Хадаркевіч Т.А. НЕКАТОРЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ ПА ВЫПРАЦОЎЦЫ БЕГЛАСЦІ І ПРАВІЛЬНАСЦІ ЧЫТАННЯ ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ
^ Вверх

УДК 373.3.016:811.161.3

Т.А. Хадаркевіч

студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта

(навуковы кіраўнік – А.М. Лапкоўская, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

 

НЕКАТОРЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ ПА ВЫПРАЦОЎЦЫ БЕГЛАСЦІ І ПРАВІЛЬНАСЦІ ЧЫТАННЯ ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

 

В статье рассматриваются основные приёмы выработки таких качеств полноценного навыка чтения как правильность и беглость. Приводятся примеры упражнений, которые можно использовать на уроках литературного чтения при формировании вышеотмеченных качеств.

 

Для таго, каб вучань дакладна асэнсоўваў тэкст і мог беспамылкова растлумачыць сабе і іншым прачытанае, неабходна выпрацоўваць такую якасць, як правільнасць чытання. Сутнасць правільнага чытання ў тым, каб плаўна і без памылак чытаць словы і сказы, захоўваць пры гэтым нормы літаратурнага маўлення.

Пры навучанні чытанню дзеці робяць шматлікія памылкі, якія звязаны з неразуменнем або з няправільным разуменнем тэксту; іншыя выкліканы няведаннем значэнняў чытаемых слоў або сэнсу сказа ці нават усяго тэксту; трэція ўзнікаюць з-за нетрывалага засваення вучнем графічнага вобразу якіх-небудзь літар і цяжкасцей ў адрозніванні літары; чацвёртыя адбываюцца ў выніку няўзгодненасці працэсаў зрокавага ўспрыняцця літар, графічных частак чытаемага слова з артыкуляцыйнымі актамі і разуменем [1, с. 50].

З паняццем правільнага чытання цесна звязана плаўнае чытанне - чытанне слоў з націскам, што магчыма толькі пры поўным зліцці складоў у слове, пры злітным вымаўленні службовых слоў са значымымі.

Пры выпрацоўцы правільнасці чытання выкарыстоўваюцца наступныя метадычныя прыёмы: а) работа над пастаноўкай дыхання; б) адпрацоўка артыкуляцыі: чытанне хорам галосных а, о, у, ы, і; чытанне па дзве галосныя, па тры, па чатыры (развіццё рухомасці моўнага апарату; такім чынам можна чытаць і зычныя); чытанне спалучэнняў зычных; чытанне спалучэнняў галосных; чытанне слоў з адным коранем (вада, водны…); чытанне слоў з розным коранем, але з адным канчаткам (казка, ручка…); праца са скорагаворкамі і чыстагаворкамі; в) раскрыццё лексічнага значэння слова; г) папярэдняе паскладовае чытанне слоў; д) чытанне тэксту сам сабе з мэтай усведамлення зместу тэксту і падрыхтоўкі да чытання ўслых; е) складанне цяжкіх для чытання слоў з разразной азбукі; ё) чытанне асобных цяжкіх слоў, надрукаваных на плакаце ці напісаных на дошцы; ж) чытанне цяжкіх слоў па складовай табліцы; з) складова-літарны і гукавы аналіз слоў; і) харавое паўторнае чытанне цяжкіх слоў, словазлучэнняў, сказаў; к) сістэматычны кантроль настаўніка і вучняў за чытаннем; л) своечасовае выпраўленне памылкі з улікам характару.

Рэалізацыя дадзеных прыёмаў адбываецца праз адпаведныя практыкаванні. Напрыклад:

Чыстагаворкі, паўтарэнне слоў. Дзецям вельм падабаецца праца з разнастайнымі вершамі. Праца з такімі чыстагаворкамі дапамагае вучням правільна вымаўляць гукі.

 

 

 

Му-му-му − малака каму?

Ры-ры-ры − паляцелі камары.

Ша-ша-ша − мама мые малыша.

Оч-оч-оч − наступіла ноч.

 

 

 

Скорагаворкі. У рабоце са скорагаворкамі трэба прытрымлівацца наступнага алгарытму: “Выявіць сэнс, затым пераадолець усе цяжкія гукаспалучэнні. Важна вымаўляць цяжкое слова па складах, хоць і ў павольным тэмпе, але без якіх-небудзь цяжкасцей. Прагаворваць трэба кожную скорагаворку спачатку бязгучна, затым пераходзіць на шэпт, а потым - услых, спрачатку ў павольным тэмпе, потым у хуткім. Неабходна помніць пра выразнасць вымаўлення” [2, с.57]. Спачатку можна браць кароткія, а затым больш складаныя скорагаворкі.

Драч-рвач;                        З бабранятамі бабры

зубны ўрач,                       робяць грэблю ў бары.

