ЧАБУРАНАВА Святлана Ягораўна
^ Вверх

 ЧАБУРАНАВА Святлана Ягораўна

Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук. Нарадзілася 3 лютага 1959 года ў г. Паставы Віцебскай вобласці, беларуска. У 1976 годзе скончыла сярэднюю школу і паступіла на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. З 1981 па 1984 год навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў пад кіраўніцтвам заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, прафесара, доктара юрыдычных навук Драбязкі Сцяпана Рыгоравіча. На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працуе з 1984 года на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта. У 1997 годзе пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук М.У. Сільчанкі абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававыя праблемы дэмаграфічнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь». Апублікавала звыш пяцідзесяці навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку навучальны дапаможнік у дзвюх частках па курсу «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін». Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню прававых праблем дэмаграфічнай палітыкі, дэлегаванага заканадаўства і гісторыі дзяржавы і права замежных краін. З 1 верасня 2008 года працуе на пасадзе намесніка дэкана юрыдычнага факультэта і на 0,5 стаўкі дацэнта кафедры гісторыі дзяржавы і права.