Тарасевіч М.К. МЕТАДЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ ЗВЯЗНАМУ МАЎЛЕННЮ
^ Вверх

УДК 373.3.37.091.32:811.161.3

М.К. Тарасевіч

студэнтка 5 курса педагагічнагафакультэта

(навуковы кіраўнік – А.М. Лапкоўская, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

 

МЕТАДЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ ЗВЯЗНАМУ МАЎЛЕННЮ

 

Целью данной статьи является рассмотрение методических приёмов обучения дошкольников связной речи. Приводятся примеры разработанных планов-конспектов по развитию речи детей среднего дошкольного возраста.

 

Работа па развіцці звязнага маўлення цесна звязана з магчымасцямі дашкольніка ў пазнанні навакольнага свету. Дзіця бачыць вакол сябе мноства прадметаў, з'яў, дзеянняў. Безумоўна, яго выказванні пра навакольнае будуюцца ў форме апавядання, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, дзеці паведамляюць пра тое, што было спачатку, потым, чым закончылася. Напрыклад, дзеянні герояў, пра якія гаворыцца ў якім-небудзь тэксце, дзіцяці немагчыма ўбачыць усе адразу, бо гэта паслядоўныя дзеянні, якія змяняюцца адно за адным. Таму выхавальніку неабходна адлюстраваць іх асобна, звярнуць увагу дзіцяці, паказаць эпізод за эпізодам.

Дашкольнікі яшчэ бачаць і прыметы прадметаў, разглядваюць, ацэньваюць іх, разважаюць, тлумачаць чаму яны такія, вучацца апісваць і характырызаваць прадметы, людзей, жывёл, з’яў прыроды і г.д. Прыметы прадметаў заўважальныя адразу, бо іх можна адлюстраваць на адным фотаздымку [1, с. 68-69].

У адпаведнасці з асноўнымі тыпамі тэкстаў, уласцівымі дашкольнікам (апісанне і апавяданне), расказы дзяцей бываюць апісальнымі і сюжэтнымі. Усе дзіцячыя расказы (апісанні, апавяданні) могуць грунтавацца як на нагляднай, так і на слоўнай аснове. У першым выпадку дзеці пры расказванні абапіраюцца на нагляднасць − цацку, прадмет, карціну, у другім − толькі на памяць або ўяўленні.

Па змесце дзіцячыя апавяданні падзяляюцца на фактычныя і творчыя. Пры складанні фактычнага апавядання дзеці выкарыстоўваюць перш за ўсе свае ўстрыманні (расказы па пазіраннях) або памяць, творчыя ўяуленні, фантазію. Гэта можа быць апавяданне з рэалістычным зместам і казка. Сюжэтнае апавяданне часцей за ўсе мае творчы характар. Героем сюжэтнага апавядання можа быць і дзіця, калі яно расказвае пра рэальную падзею. Найбольш складаныя апавяданні – творчыя, прыдуманныя дзецьмі.

Фарміраванне ўмення расказваць – працяглы і складаны працэс, таму ў навучанні дзяцей расказванню выкарыстоўваюцца розныя прыёмы. Асноўнымі з іх з'яуляюцца: узор расказвання выхавальніка, план апавядання, складанне апавядання і інш.

Методыка навучання дашкольнікаў звязнаму маўленню павінна засноўвацца на прынцыпе маўленчага дзеяння. Фразы, якія вымаўляе дзіця на беларускай мове, будуць вынікам маўленчага дзеяння толькі пры наяўнасці ў яго ўнутранага матыву дзейнасці (чаму яму трэба гэта сказаць), мэты (дзеля чаго трэба гэта сказаць, што атрымаецца ў выніку), думкі (які змест трэба перадаць). Дзіця павінна самастойна адабраць словы для перадачы думкі, змяніць іх у адпаведнасці з правіламі беларускай граматыкі і пабудаваць сказ, звязаць сказы паміж сабой у звязны тэкст [2, с. 178-182].

