МАЛІНОЎСКАЯ (Гражынская) Вольга Мікалаеўна
^ Вверх

МАЛІНОЎСКАЯ (Гражынская) Вольга Мікалаеўна

 

Нарадзілася 7 чэрвеня 1977 года ў горадзе Гродне. У 1992 годзе скончыла  дзевяць класаў сярэдняй школы № 23 горада Гродна і паступіла ў ПТВ № 141 горада Гродна, дзе атрымала кваліфікацыю мантажніка радыёэлектроннай апаратуры. Працоўную дзейнасць пачала ў шаснаццацігадовым узросце. У 1993 – 1994 гг. працавала  на ВА “Азот”, затым у кааператыве “Прагрэс”, лабарантам у сярэдняй школе №  9 горада Гродна.

У 1995 годзе паступіла на завочнае аддзяленне факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які паспяхова скончыла ў 2001 годзе і атрымала кваліфікацыю “гісторык; выкладчык гісторыі”. Працавала лабарантам кафедры беларускай літаратуры.

2 сакавіка 2000 года была пераведзена на працу на юрыдычны факультэт лабарантам кафедры грамадзянскага права і працэсу, затым лабарантам кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. 10 красавіка 2003 года пераведзена на пасаду метадыста дэканата юрыдычнага факультэта па навуковай працы па сумяшчальніцтву на 0,5 стаўкі. З 17 верасня 2003 года працавала лабарантам кафедры міжнароднага права па сумяшчальніцтву на 0,5 стаўкі. 8 верасня 2009 года пераведзена на пасаду метадыста другой катэгорыі вучэбна-метадычнага кабінета юрыдычнага факультэта.