25.2. Мэты і тэмы правядзення факультатываў
^ Вверх

25.2. Мэты і тэмы правядзення факультатываў

 

На факультатывах настаўнік павінен ажыццяўляць мэты, якія спрыяюць арганічнаму развіццю асобы, поўнай рэалізацыі яе стваральных здольнасцей.

Асноўнымі мэтамі факультатыва з’яўляюцца наступныя

 

Сучасныя праграмы прадугледжваюць па некалькі факультатыўных курсаў у кожным класе на выбар настаўніка і вучняў. Змястоўная структура факультатыўных заняткаў і дысцыплін на выбар, методыка іх арганізацыі абумоўліваецца найперш тэматыкай.

Тэматыка факультатыўных заняткаў па літаратуры прадугледжвае развіццё пазнавальных, выхаваўчых задач абранага курса, звязанага з узроставымі асаблівасцямі школьнікаў і задачамі выкладання мастацкай літаратуры ў школе.

У якасці тэмы для факультатывы «трэба выбіраць не прыватнае, а істотнае пытанне, якое аб’ядноўвае ўсе заняткі факультатыва адной думкай»1. Пры гэтым характар праблемы, цэнтральны для факультатыва, неабходна суаднесці з узроўнем, магчымасцямі вучняў, з колам пытанняў, якія цікавяць іх у першую чаргу.

Прапануючы факультатыўныя заняткі, настаўнік павінен кіравацца наступным:

- па-першае, улічваць патрабаванні праграмы, каб даць магчымасць пазнаёміць вучняў з тымі тэмамі, якія закладзены ў ёй для вывучэння ў дадзеным класе;

- па-другое, арыентавацца на каляндар знамянальных дат і юбілеяў, які падкажа актуальную тэму для факультатыва;

- па-трэцяе, кіравацца рэгіянальнымі асаблівасцямі, таму што дзеці з найбольшай цікавасцю знаёмяцца з тым, што звязана з іх мясцовасцю.

 



1 Методыка выкладання беларускай літаратуры / пад. рэд. Ляшук В.Я. – Мінск, 1999. – С. 387.