Лойка М.І. МАГЧЫМАСЦІ ПРАГРАМЫ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ КРАБ 2 ПРЫ КАНСТРУЯВАННІ ЎРОКА З ІКТ
^ Вверх

УДК 373.3.37.091.32:811.161.3

 

М.І. Лойка

магістрант педагагічнага факультэта

навуковы кіраўнік – А.М. Лапкоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 

МАГЧЫМАСЦІ ПРАГРАМЫ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ КРАБ 2 ПРЫ КАНСТРУЯВАННІ ЎРОКА З ІКТ

 

В статье раскрывается сущность работы с программой контроля и учета знаний КРАБ 2. Данная программа позволяет учителю быстро проверить знания учеников и объективно оценить ученика.

 

З’яўленне ў школах камп’ютарнай тэхнікі, правядзенне Інтэрнэт-курсаў спрыяюць навучанню настаўнікаў выкарыстанню інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у навучальна-выхаваўчым працэсе. Веданне настаўнікам камп’ютарных сродкаў навучання і кантролю ведаў на ўроках адыгрывае вялікую ролю, бо ён можа хутка аказаць дапамогу вучням у засваенні методыкі апытвання і тэхнікі адказу.

Праблема кантролю ведаў, ці тэставанне не страціла сваёй актуальнасці. Гэта звязана са шматлікімі фактарамі:

-  са з'яўленнем электронных вылічальных машын з'явіўся новы тэхнічны сродак навучання, які найбольш адказвае сённяшнім патрабаванням апрацоўкі ўзрастаючых патокаў інфармацыі;

- прыкамп’ютарным тэсціраванні вучань адразу бачыць вынік адказу пасля яго ўводу і ўсведамляе, з якімі пытаннямі яму яшчэ неабходна працаваць;

- правядзенне выпускных ці ўступных іспытаў у выглядзе цэнтралізаванага тэсціравання павялічвае веру ў тэсты, робіць тэсціраванне падкантрольным як з боку школы, так і з боку ВНУ.

Канструяванне ўроку з выкарыстаннем камп’ютарных сродкаў кантролю ведаў мае шэраг пераваг: хуткі кантроль ведаў навучэнцаў; адпрацоўка навыкаў і практыкі падрыхтоўкі да тэсціравання.

Для падрыхтоўкі тэставых заданняў і правядзення тэсціравання можна выкарыстоўваць простую інструментальную праграму кантролю і ўліку ведаў «КРАБ 2», распрацаваную на кафедры тэхнічных сродкаў навучання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Аўтарамі праграмы з'яўляюцца Э.М. Краўчэня, П.Б. Тарбаеў. Інструментальная праграма «КРАБ 2» ўяўляе сабой адкрытую сістэму для арганізацыі і правядзення навучання і тэсціравання па любым прадмеце.Падрыхтоўку заданняў і тэстаў ажыццяўляюць педагогі, знаёмыя з асновамі працы аперацыйнай сістэмы Windows, з рэдактарамі Microsoft Word, Paint.

Праграма прапануе працаваць з двума дакументамі: «Журнал», які дазваляе весці ўлік паспяховасці навучэнцаў,«Тэст» – для стварэння, адладкі і правядзення тэставых заданняў.

З дапамогай інструментальнай праграмы "КРАБ 2" можна праводзіць тэсціраванне на адным лакальным або некалькіх аддаленых камп’ютарах, падлучаных да сеткі, і запісваць вынікі ў журнал.

Інструментальная праграма не арыентавана на канкрэтны вывучаемы курс або методыку навучання. Гэта праграма агульнага прызначэння: сістэмы падрыхтоўкі тэстаў рэкамендуецца настаўнікам школ, выкладчыкам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Праграма не ставіць да сістэмы асаблівых патрабаванняў і можа выконвацца практычна на любым камп’ютары.

Журнал уяўляе сабой табліцу: у левым вертыкальным слупку якога даецца спіс навучэнцаў, у верхнім гарызантальным слупку – даты заняткаў (Малюнак 1). Уся ўнутраная частка табліцы прызначана для занясення ацэнак. Ячэйка даты захоўвае ў сабе час, дату і тэму праведзенага занятка. Журнал можа ўтрымліваць некалькі падгруп навучэнцаў, кожная з якіх мае сваю табліцу.

 

 

 

Для стварэння журнала неабходна абраць пункт меню «Файл» → «Стварыць...» ці націснуць кнопку з выявай чыстага ліста.У дыялогавым акне, якое з’явілася, выбраць радок «Журнал» і націснуць кнопку «OK». З'явіцца табліца пустога журнала.

Усе функцыі рэдагавання журнала даступныя ў меню «Журнал» і кантэкстным меню табліцы журнала. Захаваць журнал можна камандай меню «Файл» → «Захаваць» або націскам кнопкі з выявай дыскеты.

