4.2. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу
^ Вверх

4.2. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу

 

Вывучэнне літаратуры — гэта, у першую чаргу, аналіз твораў, а значыць, і  падыходаў, якія склаліся ў літаратуразнаўчай навуцы.

Безумоўна, літаратуразнаўчы аналіз мае многа агульнага з аналізам агульнашкольным. Але ёсць і свае, адметныя прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу:

1. Прынцып вывучэння твораў як твораў мастацтва слова. Літаратура адлюстроўвае свет у вобразнай форме, гэтым яна розніцца ад навукі, гісторыі, іншых відаў мастацтва. Яшчэ Іван Замоцін гаварыў, што літаратурныя творы не павінны ўспрымацца як ілюстрацыі да гісторыі ці грамадазнаўства. Вучні павінны ўсвядоміць, што літаратурны твор — спецыфічны твор мастацтва, і выразна бачыць гэту спецыфіку. Не толькі, што паказана, але і як паказана.

2. Прынцып аналізу мастацкіх з′яў у адзінстве формы і зместу. Ён прадугледжвае аналіз мовы і стылю пісьменніка ў неад’емнай сувязі з ідэйна-вобразным зместам, у працэсе якога вучні разумелі б сэнс і функцыю сродкаў выразнасці.

Пад зместам мы разумеем тое, што адлюстроўвае пісьменнік, змест жа знаходзіць сваё ўвасабленне ў форме (жанр, кампазіцыя, сродкі выразнасці).

3. Прынцып гістарызму. Кожны твор нясе адзнакі гістарычнай эпохі, і зразумець яго можна толькі ў кантэксце часу. Прынцып гістарызму ўлючае тры аспекты: эстэтычны, гісторыка-генетычны, гісторыка-функцыянальны.