Карскі Яфім Фёдаравіч. Нарадзіўся 1 студзеня 1861 г. у в. Лаша цяпер Гродзенскага раёна ў сям’і настаўніка. Пачатковую адукацыю атрымаў у народным вучылішчы (в. Ятра Навагрудскага раёна), сярэднюю адукацыю – у Мінскім духоўным вучылішчы і Мінскай духоўнай семінарыі. У 1881–1885 – студэнт Нежынскага гістарычна-філалагічнага інстытута. Пасля сканчэння яго выкладаў рускую мову і літаратуру ў 2-й Віленскай гімназіі. З 1893 г. – выкладчык рускай мовы Варшаўскага універсітэта. У 1894 г. прысвоена званне прафесара. У 1896 г. у Маскве абараніў доктарскую дысертацыю. У 1901 г. выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай АН. З 1905 г. рэдагаваў аўтарытэтны навуковы часопіс “Русский филологический вестник”. 1905–1910 гг. – рэктар Варшаўскага універсітэта. У 1916 г. прысвоена званне акадэміка. З гэтага года жыве ў Петраградзе (Ленінградзе). Я.Ф.Карскі – вядомы філолаг-славіст, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, фалькларыст і этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, педагог. Апублікаваў больш за 1000 прац, у тым ліку 96 кніг і брашур. Сярод асноўных прац можна назваць наступныя: “Агляд гукаў і форм беларускай мовы” (М., 1885), “Народныя беларускія вяселлі ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні...” (Вільня, 1888), “Граматыка старажытнай царкоўнаславянскай мовы параўнальна з рускай” (Вільня, 1888 – вытрымала 19 выданняў), “Да пытання пра распрацоўку старой заходнерускай гаворкі” (Вільня, 1893), “Да гісторыі гукаў і форм беларускай мовы” (Варшава, 1893), “Пра мову гэтак званых літоўскіх летапісаў” (Варшава, 1894), “Заходнерускія пераклады псалтыра ў V–VII ст.” (Варшава, 1896), “Праграма для збірання асаблівасцей беларускай гаворкі” (СПб, 1896, 1916), “З лекцый па славянскай кірылаўскай палеаграфіі” (Варшава, 1897), “Матэрыялы для вывучэння паўночнамаларускіх гаворак, а таксама пераходных ад беларускіх да маларускіх: Вып. 1-
29 красавіка 1931 г. акадэмік Я.Ф.Карскі памёр. Пахаваны на Смаленскіх могілках у Ленінградзе (Пецярбургу).
Літаратура пра Я.Ф.Карскага:
1. Крывіцкі А.А. Я.Ф.Карскі – выдатны беларускі вучоны (Да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук, 1961. – № 1. – С. 5–14.
2. Булахов М.Г. Ефимий Федорович Карский: Жизнь и научная и общественная деятельность. – Минск, 1981.
3. Новікава Т. Прамень сонца над нашай нівай // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 12. – С. 17–21.
4. Плыгаўка Л. Вялікі вучоны-патрыёт зямлі беларускай // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 1. – С. 12–20.
5. Янушкевіч Я., Цвірка К. Яўхім Карскі і яго “Беларусы” // Карскі Я. Беларусы. – Мінск, 2001. – С. 5–30.
6. Цыхун А.П. Акадэмік з вёскі Лаша Я.Ф.Карскі: Краязнаўча-бібліяграфічны нарыс. – Гродна, 1992.