Падарожжа ў краіну “Сімфонія”
^ Вверх

Падарожжа ў краіну “Сімфонія” 

Паглядзі, якое ззянне навакол! З нябёс выпраменьваецца святло. Ад зямлі ідзе духмяны пах. Пяюць птушкі. Іх розныя па тэмбру і вышыні гукі зліваюцца ў сугучча. Гэта – сімфонія вясны.

 Дзіцячая сімфонія

(Частка I)                                                                                             І. Гайдн 

Што музыка выказвае і адлюстроўвае?

Якія ты пачуў музычныя інструменты? Пра што расказваюць скрыпкі?

Як бы ты намаляваў гэту музыку? 

Стаяў цудоўны дзень. Над галавой – блакітнае неба, пяшчотнае сонца. А побач на дрэвах кукавалі зязюлькі, свісталі шпакі, заліваліся салоўкі, шчабяталі іншыя птушачкі. На лясной палянцы, дзе красаваліся розныя кветкі, сабраліся дарослыя і дзеці. У іх руках былі трашчоткі, гліняныя свістулькі, дудкі, трохвугольнікі, барабанчыкі. Яны бегалі, скакалі, перакульваліся і спаборнічалі з хорам птушак. 

Наш оркестр

Немецкая народная песня 

Рускі тэкст Я Серпіна                                                                                Апрацоўка Л. Абелян

1. Листает ветер наши ноты,

Чиндераса, чиндераса,

Ту-ту-ту!

Звучат кларнеты и фаготы,

Чиндераса, чиндераса,

Ту-ту-ту!

На свете нету краше

Весёлой песни нашей,

Звучат кларнеты и фаготы,

Чиндераса, чиндераса,

Ту-ту-ту!

2. Авот запели дружно скрипки,

Чиндераса, чиндераса,

Ля-ля-ля!

Смычки у нас легки и гибки,

Чиндераса, чиндераса, ля!

На свете нету краше

Весёлой песни нашей,

Смычки у нас легки и гибки,

Чиндераса, чиндераса,

Ля-ля-ля! 

3. Теперь упруго сжаты губы,

Чиндераса, чиндераса,

Тра-та-та!

Гремят послушно наши трубы,

Чиндераса, чиндераса, тра!

На свете нету краше

Весёлой песни нашей,

Так пусть гремят под солнцем трубы,

Чиндераса, чиндераса,

Тра-та-та!

4.Упрямо, дробно и чеканно,

Чиндераса, чиндераса,

Бум–бум-бум, -

Забили оба барабана,

Чиндераса, чиндераса, бум!

На свете нету краше

Весёлой песни нашей,

Забили оба барабана,

Чиндераса, чиндераса,

Бум-бум-бум! 

Якія нязвычныя словы сустракаюцца ў песні? Што яны ёй надаюць? Спявай песню і рухамі рук імітуй ігру на музычных інструментах.

Мікіта

Беларуская народная песня

1. На дудзе Мікіта грае

Ды людзей ён забаўляе.

Прыпеў: Мікіта, Мікіта,

     Так і гэтак Мікіта.               2 разы

2.Прыляцелі камары,

З ім скакалі да зары.

          Прыпеў.

3. На дудзе Мікіта грае,

А мядзведзь яму спявае.

          Прыпеў. 

Спявай песню ў характары. Суправаджай спевы рытмічным акампанементам: 

Сімфонія №1

(Частка ІІ)                                                                                                      А. Глазуноў 

Ці пазнаў ты мелодыю, якая гучыць у сімфоніі? Што ў ёй змянілася? Якую карціну з жыцця народа малюе музыка ў гэтым творы? 

Журавель

Украінская народная песня

Повадился журавель, журавель

На бабину конопель, конопель.

Такой, такой журавель,

Такой, такой зобастый,

Такой, такой носастый,

Такой, такой длинный,

Конопельку щиплет. 

Уж я того журавля изловлю,

Сетью крылья обовью, обовью.

Такой, такой журавель,

Такой, такой зобастый,

Такой, такой носастый,

Такой, такой длинный,

Конопельку щиплет. 

Які настрой стварае песня?

Выконвай яе з гульнявымі рухамі. 

Сімфонія №2

(Частка ІV)                                                                                                        П. Чайкоўскі

 

Уяві сябе дырыжорам аркестра. У тваіх руках дырыжорская палачка. Перадай свабоднымі рухамі настрой музыкі. Якая знаёмая табе мелодыя гучыць у сімфоніі? 

Пайшоў Ясь наш на лужок

Беларуская народная песня

1.Пайшоў Ясь наш на лужок – 2 разы

Накасіў атавачкі* ён стажок. – 2 разы

2. Пайшоў Ясь наш аддыхаць. – 2 разы

І сваю Настулечку стаў чакаць. – 2 разы

3. А Настулька не прыйшла, - 2 разы

Маці дома ёй работачку знайшла. – 2 разы 

Падчас спеваў перадавай змест кожнага куплета выразнымі рухамі. 

Беларускі кампазітар Мікалай Чуркін з вялікай павагай ставіўся да творчасці беларускага народа. Ён сабраў вялікую колькасць беларускіх народных песень і танцаў. 

Сімфаньета “Беларускія карцінкі”

(Фінал)                                                                                                                            М. Чуркін 

Звярні ўвагу, што ў творы выкарыстана некалькі мелодый. Вызначы характар кожнай мелодыі. Якая з іх гучыць больш яскрава? 

Сімфаньета – гэта маленькая сімфонія. *атава – трава другога ўкосу. 

Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусьў імя І.Жыновіча вядомы ў многіх краінах свету. Асноўнае месца ў ім належыць беларускім цымбалам. 

Цымбалы

 -        Мы паездзілі

Нямала –

Беларускія

Цымбалы.

Песняй

Сонечных бароў

Частавалі

Слухачоў.

І вітаюць

Ва ўсім свеце

Нас дарослыя

І дзеці.

В. Лукша