ДРАЖЫНА Ірына Васільеўна
^ Вверх

 ДРАЖЫНА Ірына Васільеўна

 

Нарадзілася 27 лютага 1959 года ў вёсцы Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, беларуска.  Разам з бацькамі пераехала ў вёску Верцялішкі Гродзенскага раёна. Закончыла з залатым медалём Верцялішкаўскую сярэднюю школу ў 1976 годзе і паступіла на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, які скончыла з адзнакай у 1981 годзе. У гэтым жа годзе паступіла ў мэтавую аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адрывам ад вытворчасці, якую скончыла ў 1984 годзе. У 1984 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў спецыялізаваным Савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце на тэму “Маральныя прынцыпы следчай дзейнасці”.

Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала 15 снежня 1984 года на пасадзе выкладчыка кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. У снежні 1987 года абрана на пасаду старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. У сакавіку 1988 года была пераведзена на працу на юрыдычны факультэт  Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта на падставе хадайніцтва рэктара гэтага ўніверсітэта і згоды рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.