Падарожжа ў краіну “Балет”
^ Вверх

Падарожжа ў краіну “Балет” 

Балет,          балетмайстар,   аркестр,     кардэбалет,   балерына,   танцоўшчык 

Ці ведаеш ты, што азначаюць гэтыя словы?

Балет – гэта музычны спектакль, дзе змест перадаецца з дапамогай музыкі і танца. Пастаноўшчыкам балета з`яўляецца балетмайстар. А удзельнікамі – балерыны, танцоўшчыкі, кардэбалет (група танцораў) і аркестр. 

Балет “Маленькі прынц”

 Я. Глебаў

Балет “Маленькі прынц напісаны на тэму казкі францускага пісьменніка Антуана дэ Сэнт Экзюперы. У ім паказаны дабрыня і шчырасць ў чалавечых пачуццях і адносінах.

У фрагменце з музыкі балета расказваецца аб незвычайнай сустрэчы Маленькага Прынца і Ружы. 

Адажыа

(З балета “Маленькі прынц”)                                                                                        Я. Глебаў 

Што нагадвае табе мелодыя “Адажыа” – песню, танец ці марш?

Уяві сябе танцоўшчыкам. Перадай свае пачуцці ў рухах.

Адажыа – павольны, лірычны танец галоўных герояў. 

Прынц и Ружа

Словы Л. Дранько-Майсюка                                                                         Музыка М. Сацуры

1. Кінь каменьчык у зорную сцюжу –

Крышталёвы пачуецца звон.

Пра Маленькага прынца і Ружу

Нагадае адразу нам ён.

Прыпеў: Баю-бай, крышталёвыя краскі

                Узыходзяць у сіняй журбе.

                Баю-бай, гэтай вечнае казкі

                Прынц і Ружа прысняцца табе.

2. Тую казку не раз мы чыталі

І здавалася нам кожны раз:

Прынц і Ружа для нас танцавалі

І спявалі таксама для нас.

Прыпеў.

3. Не палохае доўгая сцюжа

І ніякай не бойся бяды:

Прынц маленькі і белая Ружа

Будуць побач з табою заўжды.

Прыпеў. 

З якім настроем спяваецца гэта песня? Вызначы яе музычную мову (мелодыю, рытм, тэмп, дынаміку).  Адлюструй характар мелодыі выразнымі рухамі рук. 

Марш

(З балета “Шчаўкунок”)                                                                                                П. Чайкоўскі 

Балет “Шчаўкунокнапісаны паводле казкі нямецкага пісьменніка Гофмана “Шчаўкунок і Мышыны цар”.

Пад Новы год да дзяўчынкі Марыі прыходзяць сябры. Яны з радасццю і захапленнем глядзяць на прагожа ўбраную елку і ходзяць вакол яе, водзяць карагоды.

Знайдзі патрэбныя словы для характарыстыкі музыкі марша. Адстукай (кулачком, пальчыкамі ці алоўкам па стале) пульс марша.  Ці адчуў ты, што марш у балеце гучыць легка, нібы танец? Гэтым ён адрозніваецца ад марша з оперы. 

Мульцікі-пульцікі

 

Словы і музыка Я. Жабко

  1. Што цікавіць ўсіх дзяцей, вельмі захапляе?

Гэта мульцік пра мышэй так іх забаўляе.

Ад яго ўсім малышам цяжка адарвацца.

Як тут ціхенька сядзець, як тут не смяяцца?

Прыпеў: Мульцікі-пульцікі… Гэта радасць для дзяцей.

               Мульцікі-пульцікі… Да экранаў ўсе хутчэй!

               Мульцікі-пульцікі... Кожны дзень я іх гляджу.

               Сябра добрага сабе я і тут знайду.

  1. Працавіты мурашок хатачку будуе,

Прыгажуня страказа лета ўсё танцуе.

Зло адрозніць ад дабра мульцік дапаможа.

Не, без мульцікаў пражыць з нас ніхто не зможа!

Прыпеў.

 

Успомні любімыя песні з мульцікаў. Праспявай іх.

 

 

Неапалітанскі танец

(З балета “Лебядзінае возера”)

П. Чайкоўскі

На баль да прынца Зігфрыда прыехалі госці з розных краін. Яны вітаюць яго.

Якія інструменты выконваюць “Неапалітанскі танец”?

Назаві інструмент, які саліруе ў аркестры. Ці змяняецца характар музыкі на працягу ўсяго танца? Як?

Уяві сябе музыкантам – трубачом. Уважліва слухай музыку і ў адпаведны момант імітуй ігру на трубе.

Труба на сонцы

Золатам ззяе.

Маршы і танцы

Бадзёра іграе.

 

 

Вальс

(З балета “Спячая прыгажуня”)

П Чайкоўскі

 

Казку “Спячая прыгажуня” напісаў французскі пісьменнік Шарль Перо. На сюжэт гэтай казкі П Чайкоўскі стварыў балет.

Дзеянне адбываецца ў казачным царстве караля Фларэстана. У дзень паўналецця яго дачкі, прынцэсы Аўроры, у замку спраўляецца баль.