Намі была распрацавана і эксперыментальна апрабавана сістэма заняткаў па навучанні звязнаму маўленню дашкольнікаў. У дадзеным артыкуле мы прывядзем прыклады некаторых з іх.

Тэма: «Вясна. Пералётныя птушкі»

Праграмны змест: вучыць складаць сюжэтнае апавяданне па карцінкам на тэму «Птушкі»; удакладніць змест паняццяў «вадаплаваючыя», «пералетныя»; вучыць утвараць складаныя прыметнікі, дзеясловы, дапасоўваць лічэбнікі з назоўнікамі, падбіраць словы-антонімы; замацоўваць навыкі ўтварэння назоўнікаў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі.

Абсталяванне: карцінкі розных птушак па колькасці дзяцей, схема-малюнак для апісання птушкі.

Папярэдняя работа з дзецьмі: чытанне і расказванне дзецям пра розных пералётных птушак, іх звычкі, знешні выгляд.

Ход занятка:

1. Гульня «Назавіласкава».

 

 

 

 

Птушкаптушачка.

Пяропярынка,перца.

Галавагалоўка,галовачка.

Салавейсалавейка.

Шыяшыйка.

Крыло − крыльца.

Шпак − шпачок.

Гняздо − гняздзечка.

Буселбуслік.

Чаплячапелька.

 

 

 

 

2. Лексіка-граматычнае практыкаванне «Што мы ведаем пра ластаўку?»

Дзеці падбіраюць прыметы і дзеянні, характэрныя для дадзенай птушкі.

Ластаўка

Прыметы                                    Дзеянні

Якая?                                            Што робіць?

*Пералетная                                 *Лётае.

*Прыгожая                                   *Клюе.

*Вясёлая                                      *Шчабеча.

*Маленькая                                  *Пералятае.

*Чорная                                       *Ловіць (мошак).

*Рухмяная                                    *Уе (гняздо).

3. Рухомая гульня «Качачка»

Сярод дзяцей выбіраецца «качка». Дзеці ідуць за ёй гуськом і паўтараюць яе рухі.

Дзеці.

Качачка лугавая, шэрая, палявая,

Дзе ты ночку начавала?

Качачка.

 

 

 

 

Пад кустом, пад бярозкай.

Сама, качачка, хаджу,

Дзяцей сваіх ваджу.

Сама, качачка, паплыву,

Дзяцей сваіх вучу.

 

 

 

 

4. Практыкаванне «Хто як крычыць?»

 

 

 

 

Ластаўка − шчабеча.

Грак − крычыць «гра!»

Салавейзаліваецца,свішча,шчоўкае.

Зязюля − куе.

Журавель − курлыча.

Жаваранак − звініць.

 

 

 

 

5. Пошук адпаведнага паняцця «Адгадай і назаві».

 

 

 

 

-У якой птушкі самая доўгая шыя? (У лебедзя)

-У якой птушкі самыя доўгія ногі? (У чаплі, жураўля)

-У якой птушкі самая доўгая дзюба? (У чаплі)

-Якая птушка лепш за ўсіх спявае? (Салавей)

-Якая птушка лепш за ўсіх пераймае спевы іншых птушак? (Шпак)

 

 

 

 

6. Пабудова маналогу «Раскажы пра птушку».

Дзеці па жаданні выбіраюць карцінкі з птушкамі. Выхавальнік выстаўляе схему-малюнак, з дапамогай якой дзеці будуюць свае апавяданні. Выхавальнік павінен падрыхтавацца для таго, каб умела і правільна дапамагчы дзецям дапоўніць расказы, гэта значыць, папоўніць свае веды пра тых птушак, малюнкі якіх раздадзены дзецям.

Схема:

*Хто гэта?

*Якая гэта птушка (пералетная ці зімучая)?

*Які знешні выгляд (памер, колер і г.д.)?

*Чым харчуецца?

*Як спявае? Дзе зімуе? Як гадуе сваіх птушанят?

Напрыклад: Жаваранак – маленькая дужая птушка з вялікай галавой і кароткай дзюбай, доўгімі крыламі і кароткімі нагамі. Жыве ў полі, лесе, стэпу. Адным з першых адлятае восенню і першым прылятае вясной.

