Баброва В.Э. РАЗВІЦЦЁ ГУКАВОЙ КУЛЬТУРЫ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ
^ Вверх

УДК 373.3.37.091.32:811.161.3

В.Э. Баброва

студэнтка 2 курса педагагічнагафакультэта

(навуковы кіраўнік – А.М. Лапкоўская, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

 

РАЗВІЦЦЁ ГУКАВОЙ КУЛЬТУРЫ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ

 

В статье рассмотрены методические приёмы развития звуковой культуры белорусской речи младших школьников. Приведены разработанные планы-конспекты занятий по развитию у детей речевого слуха.

 

Выхаванне гукавой культуры мовы ў дзіцячым садзе ўключае ў сябе работу па фарміраванні выразнай артыкуляцыі гукаў роднай мовы, правільнага іх вымаўлення, яснага і чыстага вымаўлення слоў і фраз, правільнага маўленчага дыхання, а таксама умення выкарыстоўваць дастатковую гучнасць голасу, нармальны тэмп мовы і розныя інтанацыйныя сродкі выразнасці (мелодыку, лагічныя паўзы, націск, тэмп, рытм і тэмбр мовы). Гукавая культура мовы фармуецца і развіваецца на аснове добра развітага маўленчага слыху.

Для дзяцей 2-й малодшай групы выхаванне гукавой культуры мовы ажыццяўляецца ў працэсе работы над гукавымаўленнем. У той жа час працу над гукавымаўленнем лёгка спалучаць з развіццём маўленчага слыху, маўленчага дыхання, голасу, артыкуляцыйнага апарата, дыкцыі і інтанацыі. Паслядоўная апрацоўка гукаў дае магчымасць сістэматычна праводзіць працу па фарміраванні і далейшаму ўдасканаленню гукавой культуры мовы.

Адпрацоўка ўсіх гукаў роднай мовы прадугледжвае чатыры віды работы, якія паслядоўна змяняюць адна другую: падрыхтоўка органаў артыкуляцыйнага апарата; удакладненне вымаўлення ізаляванага гуку (і ў складах) і ўменне вылучыць гэты гук сярод іншых; замацаванне правільнага вымаўлення гука ў словах; замацаванне правільнага вымаўлення гука ў фразавым маўленні. У змест апошніх трох відаў работы ўваходзіць і развіццё маўленчага слыху. Гэтыя віды працы над гукамі мовы могуць ажыццяўляцца як на занятках, так і па-за іх.

Не рэкамендуецца ўсе гэтыя віды работы сумяшчаць на адным занятку, таму што працэс авалодання правільным вымаўленнем гукаў – гэта выпрацоўка вызначанага навыку, а яго стварэнне патрабуе паслядоўнасці і сістэматычнасці. Правядзенне пералічаных чатырох відаў работы з інтэрвалам паміж імі ў 3-6 дзён дае магчымасць дзецям засвоіць і замацаваць пэўныя становішча і рух органаў артыкуляцыйнага апарата і спрыяе лепшаму фармаванню правільнага вымаўлення гуку і ўспрымання яго на слых.

Што датычыцца заняткаў з дзецьмі 3-4 гадоў, яны праводзяцца з усёй групай як частка занятку па роднай мове (не менш аднаго разу ў тыдзень, па 5-8 хвілін) і як самастойныя заняткі (не менш аднаго занятку ў месяц, па 15-20 хвілін – комплексныя, цалкам прысвечаныя гукавой культуры мовы). Такія заняткі асабліва патрэбныя ў гэтым узросце, дзе вельмі вялікі аб'ём работы па гукавымаўленню. Яны накіраваны на развіццё фанематычнага і маўленчага слыху, на далейшае ўдасканаленне рухомасці артыкуляцыйнага апарату, засваенне і замацаванне навыкаў правільнага вымаўлення ўсіх гукаў роднай мовы, на паляпшэнне выразнасці і дакладнасці вымаўлення слоў і фраз, на выпрацоўку ўмення правільна карыстацца націскам у словах і вымаўляць іх згодна з нормамі літаратурнага вымаўлення, а таксама на выхаванне ва ўсіх дзяцей умення карыстацца патрэбнай гучнасцю голасу, вымаўляць словы і фразы ў патрэбным тэмпе з улікам інтанацыйных сродкаў выразнасці.

