Жук Наталія Іванаўна
^ Вверх

Жук Наталія Іванаўна


Нарадзілася 16 верасня 1975 года ў горадзе Гродне. У 1992 годзе скончыла сярэднюю школу № 27 у горадзе Гродне і ў гэтым самым годзе паступіла ў Гродзенскі ВВК «ПТВ-тэхнікум» Белспажыўсаюза, які паспяхова скончыла ў 1995 годзе. На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працавала з 1996 па 2005 год на пасадзе лабаранта першай катэгорыі. Добрасумленна і на высокім якасным узроўні выконвала арганізацыйную і дапаможную працу па забеспячэнню навучальнага працэсу. Вельмі адказная, сціплая і працавітая. У 1998 годзе паступіла на юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыла з адзнакай у 2004 годзе. У траўні 2005 года перайшла на працу ў сумеснае беларуска-расійскае адкрытае акцыянернае таварыства «Белгазпрамбанк» у горадзе Гродне.