1956 – 27.10.2004)

 

Нарадзілася ў горадзе Ліпкі Дзядзілаўскага раёна Тульскай вобласці. У 1974 годзе скончыла сярэднюю школу № 7 горада Слоніма Гродзенскай вобласці. У 1975 годзе паступіла на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы і скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1980 годзе па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”. Адначасова з навучаннем пачала  працоўную дзейнасць у педагагічным інстытуце. Часова працавала ў якасці лабаранта кафедры  ўсеагульнай гісторыі, з 10 лістапада 1975 года была залічана на сталую працу на пасаду сакратара-машыністкі ВКП.

17 кастрычніка 1980 года пачала працу на аддзяленні правазнаўства ў якасці старшага лабаранта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, 14 снежня  1981 года была пераведзена на пасаду старшага лабаранта кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. З 1999 года, з моманту ўтварэння кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, працавала лабарантам першай катэгорыі гэтай кафедры.

У 1997 годзе скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, атрымала другую вышэйшую адукацыю і кваліфікацыю “юрыст”. З гэтага часу спалучала працу на пасадах вучэбна-дапаможнага персаналу і выкладчыка спачатку кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі, а затым кафедры  крымінальнага права і крыміналогіі на ўмовах пагадзіннай аплаты на 0,5 стаўкі  выкладчыка-сумяшчальніка. 2 красавіка 2001 года пераведзена на  пасаду  метадыста першай катэгорыі вучэбна-метадычнага кабінета заканадаўства і кадыфікацыі.