што за крык,                      Рады ўвесь бабрыны род:

што за плач,                      будзе грэбля цераз брод.

што за гам −

тарарам?

Бегласцю чытання называецца самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытанае. «Чытанне без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без паўз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання называецца беглым» [3, c. 156]. Бегласць чытання характарызуецца ўспрыманнем і вымаўленнем пэўнай колькасці слоў у хвіліну. Павелічэнне тэмпу чытання магчыма толькі пры плаўным чытанні цэлымі словамі. Прычым хуткасць чытання ўзрастае паступова і абумоўліваецца правільным і свядомым чытаннем.

Існуюць некаторыя ўмовы паспяховага фарміравання навыку беглага чытання:

1) задача навучыцца бегла чытаць, разам з задачай фарміраваць інтарэс да чытання, павінна быць пастаўлена перад вучнямі са стараны настаўнікаў пачатковай школы, настаўнікаў літаратуры ў сярэднім звяне, адміністратара;

2) гэтыя задачы павінны быць прыняты вучнямі і іх бацькамі;

3) настаўнік, вучні, бацькі павінны быць навучаны спецыяльным практыкаванням па тэхніцы чытання;

4) неабходна падрыхтаваць вучняў да замеру па тэхніцы чытання, настроіць іх на сур’ёзную працу ў выпадку няпоспеху, калі нарматыў тэхнікі чытання імі не выкананы;

5) дыягнастычны замер тэхнікі чытання дае магчымасць вызначыць групу вучняў, якім няма неабходнасці працаваць над гэтым навыкам, і групу вучняў, якія не выконваюць норму і з якімі трэба будзе працаваць;

6) авалоданне неабходнай тэхнікай чытання не павінна зводзіцца да эпізадычных замераў;

7) праца над тэхнікай чытання для вучняў, не дасягнуўшых поспеху, павінна быць штодзённай;

8) праца па тэхніцы чытання не павінна перавышаць на працягу дня 10−15 хвілін, але ў кожным выпадку неабходна праверка асэнсавання тэксту.

Практыкаванні на выпрацоўку бегласці. “Піраміда”. Перад выкананнем гэтага практыкавання настаўнік дае устаноўку: “Чытаеш першае слова, глядзі адразу на наступнае, пастарайся яго зразумець”. Напрыклад:

мяч                              садок

мора                            вядро

марак                           падаць

машына                        задаваць

магазін                         мандарын

“Выраслі на градцы”. Знайдзіце ў квадраце назвы гародніны,прачытаць якія можна, рухаючыся ўверх, уніз, управа, улева. Па дыяганалі рухацца нельга (капуста, бурак, морква, цыбуля, агурок, гарох, гарбуз, пятрушка).

 

 

 

К

А

А

К

Р

К

В

У

П

Р

М

О

Г

А

С

Б

У

Ц

Ы

А

Х

Т

А

Л

У

Б

Р

О

А

Г

Я

Г

А

Р

Б

Р

У

П

Р

У

А

У

О

К

Я

Т

Ш

К

З

 

 

 

Чытанне-разведка. Вучні на максімальнай для іх хуткасці прагледжваюць тэкст і знаходзяць адказы на пытанні, якія паставіў перад імі настаўнік. Памятка для дзяцей: шчыльна сцісні губы і зубы; пастаў пальцы на пачатак і канец радка; прагледжваючы тэкст па вертыкалі, знайдзі адказы на пытанні.

Чытанне старонкі тэксту пры ўмове, што зачынена 5 літар злева, пасля 5 літар справа, затым адначасова з двух бакоў. Вучні павінны здагадацца, аб чым там напісана.

Такім чынам, настаўніку пачатковых класаў неабходна ўдзяляць шмат увагі выпрацоўцы правільнасці чытання. Пры гэтым памятаць пра астатнія якасці і выпрацоўваць іх узаемазвязана. Таму што калі вучань не валодае правільнасцю, то ён не зможа прачытаць ні выразна, ні бегла і пры гэтым проста не зразумее тэкст. Каб дзецям было лягчэй, настаўнік можа прапанаваць ім карыстацца памяткай.

 

The article discusses the basic techniques of making such quality grade reading skills as accuracy and fluency. There are the examples of exercises that can be used in the classroom during literary reading for the formation of these characteristics.

 

Спіс літаратуры 

1. Горецкий, В.Г. О проверке навыка чтения / В.Г. Горецкий // Начальная школа. - 2001. - № 8.  - С. 50 - 54.

2. Положенцева, В.В. Пути становления механизма чтения в начальной школе / В.В. Положенцева // Начальная школа. - 1999. - № 10. - С.57 - 59.

3. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Пад рэд. А.П.Шанько. - Мінск: Вышэйшая школа, 1986. - 347 с.