ГРЫГЕНЧА (Герасімовіч) Марына Мечыславаўна
Нарадзілася 26 ліпеня 1972 года ў горадзе Гродне. У 1989 годзе скончыла сярэднюю школу № 21 горада Гродна.
Працоўную дзейнасць пачала 10 жніўня 1989 года на пасадзе сакратара-машыністкі вучэбнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым была пераведзена на пасаду сакратара навучальнага аддзела (па факультэту права і эканомікі). У 1990 годзе паступіла на першы курс факультэта права і эканомікі, паспяхова яго скончыла ў 1996 годзе, атрымала кваліфікацыю “юрыст”.
1 мая 1997 года была пераведзена на пасаду метадыста юрыдычнага факультэта. Працавала метадыстам другой катэгорыі. У 2004 годзе была пераведзена на пасаду метадыста першай катэгорыі, з 20 чэрвеня 2006 года працуе метадыстам вышэйшай катэгорыі. З 2008 года сумяшчае працу метадыста вышэйшай катэгорыі і выкладчыка-сумяшчальніка на 0,5 стаўкі кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.