Тэмбр - афарбоўка музычных гукаў
^ Вверх

ТЭМБР – АФАРБОЎКА МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ 

Кожны музычны інструмент, чалавечы голас мае свой тэмбр – афарбоўку. Дзякуючы тэмбру, ты адрозніваеш галасы сваіх родных і сяброў ад незнаёмых табе людзей, адзін музычны інструмент ад другога. 

Сімфанічная казка “Пеця і воўк

С. Пракофьеў 

Струнны квартэт                   Флейта                 Габой

Кларнет               Фагот 

Тры ваўторны

Літаўры                          Вялікі барабан 

Як інструменты дапамаглі “намаляваць” герояў ў гэтай сімфанічнай казцы? 

Музыканты

Словы Э. Агняцвет                                                          Музыка А. Рэмізоўскай

1.Міхасёк гасцей збірае,

Ўся кампанія ідзе:

Кот на скрыпачцы іграе,

А сабака на дудзе.

               Прыпеў: Ду-ду-ду, цір-лі-лі,

                              Ду-ду-ду-ду, цір-лі-лі.

2. Запявае вожык басам,

Б’е камар у барабан,

Певень выскачыў тым часам,

Ухапіўся за баян.

               Прыпеў: Бум-бум-бум, рыпы-рып,

                              Бум-бум-бум-бум, рыпы-рып.

3. З гусаком карова ў пары

Выступаюць спакваля,

Міхасёк паплыў на хмары,

Закружылася зямля.

               Прыпеў: Ля-ля-ля, ля-ля-ля,

                              Ля-ля-ля-ля, ля-ля-ля.

 

З якімі музычнымі “кітамі” ты сустрэўся ў гэтай песні?

Спявай песню і адлюстроўвай рухамі яе змест. 

Аб тым, як спявае Флейта

Гавораць, цудаў не бывае.

Што Вы! Вы будзеце так гаварыць толькі да той пары, пакуль не пачуеце Залатой Флейты. А хто Флейту пачуе, з тым здарыцца цуд.

Яе дрэвы чуюць і таму растуць. Яе сонца чуе і таму ўсходзіць. І заходзіць, таму што Флейта загадвае. І зара разліваецца, таму што чуе Флейту. Пачула, а потым забыла. А калі зноў пачуе, то і ўбачыць цуд. Хоць яна ўбачыць гэты самы свет і нічога іншага. Але хіба цуд – гэта што-небудзь іншае, а не гэты самы свет?

(Паводле казкі “Пра цуд ці Залатую Флейту” З. Міркінай )

Які голас у флейты? Што можна перадаць у музыцы з дапамогай флейты?

Птушкай песня

Узнялася –

Гэта

Флейта

Залілася

                Як падобна

Я

На самога

Салаў’я.

          В. Лукша

Слухаючы скрыпку

Чамусьці я думаю сёння аб скрыпцы. Яна гучыць ў маім сэрцы, настойлівая, працяжная, бязконца ўладарная, нібы шаўковая тканіна квяцістай хусткі, на якой узор то ўспыхівае, то знікае, то зноў з’яўляецца і застывае, здаецца назаўсёды.

                                        (З апавядання “Слухаючы скрыпку” Ю. Куранава) 

Ці падабаецца табе гучанне скрыпкі? Чым? Што ты адчуваеш, калі слухаеш яе? Пакажы, як на ей іграюць.

Шчыра вам,

Браткі,

Кажу,

Сваёй славай

Даражу.

Як жа мне

Не ганарыцца –

Скрыпка –

Музыкі царыца!

       В. Лукша

Калі цябе любяць, то радасна і сумаваць    Народная мудрасць 

Вясковыя музыкі

В. Помазаў 

Які музычны “кіт” пераважае ў гэтым творы? Назаві музычныя інструменты, якія ты пачуў. Пры паўторным праслухоўванні імітуй ігру на названых інструментах пад час іх гучання. 

Ваенны марш

(З музычных ілюстрацый

да аповесці А.С. Пушкіна“Мяцеліца”) 

Г. Свірыдаў 

Які настрой ты адчуў у музыцы? Якія інструменты пачуў? 

