СКІТОВІЧ Віктар Віктаравіч
^ Вверх

 СКІТОВІЧ Віктар Віктаравіч

Прафесар, доктар юрыдычных навук. Нарадзіўся 15 лістапада 1953 года ў горадзе  Варашылаве Прыморскага краю, рускі.  Працоўную дзейнасць пачаў у якасці вучня токара. У 1971 – 1973 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1973 – 1974 гг. працаваў на Талінскім электратэхнічным заводзе імя М.І. Калініна. З 1974 па 1979 год навучаўся ў Калінінградскім дзяржаўным універсітэце на эканоміка-прававым факультэце (зараз Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Канта). Пасля заканчэння ўніверсітэта і прысваення кваліфікацыі “юрыст” непрацяглы час працаваў адвакатам-стажорам у Калінінградскай абласной калегіі адвакатаў, затым паступіў у аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута савецкага заканадаўства, дзе праходзіў навучанне з 1979 па 1982 г. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў працу ў якасці выкладчыка кафедры  працоўнага, грамадзянскага права і працэсу  ў 1983 годзе. У 1984 годзе абраны на пасаду дацэнта гэтай кафедры. У 1989 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта. З 1992 па 1995 год навучаўся ў дактарантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава. З 1995 па 1997 г. працаваў прафесарам Гродзенскага філіяла Беларускага недзяржаўнага інстытута правазнаўства. З 1 лютага 1997 года па 26 лютага 1998 года выконваў абавязкі загадчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу. З 27 лютага 1998 года па 23 верасня 1998 года працаваў дацэнтам гэтай кафедры, з 24 верасня 1998 года па 18 верасня 2000 года выконваў абавязкі загадчыка кафедры адміністрацыйнага і міжнароднага права.