 

Уяві сябе госцем балю. Услухайся ў музыку вальса. Што ты адчуваеш? Пластычнымі рухамі перадай настрой музыкі.

 

 

 

Вальс Поўнач

(З балета “Папялушка”)

С. Пракоф`еў

 

Ты, напэўна, ведаеш казку Шарля Пэро пра бедную Папялушку.

Добрая фея дапамагла Папялушцы трапіць на баль у каралеўскі палац.

У якім танцы кроужацца Папялушка і прынц? Пра што расказала музыка гэтага танца?

Успомні, што здарылася з Папялушкай далей? Што прымусіла яе збегчы з балю? Як пра гэта расказвае музыка? Якая яна (сумная, радасная, узрушаная, напружаная)?

 

 

Фокус. Танец лялек

(З першай карціны балета “Петрушка”)

І Стравінскі

 

З маленькага тэатрыка выходзіць фокуснік. Яго паяўленне абвяшчаюць барабаншчыкі. Фокуснік іграе на флейце. Заслона тэатрыка раскрываецца і і перад гледачамі з’яўляюцца тры лялькі: Пятрушка, Арап і Балерына. Фокуснік ажыўляе іх. Лялькі дружна пускаюцца ў скокі.

 

Як гучыць музыка, калі паяўляецца фокуснік ( грозна, таямніча, чароўна, бадзёра)? Ахарактарызуй музыку танца лялек (вясёлая, механічная, з запалам, сумная). Слухай і перадавай пластыкай рухі дзеючых асоб.

 

 

Люты – шчодры на сіні мароз…

 

Б.М. Кустодзіеў. Масленіца

У гэтай карціне паказана народнае гулянне на Масленіцу.

 

Наша масленіца гадавая,

Яна госцейка дарагая.

Яна пешаю к нам не ходзіць –

Усё на коніках раз’язджае.

Штобы конікі былі вараныя,

Штобы слугі былі маладыя.

 

Чаму табе, Масленка,

ды не сем нядзель?

Беларуская народная песня

 

  1. Чаму табе, Масленка,

Ды не сем нядзель?

Гу, та-та, гу, лё-ля,

  1. А што табе, Масленка,

Адна нядзелька?

Гу, та-та, гу, лё-ля,

  1. Адна нядзелька,

І тая караценька.

Гу, та-та, гу, лё-ля,

Гу, та-та, гу, лё-ля.

 

Ты, напэўна, заўважыў, што ў народных песнях сустракаюцца незвычайныя словы. Напрыклад: гу-га-га, вайну-вайну, люлі-люлі і іншыя.

Знайдзі падобныя словы ў гэтай песні. Што яны ёй надаюць?

 

 

Бураціна. Карабас

(Часткі з балета “Залаты ключык”)

А. Хадоска

 

Успомні казку пра Бураціна. Якія падзеі ў ёй адбываюцца? На сюжэт гэтай казкі беларускі кампазітар Алег Хадоска стварыў балет.

 

Пазнай дзеючыя асобы. Адзін, нібы пачвара, злосна ляскае зубамі і моцна тупае нагамі. Другі – гарэза, гулліва скача, бегае, насміхаецца. “Намалюй” гэтых герояў пластычнымі рухамі. Якія інструменты дапамаглі перадаць іх характар? Якому з герояў найбольш падыходзяць радкі з верша К. Крапівы:

 

І ў свой прабег

Раджае смех,

Здаровы смех.

 

Якія музычныя “кіты” сустракаюцца ў балеце? Які з іх з’яўляецца галоўным?

 

 

Бу-ра ти но!

(З тэлефільма “Прыгоды Бураціна”)

Словы Ю. Энціна                                                   Музыка А Рыбнікава

  1. Кто доброй сказкой входит в дом?

Кто с детства каждому знаком?

Кто не учёный, не поэт,

А покорил весь белый свет,

Кого повсюду узнают,

Скажите, как его зовут?

Бу! Ра! Ти! Но!

Буратино!

  1. На голове его колпак,

Но околпачен будет враг,

Злодеям он покажет нос

И рссмешит друзей до слёз,

Он очень скоро будет тут,

Скажите, как его зовут?

Бу! Ра! Ти! Но!

Буратино!

  1. Он окружён людской молвой,

Он не игрушка – он живой!

В его руках от счастья ключ,

И потому он так везуч,

Все песенки о нём поют,

Скажите, как его зовут?

Бу! Ра! Ти! Но!

Буратино!

 

Як музыка перадае характар Бураціны?

Падумай, чаму спяванне двух першых фраз у кожным куплеце перарываецца музыкай?

 

 

Дружа, ты ўжо сустракаўся з аркестрам. Аркестры бываюць розныя: сімфанічныя, духавыя, эстрадныя, джазавыя, народных інструментаў?

Самым вялікім з’яўляецца сімфанічны аркестр. У яго ўваходзяць струнныя, духавыя, ударныя музычныя інструменты.

Кіруе аркестрам дырыжор.

Сімфанічны аркестр звычайна выконвае буйныя музычныя творы, напрыклад сімфонію. У ёй некалькі частак.