4.1. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры
ДЫДАКТЫЧНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ — гэта пэўныя метадалагічныя палажэнні, якімі вызначаюцца працэсы навучання і выхавання, што складаюць адзіную сістэму, якая вызначае агульныя падыходы да выкладання канкрэтных прадметаў.
Вывучэнне літаратуры базуецца на наступных дыдактычных прынцыпах:
1. Прынцып навуковасці забяспечвае дакладнасць падачы ісцін, устаноўленых гісторыяй і тэорыяй літаратуры; забяспечвае ўспрыманне вучнямі твора як эстэтычнай з’явы. Нельга, каб агульнапрызнаныя ацэнкі літаратурных твораў навязваліся вучням, да іх яны павінны падыходзіць свядома.
Прынцып навуковасці сінтэзуе светапоглядны, тэхналагічны і развіваючы аспекты.
2. Прынцып даступнасці і сістэмнасці забяспечваецца праграмай праз змест твораў, тэарэтыка-літаратурных паняццяў і праз пашукова-пазнавальную, самастойную працу.
3. Прынцып свядомай і актыўнай дзейнасці вучняў пры вядучай ролі настаўніка ажыццяўляецца праз пашукова-пазнавальную, самастойную працу.
4. Прынцып нагляднасці рэалізуецца праз актывізацыю пачуццёва-зрокавага ўспрыняцця, багатую ілюстраванасць.
5. Прынцып выхаваўчай накіраванасці — гэта фармаванне перакананняў, светапогляду, жыццёвай пазіцыі на аснове вывучэння літаратурных твораў.