14.1. Значэнне вывучэння тэорыі літаратуры
Вывучэнне тэарэтыка-літаратурных паняццяў у школе забяспечвае прынцып навуковасці ў выкладанні літаратуры. Веды па тэорыі літаратуры вучні засвойваюць у працэсе чытання і аналізу мастацкіх твораў.
Школьны курс літаратуры ўключае ў сябе тэарэтычныя паняцці, якія па характары засваення вучнямі падзяляюцца на 2 віды:
- засвойваюцца паступова як элементы навуковага падыходу да літаратуры. Іх ужывае настаўнік, калі тлумачыць матэрыял (аўтар, мастацкі твор, тэма і г.д.);
- фарміруюцца на аснове аналізу літаратурных з’яў (эпітэт, метафара і інш.).
Матэрыял па тэорыі літаратуры вызначаецца праграмай. Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў вядзецца паступова: