28.2. Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва
^ Вверх

 28.2. Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва

 

Пры навучанні літаратуры, згодна з Праграмай, неабходна звяртаць увагу і на такі важны аспект літаратурнай адукацыі, як выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва на ўроку. Дарэчы, гэтая асаблівасць прапісана ва ўзгаданай Праграме. Так, напрыклад, у праграме для 5 класа ў межах вывучэння тэмы “Роднае слова” (4 гадзіны) напрыканцы тэмы прапануецца наступнае: Мастацтва. Жывапіс: В. Цвірка. “Мая радзіма”, “Заслаўе”; М. Ісаёнак. “Песня аб маёй зямлі”; І. Пушкоў. “Вясна на Нёмане”; А. Казлоўскі. “Зялёны май”, М. Рагалевіч. “Сімфонія вясны”; В. Бялыніцкі-Біруля. “Лотаць зацвіла”; В. Бяляўскі. “Беларускі краявід” і інш.[1] Як бачна, ужо на самым пачатку літаратурнай адукацыі настаўнік павінен выкарыстоўваць на сваіх уроках нямала твораў іншых відаў мастацтва.

Сярод твораў сумежных відаў мастацтва, якія выкарыстоўваюцца на ўроку літаратуры, вылучаюцца наступныя віды:

1. Творы жывапісу. Гэта могуць быць

партрэты пісьменнікаў (напрыклад: М. Будавей. “Партрэт В. Быкава”, Н. Шчасная. “Снежныя зімы (партрэт пісьменніка Шамякіна));

творы, сугучныя з творамі мастацкай літаратурай (напрыклад: Г. Вашчанка “Маё Палессе”, А. Гараўскі. “Пінскія балоты”, Ю. Зайцаў. “Людзі Палесся” – пры вывучэнні рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (10 клас)), Ф. Рушчыц. “Зімовая казка” – пры вывучэнні верша М. Багдановіча “Зімой”;

палотны, створаныя на аснове літаратурных твораў (напрыклад, К.Васільеў. “Плач Яраслаўны”, А. Лось. Ілюстрацыя да “Слова пра паход Ігаравы”) і інш.

2. Праслухоўванне музычных твораў:

творы, створаныя на аснове літаратурнага матэрыялу, які вывучаецца на ўроку. Напрыклад: песня М. Чуркіна “Ручэй” на верш Якуба Коласа – пры вывучэнні тэмы “Якуб Колас. “Ручэй” (5 клас), І. Лучанок. Кантата “Курган”, Р. Пукст. Опера “Машэка” – пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “Янка Купала” (9 клас);

музыка, сугучная з літаратурным матэрыялам: “Ой, у лузу, лузе…”: кампакт-дыск (гурт “Палац”), “Троіца”: кампакт-дыск (этнагурт “Троіца”) – пры вывучэнні тэмы “Беларуская песня” (6 клас).

творы пэўнага перыяду (з аналагічным перыядам літаратурнага развіцця). Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” (9 клас) – Ф. Шапэн. Вальсы, мазуркі, Ф. Шуберт. “Няскончаная сімфонія”.

3. Творы графікі. Напрыклад, А. Лапіцкая. “Ляцяць над Палессем старажытныя песні” – пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “творчасць Ніла Гілевіча” (11 клас).

4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:

архітэктура: палац Ватыкана ў Рыме (15 ст.), універсітэт у Падуі (15 ст.), Карлаў мост у празе (13 – 15 стст.), касцёл Святой Ганны ў Вільні (14 ст.) – пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння (9 клас).

скульптура: З. Азгур. “Францыск Скарына”, А. Шатэрнік. “Мікола Гусоўскі” – пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння (9 клас); З. Азгур. “Помнік Кастусю Каліноўскаму (г. Свіслач)”, К. Асадаў. “Францішак Багушэвіч” – пры вывучэнні тэмы “Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму” (9 клас).

5. Фотамастацтва. Напрыклад: “Пакланіся прыродзе”: альбом; В. Алешка. “Спатканне з лесам”: альбом, С. Плыткевіч. “Мая Беларусь”: альбом – пры вывучэнні тэмы “Лірычныя жанры” (8 клас).

6. Тэатр і кінамастацтва. Напрыклад, “Вечар” (паводле А. Дударава”) – пры вывучэнні драмы ў 8 класе; “Я, Францыск Скарына” (рэж. Б. Сцяпанаў) – пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння” (9 клас); кінафільм “Знак Бяды” (рэж. М. Пташук), “Дажыць да світання” (рэж. М. Яршоў) – пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “Васіль Быкаў” (11 клас).

Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва мае сваю спецыфіку. Вучняў неабходна рыхтаваць да ўспрымання твораў сумежных відаў мастацтва. Найчасцей цяжкасці сустракаюцца пры працы з творамі жывапісу, якія выкліканы слабым валоданнем адпаведнай лексікі. Таму настаўнік заўжды павінен мець апорны матэрыял у выглядзе графнагляднасці. 

 

Знаёмячыся з  творамі іншых відаў мастацтва на ўроку літаратуры, вучні нетолькі выхоўваюцца эстэтычна, але ў гэты час адбываецца і праца па развіцці маўлення школьнікаў. Таму асобна пры выкарыстанні твораў сумежных відаў мастацтва неабходна звяртаць увагу на моўны матэрыял. Тут настаўніку таксама неабходна звяртацца да спецыяльнай лексікі, каб  узбагаціць слоўнікавы запас вучняў і забяспечыць магчымасць свабоднага аперыравання гэтым матэрыялам. 

 

Працуючы з творамі сумежных відаў мастацтва, вучні павінны імкнуцца даваць усебаковы аналіз мастацкаму твору, а не толькі выказваць суб’етыўныя адносіны да ўбачанага. Таму ім варта прапанаваць наступную памятку: 

 

Каб забяспечыць мэтанакіраванае і ўсвядомленае знаёмства з тэатральнымі пастаноўкамі, настаўніку неабходна пазнаёміць вучняў з наступнай схемай-памяткай: 

 

 


[1] Беларуская літаратура. 5 – 11 класы. Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск, 2008. – С. 15.