УДАВІЧЭНКА (Аляшкевіч) Вера Пятроўна
^ Вверх

УДАВІЧЭНКА (Аляшкевіч) Вера Пятроўна

 

Нарадзілася 21 кастрычніка 1936 года ў г. п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1954 годзе скончыла Любчанскую сярэднюю школу і паступіла ў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы, які паспяхова скончыла ў 1959 годзе па спецыяльнасці “Беларуская мова, літаратура, гісторыя” і атрымала кваліфікацыю настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі сярэдняй школы. На працягу трох гадоў працавала настаўніцай Багданаўскай сямігадовай школы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, затым настаўніцай, завучам Каменскай васьмігадовай школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Працоўную дзейнасць у Гродзенскім  дзяржаўным універсітэце пачала ў 1965 годзе на пасадзе лабаранта кафедры педагогікі. Затым працавала лабарантам кабінета педагогікі, лабарантам кафедры фізікі, лабарантам кафедры гісторыі, бібліятэкарам, лабарантам і старшым лабарантам кабінета методыкі пачатковага навучання, старшым лабарантам кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, старшым лабарантам кафедры рускай мовы, старшым лабарантам кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, метадыстам завочнага аддзялення філалагічнага факультэта.

На аддзяленні правазнаўства пачала працу ў якасці метадыста на 0,5 стаўкі ў 1979 годзе, калі быў ажыццёўлены першы набор студэнтаў на завочнае аддзяленне.  1 чэрвеня 1985 года пераведзена на стаўку метадыста завочнага аддзялення факультэта правазнаўства. У 1990-х гадах непрацяглы час працавала метадыстам першай катэгорыі гуманітарнага факультэта, а затым ізноў перайшла на пасаду метадыста завочнага аддзялення юрыдычнага факультэта.