14.2. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў 5-9 класах
^ Вверх

14.2. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў 5-9 класах

 

У 5—9 класах засвойваюцца асноўныя групы паняццяў:

І група — мастацкі вобраз (апавядальнік, літаратурны герой, персанаж, лірычны герой).

ІІ група — сродкі мастацкай выразнасці (параўнанні, эпітэт, г.д.)

ІІІ група — будова (сюжэт, кампазіцыя).

ІV група — родава-жанравыя асаблівасці.

V групаасаблівасці вершаскладання.

VІ група — творчы метад (рамантызм, рэалізм).

Пры вывучэнні тэорыі літаратуры настаўнік можа выкарыстоўваць наступныя шляхі засваення паняццяў:

- слова настаўніка, лекцыя,

- эўрыстычны шлях (назіранне, гутарка, аналіз),

- знаёмства з крытычнымі літаратурнымі артыкуламі,

- самастойная даследчая праца,

- выкарыстанне памятак, схем, табліц,

- урок-блок,

- інтэграваны ўрок.

У 9—11 класах вывучаюцца асновы гісторыі беларускай літаратуры, у сувязі з гэтым прадугледжваецца не толькі замацаванне і паглыбленне атрыманых у малодшых класах ведаў па тэорыі, але і фарміраванне новых, больш складаных тэарэтычных паняццяў: творчы метад, народнасць, літаратурны тып, стыль пісьменніка і г.д.