Пытанні і заданні
^ Вверх

Пытанні і заданні

1. Як вы разумееце сэнс выказвання «Духоўная самабытнасць кожнага народа выяўляецца ў родным слове»?

2. Назавіце асноўныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

3. Якое месца займае беларуская мова сярод іншых славянскіх моў?

4. Што такое моўная норма? Якія нормы характэрны для вуснай формы літаратурнай мовы, а якія — для пісьмовай формы літаратурнай мовы?

5. Што складае аснову беларускай дыялектнай мовы?

6. Пералічыце асноўныя адрозненні паўночна-ўсходняга дыялекту ад паўднёва-заходняга.

7. Дайце ацэнку сучаснай моўнай сітуацыі на Беларусі.

8. Што такое білінгвізм? Назавіце разнавіднасці білінгвізму.

9. Ахарактарызуйце тры аспекты двухмоўя (псіхалагічны, педагагічны і сацыялінгвістычны).

10. Што такое інтэрферэнцыя? Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранае інтэрферэнцыя?