3.3. Кабінет беларускай мовы і літаратуры
^ Вверх

3.3. Кабінет беларускай мовы і літаратуры

 

Работа ва ўмовах кабінета — гэта вялікі стымул для развіцця творчай ініцыятывы настаўніка, павышэнне яго педагагічнага майстэрства. Выкладчык, які працуе на базе кабінета, мае ўсе магчымасці дасканала падрыхтаваць урок непасрэдна на рабочым месцы з улікам усіх неабходных наглядных дапаможнікаў і сродкаў навучання. У настаўніка з'яўляюцца дадатковыя магчымасці для пашырэння навукова-тэарэтычнага ўзроўню выкладання, што з'яўляецца абавязковай умовай у рабоце любога спецыяліста.

 

Асноўныя задачы кабінета беларускай мовы і літаратуры:

1) стварэнне спецыяльных умоў для навуковай арганізацыі і працы настаўніка і вучняў;

2) павышэнне навуковага і метадычнага ўзроўню выкладання роднай мовы і літаратуры;

3) павышэнне якасці ведаў вучняў, развіццё іх самастойнай дзейнасці і творчай актыўнасці;

4) узмацненне выхаваўчага ўздзеяння ўрока і пазакласнай работы на фарміраванне асобы вучня;

5) пры абсталяванні кабінета беларускай мовы і літаратуры настаўнік павінен памятаць пра:

    • змест сучасных праграм, вучэбных планаў і падручнікаў,
    • наяўнасць наглядных дапаможнікаў,
    • тэхнічныя сродкі навучання,
    • літаратуру для навучальна-выхаваўчай працы,
    • інфармацыйна-даведачную літаратуру,
      • матэрыялы па краязнаўстве, сумежных відах мастацтва і інш.