Дынаміка – краіна гучнасті
^ Вверх

ДЫНАМІКА – КРАІНА ГУЧНАСЦІ 

Маленькі дружа, гэта чароўныя знакі:  fфортэpпіяна.

Яны адказваюць за гучнасць музыкі – дынаміку.Фортэ азначае гучна, а піяна – ціха. Калі іх скласці, атрымаецца фартэпіяна! 

Ціха, ціха над зямлёю

Ночка зорная плыла,

Знак піяна (р) за сабою

Ціха, ціхенька вяла. 

Ранкам велічным і чыстым

Асвяціла сонца бор,

На тры фортэ (fff) – урачыста –

Заспяваў птушыны хор. 

Л. Кебіч

 

РЭХА Ў ГАРАХ 

 С. Майкапар 

Якія гукі могуць аддавацца рэхам у гарах?

Уяві сябе мастаком. Паспрабуй намаляваць гэту музыку. 

ИГРА В СЛОВА 

Словы А. Барто                                                      Музыка Д. Кабалеўскага 

Скажи погромче слово: «Гром».

Грохочет слово словно гром.

Скажи потише: «шесть мышат»,

И сразу мыши зашуршат.

 Спявай песеньку з рознымі дынамічнымі адценнямі. 

У пячоры горнага караля

(З музыкі да драмы Г. Ібсэна “Пер Гюнт”)

                                                                  Э. Грыг 

Нарвежскі кампазітар Эдвард Грыг напісаў музыку да спектакля “Пер Гюнт”. Пер Гюнт – галоўны герой. Ён спадарожнічае па свеце і трапляе ў разнастайныя сітуацыі. Аднойчы ён апыніўся ў пячоры, дзе жыве горны кароль і яго світа – розныя пачвары. 

Верил я, сходя впервые

В недра мрачные земные:

Духи тьмы там, в глубине,

Тайну тайн откроют мне.

                      Г. Ибсен

Пра што паведаміла табе музыка? Што здарылася з Перам Гюнтам у пячоры?

Назаві сродкі музычнай выразнасці, якія выкарыстаў кампазітар. гэту  Ствары з сябрамі пластычны спектакль. 

Музыкальное эхо 

Словы і музыка М. Андрэевай

 Спявай песню, гуляючы ў рэха.