26.2. Формы і віды пазакласных заняткаў па беларускай літаратуры
Сучаснай методыкай распрацаваны разнастайныя формы і віды пазакласнай працы па беларускай літаратуры. Настаўнікам добра вядомы метадычныя дапаможнікі В. Ляшук па пазакласным чытанні, літаратурных гутарках, літаратурным краязнаўстве, М. Яфімавай па літаратурных вечарах, творчы вопыт А. Белакоза, І. Рабкова, В. Туркевіча, У. Урбановіча, матэрыялы з часопісаў, зборнікі літаратурных гульняў і віктарын.
Выбіраючы пэўную форму ці від пазакласных заняткаў, настаўнік павінен арыентавацца на колькасць удзельнікаў і патрабаванні да часу правядзення. Формы і віды пазакласнай працы наступныя:
Кожная форма і від маюць сваю спецыфіку:
Па колькасці ўдзельнікаў |
Па часе правядзення
|
|
1. Пастаянная − кіраўніцтва пазакласным чытаннем. Цыклічная − праца гурткоў, музеяў, клубаў.
а) правядзенне літаратурных свят, прадметнага тыдня, вечароў, ранішнікаў, экскурсій, канферэнцый, дыспутаў, віктарын, конкурсаў, міні-алімпіяд і інш.; б) выданне альманахаў, часопісаў, газет; напісанне дакладаў, рэфератаў, сачыненняў, водзываў, рэцэнзій, нарысаў, заметак.
|
Заданні для абмеркавання на практычных занятках
(па тэме “Методыка правядзення ўрокаў пазакласнага чытання”)
1. Падрыхтуйцеся да абмеркавання наступных пытанняў:
- віды ўрокаў пазакласнага чытання;
- арганізацыя чытання твораў для ўрокаў пазакласнага чытання;
- методыка правядзення ўрокаў пазакласнага чытання.
2. Прааналізуйце спісы пазакласнага чытання, пададзеныя ў праграмах. Адзначце іх станоўчыя і адмоўныя бакі.
3. Распрацуйце ўрок пазакласнага чытання па адным з твораў, прапанаваных праграмай.
Спіс літаратуры
- Грынько, М.У. Выкарыстанне тэхналогіі праектаў як адзін з аспектаў падрыхтоўкі студэнтаў да краязнаўчай працы (на прыкладзе жыцця і творчасці Элізы Ажэшка) / М.У. Грынько // Краязнаўства як адзін з накірункаў вучэбна-выхаваўчай работы ў школе і ВНУ: матэрыялы рэсп. навук. канф., Брэст, 28 – 29 сак. 2008 г. / Пад агул. Рэд. У.А. Сенькаўца. – Брэст: Альтернатива, 2008. – С. 20 – 25.
- Карнейчык, Л.У. Літаратурнае краязнаўства як эфектыўны сродак фарміравання нацыянальнай свядомасці (Купала і Слонімшчына) / Л.У. Карнейчык // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: У.І. Каяла (адк.рэд.) [і інш.]. – Гродна: ГрДУ, 2009. – С. 57 – 262.
- Ляшук, В.Я. Урокі пазакласнага чытання // Методыка выкладання беларускай літаратуры / Пад рэд. Ляшук В.Я. – Мінск, 1999.
- Руцкая, А.В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры / А.В. Руцкая. – Мінск, 2000.
- Трафімчык, Т.У. Работа над словам-вобразам на занятках літаратурнага гуртка / Т.У. Трафімчык // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе: Мат. рэсп. навук. канф. 30 кастрычніка 2002 г. / пад рэд. У.І. Каялы, Т.І. Тамашэвіча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 47 – 53.
- Хрэстаматыі для пазакласнага чытання ў школе.
- Хурсік Г. Урок-прэм’ра па кнізе С. Алексіевіч «У вайны не жаночы твар…» // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. №7.