ГЕЛАЖЮС Іонас Іонавічус (1947 – 2010)
^ Вверх

 ГЕЛАЖЮС Іонас Іонавічус (1947 – 2010)

Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук. Нарадзіўся 18 студзеня, літовец. Пасля заканчэння сярэдняй школы пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам у васьмігадовай школе. Скончыў юрыдычны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. Капсукаса ў 1973 годзе. У 1973 – 1975 гадах працаваў ва Універсітэце марксізму-ленінізму Вільнюскага гаркама КПСС, а затым памочнікам Міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі Літоўскай ССР і галоўным юрысконсультам гэтага ж Міністэрства. З 1979 па 1982 год навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР (г. Масква) пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца-міжнародніка, прафесара, доктара юрыдычных навук Маўчана Анатолія Аляксандравіча. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Міжнародны дагавор і нацыянальнае заканадаўства аб ахове марскога асяроддзя». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў у 1983 годзе на кафкдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, у 1984 – 1985 гг працаваў на кафедры крымінальнага права, працэса і крыміналістыкі, звольніўся з працы у 1987 годзе. Пасля ад’езду з г. Гродна на пражыванне ў г. Вільнюс ва ўмовах перабудовы актыўна займаўся палітычнай дзейнасцю, прымаў удзел у стварэнні шэрагу дэмакратычных партый у Літве. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням міжнароднага марскога права.