ВЯРБІЦКАЯ Валянціна Гаўрылаўна (1929 – 2008)
^ Вверх

ВЯРБІЦКАЯ Валянціна Гаўрылаўна (1929 – 2008)

 

Нарадзілася 27 снежня ў горадзе Варонеж (Расійская Федэрацыя). Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Варонежскі медыцынскі інстытут і скончыла два курсы гэтай вышэйшай навучальнай установы. Затым перайшла на працу ў Варонежскі народны хор у якасці танцоўшчыцы. Таксама закончыла харэаграфічную школу ў Варонежы. У 1953 годзе паступіла ў Варонежскае музычнае вучылішча па класу сольных спеваў, якое паспяхова скончыла ў 1957 годзе і атрымала кваліфікацыю салісткі хору іансамбля. У 1957 годзе па запрашэнню дырэктара ансамбля спеваў і танца пераехала на сталую працу ў горад Маладзечна Беларускай ССР і была залічана салісткай хору Маладзечанскага ансамбля спеваў і танца. У 1959 годзе пераехала ў горад Гродна і была залічана на працу ў музычнае вучылішча ў якасці выкладчыка па вакалу. У 1973 – 1975 гг. працавала ў  Германіі салісткай ансамбля спеваў і танца Магдэбургскага гарнізона. З 1975 па 1989 год працавала выкладчыкам вакалу Гродзенскага культасветвучылішча. У 1976 годзе паступіла ў Гродзенскі педагагічны інстытут і ў 1981 годзе скончыла Гродзенскі ўніверсітэт, атрымала кваліфікацыю настаўніка танцаў і спеваў.

13 лютага 1990 года была прынята на працу ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Звольнілася з працы 1 верасня 2006 года ў сувязі са сканчэннем тэрміну працоўнага дагавора. Практычна ўвесь час працавала камендантам вучэбнага корпуса № 2.