Духавы аркестр уключае ў сабе духавыя (медныя, драўляныя) і ударныя музычныя інструменты. Таму яго гучнасць вельмі яркая і магутная. Такі аркестр звычайна суправаджае маршы, урачыстыя шэсці на плошчах, у парках. 

Форель

Словы Д. Шубарта

Пераклад У. Кастамарава                                                Музыка Ф. Шуберта

1. Лучи так ярко грели, вода ясна, тепла…

Причудницы форели в ней мчатся как стрела.

Я сел на берег зыбкий и в сладком забытье

Следил за резвой рыбкой, купавшейся в ручье. 

Пра што спяваецца ў песні? Якія словы песні адпавядаюць малюнку? Услухайся ўважліва ў акампанемент. Што ён адлюстроўвае?

Звярні ўвагу на афарбоўку голасу спевака. Гэта –тэнар- высокі мужчынскі голас. 

Сурок

Словы Н. Райскага                                                 Музыка Л. ван Бетховена

1. По разным странам я бродил,

И мой сурок со мною.

И сыт всегда, везде я был,

И мой сурок со мною.

«Савояр с сурком» А. Ватто 

Якія пачуцці выклікае ў цябе гэта песня? Чаму? Пра каго расказваецца ў ёй?

Параўнай настрой песні і карціны

Голас спевака, які выконвае гэту песню, называецца – бас.

Чым адрозніваецца бас ад тэнару?

Прытча

Адзін мудры чалавек спытаў свайго сына, ці спрабаваў ён калі-небудзь пачуць тое, штонельга пачуць, убачыць тое, што нельга ўбачыць, пазнаць тое, што нельга пазнаць. Потым ён папрасіў хлопчыка прынесці яму плод інжыру.

-        Вось адзін, бацька.

-        Разламай яго.

-        Разламаў, бацька.

-        Што ты бачыш унутры?

-        Некалькі малюсенькіх зярнятак, бацька.

-        Разламай адно.

-        Разламаў, бацька.

-        Што ты бачыш там?

-        Нічога, бацька.

-        Мой сын, гэта нічога, якое ты не можаш убачыць, і ёсць сама сутнасць вялізнага інжырнага дрэва, яго Душа…

У музыцы таксама ёсць Душа.

Успомні, у якіх творах ты чуў радасць, смутак, пяшчотнасць, трывогу, рашучасць, весялосць? 

Игра в гостей

Словы І. Рахілы                                                      Музыка Д. Кабалеўскага

 

-              Здрасте, здрасте!

Мы вас ждём.

-              Промочило нас дождём.

-              Ожидали мы гостей.

-              Мы промокли до костей.

-              Где ж ваш зонтик?

-              Потеряли.

-              Где калоши?

-              Кот унёс.

-              Где перчатки?

-              Скушал пёс.

-              Это, гости, не беда,

Заезжайте в ворота,

Поднимайтесь на порог,

К нам на яблочный пирог!

К вам на яблочный пирог!

Разыграй песню з сябрамі па ролях.

З якім настроем будуць спяваць “гаспадары” і з якім – “госці”? 

Куркі

Словы А. Вольскага                                                        Музыка Л. Шлег 

1. - Куркі! Куркі!

- Ко-ка? Ко-ка?

- Не хадзіце ў лес далёка.

Бо жыве ў лесе ліс.

Шмат ён курачак загрыз.

- Куркі! Куркі!

- Ко-ка! Ко-ка!

- Ко-ка! Ко-ка!

Ко! 

2. – А загінуць куркі ўсе,

Хто яечкі нам знясе?

Куркі кажуць:

-Ко-ка! Ко-ка!

Не адыдземся далёка.

- Куркі! Куркі!

- Ко-ка! Ко-ка!

- Ко-ка! Ко-ка!

Ко! 

Знайдзі фарбы голасу, каб перадаць змест песні найбольш выразна. 

Фея Музыка 

Уважліва разгледзь малюнак. Якая роля ў музыцы належыць кожнаму сродку музычнай выразнасці?

Белы абрус усё поле пакрыў.

М.А. Апіёк. Яблыня зімой 

Ствары гукавую карціну зімы: з дапамогай музычных інструментаў адлюструй:

Танец сняжынак

Песню мяцеліцы

Размову льдзінак 

Калі не будзе зімою бела – то не будзе ўлетку зелена. 