Можа адразу ўзлятаць і каменем падаць уніз, выратоўваючыся ад драпежнікаў. Харчуецца насякомымі, зернем. Прыгожа спявае.

Тэма: «Складанне апісальнага апавядання па карціне М.А. Савіцкага «Куст руж»

Праграмны змест: пазнаёміць дзяцей са сродкамі  выразнасці мастацкага твору; развіваць звязную мову дашкольнікаў пра за знаямленне з карцінай М.А.Савіцкага «Куст руж»; вучыць састаўляць апісальны расказ па плану; выхоўваць у дзяцей патрыятычныя пачуцці.

Абсталяванне: рэпрадукцыя карціны М.А. Савіцкага «Куст руж»

Ход занятка:

1. Уступная гутарка пра свята Дзень Перамогі.

Выхавальнік: Што азначае слова «вайна»? Ці ёсць у вас дома хтосьці, хто ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях? (Адказы)

Многія мастакі і пісьменнікі прысвячалі Вялікай Айчыннай вайне свае творы, каб мы з вамі помнілі, што вайна – гэта бяда для ўсіх. Шмат людзей у час вайны страцілі сваіх блізкіх, шмат сталі інвалідамі, страцілі жыллё.

2. Знаёмства з рэпрадукцыяй карціны «Куст руж» М. Савіцкага.

Выхавальнік адзначае, што мастак напісаў шмат карцін, прысвечаных ваеннай тэматыцы, але ніколі на яго карцінах не было кветак. І вось з’яўляецца карціна, на якой ён адлюстраваў цэлы куст руж. (Дзеці разглядваюць карціну)

3. Практыкаванне «Назаві больш колераў, якія ёсць на карціне».

Выхавальнік высвятляе некаторыя асаблівасці карціны.

Выхавальнік. Як паказаны жанчыны на карціне? Чаму яны сумуюць? Чаму ў карціне так многа цёмнага колеру? (Мастак выкарыстоўвае цёмныя колеры таму, што хоча нам паказаць цяжкасць і гора людзей, якія перажылі вайну. Але мы бачым і сонечныя фарбы – гэта твары людзей. Ад іх ідзе цеплыня, дабрыня, цёплыя пачуцці. Аўтар хоча нам сказаць, што дабрыня і прыгажосць перамогуць усе беды.)

4. Практыкаванне «Дай назву карціне».

Выхавальнік прапануе дзецям прыдумаць назву карціне. Напрыклад: «Жахі вайны», «Каб помнілі», «Ніколі не забудзем» і інш.

5. Гульня «Дапоўні сказ»: Мастак малюе…(карціну). Мастак М.Савіцкі намаляваў карціну… («Куст руж»). Карціна «Куст руж» прысвечана падзеям…(вайны) і г.д.

6. Складанне апавядання па карціне па плане.

 

 

 

1) Назва карціны.

2) Хто напісаў карціну?

3) Якія фарбы выбраў мастак для карціны і чаму?

4) Хто героі карціны?

5) Вашы адносіны да карціны.

 

 

 

 

Выхавальнік прапануе дзецям дапаўняць апавяданні сваіх сяброў, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.

Такім чынам, пры развіцці вуснага звязнага маўлення дашкольнікаў выхавальнік можа выкарыстоўваць апісаныя метадычныя прыёмы, а таксама распрацаваныя планы заняткаў, важна праводзіць гэту работу мэтанакіравана і сітэматычна.

 

The purpose of this article is to examine the instructional techniques of learning connected speech by preschoolers. This information is given on the examples of the developed plans, lecture notes on language development of children in middle school age.

 

Спіс літаратуры 

  1.  Васюковiч, Л.С. Беларуская мова: дапам. для 4 класа / Л.С. Васюковіч, В.І. Несцяровіч, Я.Н. Марозава. −  2-е выданне. − Мiнск, 2002. – 327 с.
  2.  Старжынская, Н.С. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе : дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 172 с.