Выхаванне гукавой культуры маўлення на дадзеным этапе ажыццяўляецца шляхам правядзення дыдактычных гульняў, гульнёвых практыкаванняў з выкарыстаннем рознага маўленчага матэрыялу: чыстагаворак, загадак, пацешак, лічылак, вершаў, апавяданняў і інш. Найбольшы эфект даюць практыкаванні, якія праводзяць у гульнёвай форме з улікам асноўных палажэнняў методыкі. У залежнасці ад мэты выкарыстання гэтыя практыкаванні можна падзяліць на дзве групы. У першую групу ўваходзяць практыкаванні, якія падрыхтоўваюць дзяцей да заняткаў (на развіццё слыхавай увагі, маўленчага дыхання, артыкуляцыйнага апарата). Да другой групы адносяцца практыкаванні, якія замацоўваюць праграмны матэрыял заняткаў (розныя дыдактычныя гульні на гукаперайманне і гульні з маўленчым матэрыялам) [1].

Такім чынам, для дасягнення станоўчых вынікаў пры выкананні пастаўленых задач па развіцці гукавой культуры маўлення у групе “Малодшыя чамучкі” намі былі распрацаваны і праведзены розныя віды заняткаў.

Так, на кожным занятку па развіцці маўлення намі абавязкова ўключаліся практыкаванні па падрыхтоўцы артыкуляцыйнага апарату і маўленчага дыхання і гульні на развіццё маўленчага слыху. Напрыклад, для выканання задачы па развіцці маўленчага слыху быў праведзены наступны комплексны занятак.

Мэта: вучыць дзяцей выразна артыкуляваць гук у (ізаляваны у гукаспалучэннях, у словах і невялікіх фразах), вымаўляць яго доўга і плаўна на адным выдыху; заахвочваць дзяцей вымаўляць (па перайманню) гукі з рознай гучнасцю; развіваць слыхавую ўвагу.

Ход занятка.

1. Педагог кажа, што ўмее выцягваць вусны і складваць іх дудачкай (паказвае). Прапануе дзецям капіраваць артыкуляцыю. Практыкаванне паўтараецца 2 – 3 разы (яно падрыхтоўвае артыкуляцыйны апарат да вымаўлення гука у).

Педагог: Аднойчы Язычок пачуў, як спяваў паравоз. Ён спяваў так: у-у-у.

Як спяваў паравоз? У-у-у– песня паравоза.

Язычку яна вельмі спадабалася. І вырашыў ён вывучыць песню паравоза. Спачатку Язычок заспяваў нягучна. Як ён заспяваў?

Потым гучней ...Каб і ў вас атрымалася песня паравоза, трэба выцягнуць вусны, зрабіць іх як трубачкі і працягла вымаўляць: «у-у-у». (Харавыя паўтарэння і 5-6 індывідуальных.)

Далей дзеці ўсё разам і па адным (3 - 4 дзіцяці) спяваюць доўгую (2 - 3 с на адным выдыху) песеньку паравоза.

Педагог: Я чую чыйсьці голас: “У-у-у”… Гэта воўк. Дзеці, паслухайце, як вые ў лесе галодны воўк: у-у-у! Страшна!

2. Прапануе пагуляць у зайцоў і ваўкоў. Дзеці (3-4 чал.) – ваўкі павольна, з рознай сілай голасу вымаўляюць гук у, а астатнія (зайцы) хаваюцца. Затым выхавальнік кажа, што ваўкі далёка, іх не чуваць і не відаць, таму зайцы могуць выйсці на палянку, павесяліцца. Зайцы радасна скачуць. Далей зноў раздаецца працяглае і нягучнае выццё ваўкоў. Паступова ён узмацняецца. Зайцы вяртаюцца на крэслы, заціхаюць.

«У-у-у, – на гэты раз выхавальнік прамаўляе гук у працягла, але зусім ціха, – ваўкі далёка, і зайцам можна пакуль не баяцца ...» Гульня паўтараецца 3-4 разы.

3. Выхавальнік паказвае скрынку, тлумачыць, што ў ёй ляжаць малюнкі і прадметы. Кожнае дзіця выходзіць да яго стала і выбірае, што хоча. Дзеці, калі выбяруць карцінку (прадмет), паказваюць яе таварышам па групе і пытаюцца: «Хто (што) гэта, дзяўчынкі і хлопчыкі?» (У скрынцы павінна быць 9-10 малюнкаў і прадметаў. Гук у ў назве прадмета павінен быць ударным: капуста, гусь, курыца, кубік, гузік, Снягурка і т. п.)

4. «У дзядулі і бабулі была ўнучка Снягурка, – нагадвае выхавальнік пачатак казкі. – Хто быў?