Дадаць прозвішча ў журнале можна таксама націскам на пустую ячэйку ў слупку прозвішчаў або клавішай Ctrl + Ins, а дату гарачай клавішай Ins. Пункт кантэкстнага меню «Удалить» даступны толькі для ячэйкі з прозвішчам або датай. Змяніць прозвішча або адрэдагаваць поля даты (дата ўтрымлівае час стварэння і тэкставае поле для заўваг, напрыклад, тэма ўрока) можна націскам левай кнопкі мышы на патрэбную ячэйку.

Журнал можа ўтрымліваць да 1000 слупкоў дат. Спіс «Даты» дазваляе хутка перайсці да першай даты абранага месяца.

Тэст у праграме «КРАБ 2» – гэта файл пытанняў і адказаў на іх. Выява складаецца з блокаў (пытанняў), кожны з якіх утрымоўвае адно пытанне і варыянты адказу, прапанаваныя навучэнцу.

Для стварэння тэста неабходна выбраць пункт меню «Файл» → «Стварыць...» ці націснуць кнопку з выявай чыстага ліста. У дыялогавым акне выбраць радок «Тэст» і націснуць кнопку «ОК». У акне з'явіцца рэдактар (малюнак 2).

 


Пры стварэнні файла тэста першае пытанне дадаецца аўтаматычна. Усе функцыі рэдагавання тэста даступныя ў меню «Тэст». Пераключацца паміж пытаннямі можна з дапамогай ўсплываючага спісу «Пытанне №». Пункт меню «Рэдактар пытання» адкрывае акно рэдактара пытання, у якім можна змяніць тып пытання.Тэкставае поле "Пытанне №» павінна ўтрымліваць тэкст пытання. Тып пытання вызначае метад атрымання адказу. Калі трэба адказаць на пытанне выбарам аднаго з некалькіх прапанаваных варыянтаў адказу, то тып пытання будзе наступным: «Выбар правільнага варыянту адказу» ці «Выбар некалькіх правільных варыянтаў адказу».

1. Выбар аднаго правільнага варыянту адказу, гэта калі пытанне ўтрымлівае некалькі варыянтаў адказу і вучань можа выбраць толькі адзін варыянт. Пытанне «Адзначце правільны ланцужок сінонімаў» з трыма варыянтамі адказу «Ціхі → спакойны → мірны»; «Сардэчны → цёплы → мінулы»; «Стары → даўні → душэўны»(правільны з якіх "«Ціхі → спакойны → мірны»).

Лічбавае значэнне ў слупку «Бал» выкарыстоўваецца для разліку выніку (адзнакі). Лічба 1 ставіцца ў тым акне, дзе убіты правільны варыянт адказу.

З дапамогай меню «Тэст» → «Параметры ... » адкрываецца дыялогавае акно «Параметры тэсту». На ўкладцы «Вынік» можна выбраць від вылічэнні: «па адным балу за пытанне» ці «сумаваць ўсе балы».

Пры выбары «па адным балу за пытанне» за правільны адказ на пытанне налічваецца адзін бал. На правільны варыянт адказу усталёўваецца 1 бал (або любое не нулявое значэнне), пры гэтым бал няслушнага варыянту усталёўваецца ў нуль. Пры выкананні тэсту балы выбраных варыянтаў сумуюцца для атрымання выніковай адзнакі.

Пры выбары «сумаваць ўсе балы» за пытанне налiчваецца сума балаў выбраных вучням варыянтаў.

2. Выбар некалькіх правільных варыянтаў адказу.

Пытанне ўтрымлівае некалькі правільных варыянтаў адказу. Вучань павінен выбраць усе правільныя варыянты. Пытанне «Адзначце сінонімы да слова злы»з чатырма варыянтамі адказу «Сярдзіты»; «Добры»; «Сардэчны»; «Гнеўны»(правільныя з якіх «Сярдзіты»і «Гнеўны»).

Калі ў працэсе рэдагавання тэсту ёсць неабходнасць ўбачыць яго ў працы, трэба скарыстацца пунктам меню «Тэст» → «Выканаць лакальна» .

Меню «Тэст» → «Прагляд пытання» адкрые дыялогавае акно «Уласцівасці пытання», у якім можна ўбачыць пытанне так, як яно будзе выглядаць у праграме выканання тэстаў, і зрабіць неабходныя папраўкі (напрыклад, змяніць тып пытання, змяніць становішча і памер тлумачыць малюнка).

Такім чынам, педагагічныя тэсты і тэхналогіі тэставання адкрываюць больш шырокія магчымасці для кіравання навучальным працэсам. Тэсты ўяўляюць сабою асаблівую сукупнасць заданняў, якія дазваляюць даць аб'ектыўную, супараўнальную і нават колькасную адзнаку якасці падрыхтоўкі навучэнца ў зададзенай адукацыйнай вобласці.

 

The article reveals the essence of working with the program of knowledge control CRAB 2. This program allows the teacher to check pupils knowledge quickly and objectively.

 

Спіс літаратуры


1. Кравченя, Э.М. Руководство пользователя по установке и использованию инструментальной программы “КРАБ 2” / Э.М. Кравченя, П.Б. Тарбаев. – Минск : БГПУ, 2003. – 11 с.