Тэма 22. ВЫВУЧЭННЕ МАНАГРАФІЧНАЙ ТЭМЫ
^ Вверх

Тэма 22. ВЫВУЧЭННЕ МАНАГРАФІЧНАЙ ТЭМЫ

 

Манаграфічныя тэмы вывучаюцца ў старэйшых класах. Манаграфічная тэма канкрэтызуе агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу пэўнай эпохі на прыкладзе жыцця і творчасці аднаго пісьменніка, а таму і складаецца з біяграфіі пісьменніка і твораў, якія рэкамендуюцца для вывучэння праграмай. Дадаткова ў манаграфічную тэму ўваходзяць тэарэтыка-літаратурныя паняцці і крытычныя артыкулы.

Манаграфічная тэма можа вывучацца двума шляхамі.

1. Паслядоўны шлях:

 

1 урок

2 урок

3 урок

4 урок

5 урок і г.д.

Біяграфія пісьменніка

Твор або творы

 

Выбраць гэты шлях мэтазгодна, калі вывучаецца творчасць празаіка і прапануецца для паўрочнага разгляду адзін твор (напр., 11 клас, В.Быкаў «Знак бяды») ці калі аналізуюцца творы аднаго перыяду. Лірычныя творы ў такіх выпадках вывучаюцца па тэмах, праблемах, матывах.

2. Паралельны шлях:

 

 

1 урок

2 урок

3 урок

Біяграфія

І перыяд

ІІ перыяд

ІІІ перыяд

Творы

Творы І перыяду

Творы ІІ перыяду

Творы ІІІ перыяду

 

Прыкладам такога шляху можа быць вывучэнне творчасці М.Танка:

Максім Танк → Давераснёўскі перыяд → Ваенны перыяд → 50—70-я гг.  → 80—90 гг.

 

Пры паралельным паэтапным разглядзе дасягаецца цэласнасць успрымання жыццёвай і творчай біяграфіі. Жыццёвы шлях пісьменніка дае своеасаблівы ключ да разумення твораў. Гэты шлях найбольш прымальны, калі вывучаецца творчасць паэта цалкам або некалькіх невялікіх твораў, якія адносяцца да розных перыядаў жыццёвага шляху пісьменніка.

Праца над манаграфічнай тэмай не выключае, а прадугледжвае пэўную сувязь паміж творчасцю асобных пісьменнікаў, вывучэнне пераемнасці ў праблематыцы, вобразах, эстэтычных прынцыпах і ў ідэйным змесце твораў. Гэтай мэце садзейнічае размяшчэнне матэрыялу ў храналагічнай паслядоўнасці. Вывучэнне манаграфічнай тэмы завяршаецца падагульняючым урокам або падагульняючай гутаркай у межах апошняга ўрока. Добра сістэматызуюць веды і творчыя заданні па напісанні сачыненняў, эсэ, рэцэнзій, рэфератаў.

 

Спіс літаратуры

  1. Бельскі, А.І. Вывучэнне творчасці Алеся Гаруна ў ІХ класе / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 1.
  2. Ляшук, В.Я. Вывучэнне жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча (ІХ клас, базавы і павышаны ўзроўні) / В.Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 1, 3.
  3. Мішчанчук, М.І. Зборнік Янкі Купалы “Спадчына” як мастацкае цэлае: рэкамендацыі па вывучэнню ў школе / М.І. Мішчанчук //  Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні:  зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал.: У.І. Каяла (адк.рэд.) [і інш.]. – Гродна: ГрДУ, 2009. – С. 97 – 104.
  4. Русілка, В.І. Жанравы аспект вывучэння творчасці Янкі Купалы ў УІІІ класе / В.І. Русілка // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе: Мат. рэсп. навук. канф. 30 кастрычніка 2002 г. / пад рэд. У.І. Каялы, Т.І. Тамашэвіча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 22 – 25.