Падарожжа ў краіну “Канцэрт”
^ Вверх

Падарожжа ў краіну “Канцэрт” 

Канцэрт мае некалькі значэнняў: першае – канцэрт як відовішча і другое – буйны музычны твор. Выконваюць яго аркестр і саліст. Яны нібы спаборнічаюць паміж сабой. 

Стваральнікам інструментальнаго канцэрта з’яўляецца знакаміты італьянскі кампазітар – Антоніа Вівальдзі. Сёння найбольш папулярнымі лічацца яго канцэрты “Поры года”. 

Канцэрт для скрыпкі з аркестрам

“Вясна”

(I частка)                                                                                                      А. Вівальдзі 

Як гучыць музыка? Які інструмент саліруе?

Якія з’явы прыроды адлюстроўваюцца ў музыцы?

Што родніць музыку і верш? 

Весна

Приход весны встречая звонким пеньем,

Летают птички в голубых просторах,

И слышен плеск ручья и листьев шорох,

Колеблемых зефира дуновеньем.

Но вот грохочет гром, и молний стрелы

Шлют небеса, внезапной мглой одеты,

И это всё – весенних дней приметы!

Пераклад Ул. Рабея

Зефір – цёплы вецер, які прыносіць дождж  

Сакавік – з сакатаннем і сокам

Непаўторных вясновых бяроз… 

…На музыку вясны

Наводзяць струны.

Скупы яшчэ на сонца

Сакавік.

Да песні раўчукоў

Бадзёрых, шумных

Яшчэ ў жыцці сваім

Ён не прывык…

                              М. Чарняўскі

 

В. Цвірка. Сакавік 

Вяснянка

Беларуская народная песня

1.Ляцяць галачкі

Рад па радачку,

Зязюленька –

На пярэдачку.

2. Усе галачкі

На дубу селі,

Зязюленька –

На каліне.

3. Усе галачкі

Шчабяталі,

Зязюленька

Кукавала. 

Вясна ідзе, і свішча, і шчабеча…

 Шпак 

Словы Я. Журбы                                                                                         Музыка М. Анцава

 

Сонейка заззяла,

К нам вясна прыйшла.

Снег ужо растаяў,

Рэчка загула. 

З дальняе старонкі

Прыляцеў к нам шпак,

Сеў ён на шпакоўню

І спявае так:

-Дзеткі , выхадзіце

Сустракаць вясну!

Ўстала ўжо прырода

З зімовага сну! 

Выканайце песню па ролях. Упрыгожце выкананне інструментальным суправыджэннем. 

Валачобнікі – гэта людзі, якія на свята Пасхі з песнямі абыходзяць хаты. За гэта гаспадары даюць ім розныя пачастункі. 

Ды была ў бабкі курка рабенька

Веснавая валачобная песня

 

  1. Ды была ў бабкі                                      3. Ой, ідуць-гудуць

Курка рабенька.                                           Валачобнікі.

Прыпеў: Ой, зялёны явар,                           Прыпеў.

               Кудравы                                               4. Валачобнікі -

  1. Ды прынесла яец                                         Усе бабіны ўнучкі.

Поўны карабец.                                           Прыпеў.

Прыпеў.                                                             5. Ой, давала бабка

                                                                     Ды ўсім па яечку.

                                                                     Прыпеў. 

Уяві сябе валачобнікам. Выканай песню так, каб яна атрымалася вясёлай, цікавай. Суправаджай спяванне ігрой на інструменце, танцавальнымі рухамі. 

Мой родны край,

                       Мая зямля спявала…                                                                                 Н. Гілевіч

Кума, мая кумачка

Беларуская народная песня

1. Кума мая, кумачка, дзе жывеш? – 2 разы

Чаму мяне ў госцікі не завеш? – 2 разы

2.  Ці ты, куме, розуму пытаеш? – 2 разы

Ці ты маей хатачкі не знаеш? – 2 разы

3. А вунь мая хатачка ля вады, - 2 разы

З высокага дзераўца, з лебяды. – 2 разы

Выканай песню з сябрамі па ролях. 

Канцэрт

для скрыпкі з аркестрм

(Фінал)                                                                                                   П. Падкавыраў 

Які настрой стварае знаёмая табе песня ў канцэрце

Перадай пластычнымі рухамі характар мелодыі скрыпкі і аркестра.

Чыя мелодыя гучыць больш мужна, рашуча, а чыя падобна на гуллівы ветрык – гарэзу? 

Наш край

Словы А.Прышэльца                                                                           Музыка Д.Кабалеўскага

1. То берёзка, то рябина,                      

Куст ракиты над рекой.                         

Край родной навек любимый,               

Где найдёшь ещё такой!         

  1. От морей до гор высоких                            3. Детство наше золотое

Посреди родных широт                              Всё светлей ты с каждым днём

Всё бегут, бегут дороги                              Под счастливою звездою

И зовут они вперёд.            2 раза                       Мы живём в краю родном!   2раза 

Спявай песню і пластычнмі рухамі перадавай яе настрой. 

Канцэрт № 3

для фартэпіяна з аркестрам

(ІІ частка)                                                                                                             Д. Кабалеўскі

Назаві знаёмую табе песню, якая гучыць у канцэрце? Які інструмент яе выконвае? 

Дзякуй, музыка 

Цэлы год па музычных канонах

Мы ў краіне музычнай жылі,

Шмат адкрылі музычных законаў,

Ведаў новых тут шмат набылі. 

Захапляліся веліччу духа,

Як планета гучыць і пяе…

Навучыліся музыку слухаць,

Разумець і выконваць яе. 

Свет музычны – бязмежны, высокі

Нам раскрыўся ў поўнай красе.

Непаўторныя музыкі ўрокі

Кожны ў сэрцы сваім пранясе.                                                           Л. Кебіч 

Пытанні для паўтарэння

 

  1. Што ты ведаеш пра оперу, балет, сімфонію, канцэрт?
  2. Нагадай буйныя музычныя жанры, дзе песня не пяецца, танец не танцуецца, марш не маршыруецца?
  3. У якім жанры песня пяецца, танец танцуецца, марш маршыруецца?
  4. Як называецца самы вядомы беларускі народны музычны інструмент?
  5. Успомні буйныя музычныя творы, дзе кампазітары выкарыстоўвалі народныя мелодыі.
  6. Што ты чытаў пра музыку? Раскажы.
  7. Ці быў у тваім жыцці выпадак, калі музыка зрабіла на цябе моцнае ўражанне? Якія гэта былі творы? 

Творчыя праекты

Выберы адзін з праектаў і працуй над ім на працягу года.

Выяўленчы праект

Ствары папку ўласных малюнкаў да музычных твораў, якія найбольш спадабаліся табе.

Літаратурны праект

Складзі казку аб музыцы ці аб “жыхарах” музычнага каралеўства: мелодыі, рытме, дынаміцы, тэмпе, скрыпічным ключу, нотках і інш.

Музычны праект

Складзі мелодыі для героеў казкі “Церамок” (ці “Калабок”, ці іншай). Расказвай і спявай яе ад імя дзеючых асоб. 

Прадстаў свой праект у класе на апошніх уроках па музыцы.