Пытанні і заданні
^ Вверх

Пытанні і заданні

1. Азначце прадмет і сфармулюйце задачы беларускай навуковай тэрміналогіі.

2. Вызначце месца тэрміналогіі ў сістэме беларускай мовы.

3. Ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі

4. Ахарактарызуеце тэрміны педагогікі і псіхалогіі з пункту гледжання сістэмнасці.

5. Як рэалізуецца ў тэрміналогіі патрабаванне да адназначнасці тэрміна?

6. Дайце азначэнне сінаніміі, дублетнасці і варыянтнасці ў тэрміналогіі.

7. Якія тыпы сінанімічных адпаведнасцей са словазлучэннямі вылучаюцца сярод тэрмінаў?

8. Растлумачце падабенства і адрозненне паміж тэрмінамі-амонімамі і словамі-амонімамі.

9. Назавіце віды тэрмінаў-антонімаў, якія рэалізуюцца ў тэрміналогіі педагогікі, псіхалогіі, дэфекталогіі.

10. На якія структурныя тыпы дзеляцца тэрміны?

11. Назавіце асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў.

12. Ахарактарызуйце віды лексіка-семантычнага спосабу утварэння тэрмінаў.

13. Дайце характарыстыку марфалагічнаму спосабу ўтварэння тэрмінаў.

14. Раскрыйце сутнасць сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрміна.

15. На якія группы дзеляцца тэрміны паводле паходжання?

16. Як пранікаюць у беларускую мову іншамоўныя тэрміны?

17. Якія змены могуць адбывацца ў афармленні іншамоўных тэрмінаў пэўнай галіны навукі пры ўключэнні ў склад беларускай тэрміналогіі?

18. Пералічыце асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў.

19. Якімі часцінамі мовы прадстаўлены тэрміны ў вашай галіне навукі?

20. Якія граматычныя асаблівасці аднаслоўных тэрмінаў заўважаюцца?