Аднойчы Снягурка пайшла ў лес і заблудзілася. Сядзіць, горка плача ды прыпявае:

Ay, ay, Снягууурка,

Ау, ау, галууубка,

(Вымаўляецца нягучна, з сумнай інтанацыяй і вылучэннем гуку у.)

– Як прыпявала Снягурка? (Дзеці паўтараюць прыпеўку 2 разы.)

– А што калі мы паклікаем Снягурку? Раптам яна нас пачуе? (Дзеці вымаўляюць ау 2-3 разы: спачатку ціха, потым гучней.)

– Не адказвае Снягурка? Напэўна, яе ўжо адшукалі і дадому прывялі".

5. Выхавальнік прапануе пагуляць. Выкліканае ім дзіця ўстае спіной да дзяцей, а хто-небудзь з тых, што сядзяць, вымаўляе прыпеўку Снягуркі. Той, што водзіць, вызначае, чый голас пачуў. Калі адгадвае, яго месца займае той, хто казаў прыпеўку. Калі ёнпамыляецца, яму даецца другая спроба. У выпадку няўдачы назначаецца новы вядучы.

Трэба адзначыць, што без умення правільна вымаўляць гукі, мова дзяцей не будзе выразнай. І ў той жа час, ўмеючы правільна вымаўляць усе гукі, дзіця 3-4 год можа казаць невыразна, нядбайна, недакладна ў сілу дрэннай дыкцыі. Таму з малодшага дашкольнага ўзросту неабходна вучыць дзіця выразнаму, дакладнаму вымаўленню кожнага гука, слова і фразы. Для фарміравання выразнасці мовы эфектыўнымі з’яўляюцца заняткі па пераказу, завучванню вершаў, на якіх асобныя элементы інтанацыі, маўленчы слых і дыханне адпрацоўваюцца з дапамогай завучвання і паўтарэння знаёмых хуткамовак, выканання артыкуляцыйных практыкаванныў і г.д.

Работа ў дзіцчым садзе па гукавой культуры маўлення будуецца па адпаведнай праграме і патрабуе асаблівага падыходу і спецыяльных прыёмаў, якія прымяняюцца на занятках разных тыпаў. Улічваючы узроставыя асаблівасці малодшых чамучак пры планаванні і распрацоўцы заняткаў па дадзенаму раздзелу неабходна звяртаць увагу на наступныя моманты:

а) вялікая пераймальнасць, імкненне дзяцей да гульнёвых дзеянняў, эмацыянальнасць пры ўспрыманні гукаў з’яўуляюццастаноўчымі фактарамі для выканання праграмных задач, заняткі павінны праводзіцца шляхам выкарыстання дыдактычных гульняў, гульнёвых практыкаванняў з выкарыстаннем рознага маўленчага матэрыялу: чыстагаворак, загадак, пацешак, лічылак, казак, вершаў, апавяданняў і інш.;

б) таму што ў 2-й малодшай групе выхаванне гукавой культуры мовы ажыццяўляецца ў працэсе працы над гукавымаўленнем, неабходна праводзіць сістэмную і пастаянную работу па падрыхтоўцы органаў артыкуляцыйнага апарата, па удакладненню вымаўлення ізаляванага гуку (і ў складах) і ўменню вылучыць гэты гук сярод іншых, па замацаванню правільнага вымаўлення гука ў словах і па замацаванню правільнага вымаўлення гука ў фразавым маўленні;

в) заняткі з дзецьмі 3-4 гадоў павінны правадзіцца з усёй групай як частка занятку па роднай мове (не менш аднаго разу ў тыдзень, па 5-8 хвілін) і як самастойныя заняткі (не менш аднаго занятку ў месяц, па 15-20 хвілін – комплексныя, цалкам прысвечаныя гукавой культуры мовы).

Такім чынам, усе адзначаныя ўмовы па вырашэнні задач па гукавой культуры маўлення ў малодшых чамучак садзейнічаюць паспяховаму развіццю маўленчага слыху, фарміраванню вымаўленчага боку маўлення, інтанацыйнай выразнасці маўлення, а таксама фарміруюць слоўнік дзяцей.

 

The methodical techniques of development of a sound culture of the Belarusian speech of the younger students are considered in the article. There are the developed plans-summaries of lessons on the development of children's speech hearing.

 

Спіс літаратуры

1. Старжынская, Н.С. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Н.С. Старжынская, Д.М.Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 172 с.