Зимушка-зима

 

Словы Т. Сучковай                                                Музыка А. Маркелава

1.Разгулялась зимушка-зима.

На широкой улице дома

Утонули в облачке метели

И деревья мигом побелели.

Припев: Белоснежная зима, зима,

              Ты построй нам терема, терема.

              Белый ветер, прилети,

              Нам сугробы намети,

              Горы снега да повыше намети!

2  Танцевала тучка над землёй,

Прилетела птицею большой.

Полетели пёрышки-пушинки,

Закружились белые снежинки.

Припев.

3. Птица-туча сильною была,

От пушинок улица бела.

Выбегайте-ка, друзья, подружки,

Из пушинок будем шить подушки.

Припев. 

Што ты адчуваеш, калі бачыш прыгожае зімняе ўбранне ў прыродзе? Якія сродкі музычнай выразнасці дапамагаюць раскрыць зімовы вобраз? Што “малюе” акампанемент? 

Каляды – гэта народнае свята. У час свята Ражджаства Хрыстова калядоўшчыкі хадзілі па хатах. Яны спявалі песні – калядкі, у якіх зычылі гаспадарам дабрабыту і шчасця.

 Добры вечар

Беларуская народная песня

1. Добры вечар усім!

Шчасліва навіна:

Нарадзіла Дзева

Ды Божага Сына.

Прыпеў: Слава Богу дайма

               Весела спявайма,

              Святы вечар на зямлі.

2. З Ражджаством Хрыстовым

Мы вас паздраўляем

І разам з вамі Хрыста праслаўляем.

Прыпеў.

3. Добры вечар, людзі,

Хай вам радасць будзе.

Шчыра вас вітаем

І шчасця жадаем.

Прыпеў.

Каляда, каляда, дай, баба, пірага!

Беларуская народная песня

Каляда, каляда, дай, баба, пірага!

А калі не дасі, вазьму вала за рага,

Выведу за парог, выкручу правы рог,

Буду ў рог трубіці, каб скупых расшчодрыці.

Дай, баба, пірага! 

Разыграй з сябрамі песню або выканай яе з суправаджэннем музычных інструментаў. Падбяры іх самастойна. 

Песенька Дзеда-барадзеда

Словы А. Вольскага                                                         Музыка Л. Захлеўнага

1. Я хаджу па белым свеце

І гляджу, як вы жывеце.

Калі трэба – памагу,

Бо я ўсё рабіць магу.

               Прыпеў: Хто я? Дзед – барадзед,

                              Абышоў белы свет.

                              А цяпер у ціхі час

                              Завітаў да вас.

2. З вамі побач буду ўсюды,

Трэба цуды – зробім цуды.

Трэба казка – раз, два, тры –

Вось і казка вам, сябры!

               Прыпеў.

3. Я хаджу па белым свеце

Ваш найлепшы сябар, дзеці,

І вядома нават мне,

Што вы бачыце ўва сне.

                  Прыпеў. 

Назаві сродкі музычнай выразнасці, якія дапамаглі стварыць вобраз Дзеда – барадзеда?

Выканай песню ў характары. Прыдумай акампанемент да прыпеву. 

Пытанні для паўтарэння

Якое значэнне мае мелодыя ў музыцы?

  1. Што такое гукарад? Успомні песні, ў якіх ён гучыць.
  2. Чаму рытм называюць “залатым ключыкам”?
  3. Нагадай лады ў музыцы.
  4. Што такое тэмп? У якіх знаёмых табе творах ён адыгрывае важную ролю?
  5. Якія фарбы ты адбярэш для адлюстравання высокага і нізкага рэгістраў? Чаму? Назаві музычныя творы, дзе сустракаюцца розныя рэгістры.
  6. Назаві дынамічныя адценні, з якімі ты пазнаёміўся ў гэтым паўгоддзі. Якімі бы ты адлюстраваў удары грому, шум дажджу, шапаценне лісцікаў на дрэве.
  7. У якім музычным творы кожны персанаж характарызуецца сваім тэмбрам (музычным інструментам)?
  8. Якія тэмбры сустракаюцца ў музыцы? Прывядзі прыклады.