ГАРБАЧОЎ Іван Міхайлавіч
^ Вверх

 ГАРБАЧОЎ Іван Міхайлавіч

Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук. Нарадзіўся 30 ліпеня 1926 года ў вёсцы Сабалькі Кардымаўскага раёна Смаленскай вобласці, рускі. У складзе 1 Прыбалтыйскага фронтуваяваў у дзеючай арміі. З 1945 па 1950 год служыў у Савецкай Арміі ў Польшчы, у 1950 – 1951 гг. – у Аўстрыі, з 1951 па 1955 г. – у Венгрыі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Славы ІІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Кёнігсберга» і іншымі ўрадавымі знакамі. Скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут у 1960 годзе і доўгі час працаваў на розных пасадах. Скончыў аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута савецкага заканадаўства і ў 1972 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля абароны дысертацыі перайшоў на выкладчыцкую працу. З 1974 па 1979 год працаваў на пасадах старшага выкладчыка і дацэнта Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На факультэце правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працаваў з 1979 па 1992 год, спачатку дацэнтам кафедры дзяржавы і права, з 1980 па 1985 год – першым загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. З 1986 па 1992 год займаў пасаду дацэнта кафедры. Шмат увагі надаваў арганізацыі навуковай, навучальна-метадычнай і выхаваўчай працы на кафедры, аб’яднанню і кансалідацыікалектыву выкладчыкаў. Адказны, патрабавальны і скрупулёзны кіраўнік, добры метадыст. З яго імем звязаны працэс станаўлення кафедры ў якасці асобнага структурнага падраздзялення факультэта і ўніверсітэта. З 1985 па 1991 год працаваў дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Пасля ад’езду з г. Гродна доўгі час працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню праблем працоўнага права.