МАРЧУК Алена Іванаўна
^ Вверх

МАРЧУК Алена Іванаўна

 

Нарадзілася 13 жніўня 1969 года ў горадзе Гродне. У 1986 годзе скончыла сярэднюю школу № 6 горада Ваўкавыска. З верасня 1986 года па ліпень 1987 года навучалася ў СПТВ № 141 горада Гродна. Працоўную дзейнасць пачала ў ліпені 1987 года ў якасці слесара-зборшчыка радыёапаратуры ВА “Хваля”. З ліпеня 1994 года па студзень 1995 года працавала ў СГКП “Прагрэс”. Скончыла курсы машынапісі пры акружным доме афіцэраў.

Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала 15 лютага 1995 года ў якасці сакратара аддзялення па падрыхтоўцы замежных студэнтаў гуманітарнага факультэта. З 17 красавіка 1996 года працавала сакратаром гуманітарнага факультэта. 16 чэрвеня перайшла на працу на пасаду сакратара дэканата факультэта права і эканомікі. З 1 кастрычніка 2002 года працавала ў якасці метадыста дэканата юрыдычнага факультэта.

У 2002 годзе скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і атрымала кваліфікацыю “юрыст”.

У лютым 2005 года ў парадку пераводу перайшла на працу ва ўпраўленне арганізацыйна-прававой работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.