Сродкі музычнай выразнасці
^ Вверх

Сродкі музычнай выразнасці

Музыка, як і літаратура, выяўленчае мастацтва, мае сваю мову, фарбы. У музыцы яны называюцца сродкамі музычнай выразнасці. Гэта – мелодыя, рытм, лад, тэмп, дынаміка, рэгістр, тэмбр. Аб іх ты даведаешся ў гэтым паўгоддзі.

 МЕЛОДЫЯ 

Зямля ўхутана мелодыямі, яна спявае. Кожную мелодыю можна не толькі пачуць, праспявать, але і намаляваць. Угледзься ў гэтыя малюнкі і паспрабуй іх агучыць. 

Дапамагай сабе рукой – паказвай напрамак мелодыі.  

Прекрасен мир поющий            Словы У. Сцяпанова                        Музыка Л. Абелян

У каждого на свете

Есть песенка своя:

Поёт о счастье ветер,

Деревья и поля. 

То радостно, то грустно,

То громче, то нежней

Поёт скворец искусный

И маленький ручей.

Шумит ли сад цветущий,

Идёт ли снег зимой –

Прекрасен мир поющий,

И ты с ним вместе пой!

Звярні ўвагу на мелодыю песні. Выберы словы, якія найбольш ёй адпавядаюць (суровая, мяккая, лёгкая, урачыстая, радасная).

Выканай песню ў адпаведным характары. 

Мелодыі запісваюцца знакамі – нотамі: 

Яны размяшчаюцца на пяці лінейках – нотным стане: 

Ключ скрыпічны – гэта знак,

І малюецца ён так:

Гэты ключ, як капітан,

Адкрывае нотны стан.

Л. Кебіч 

До, рэ, мі, фа, соль, ля, сі – гэта музычны “алфавіт” – гукарад. 

Паглядзі, дзе знаходзяцца гэтыя ноты на клавіятуры фартэпіяна.

Імітуй пальчыкамі ігру па “клавішах”. 

З дапамогай сямі нот складаюцца розныя мелодыі: плаўныя, хвалепадобныя, са скачкамі і інш. Яны могуць рухацца ўверх: 

Уніз: 

І быць на адной вышыні: 

Каб мелодыя гучала прыгожа, яе “апранаюць” у рознае “адзенне”. Гэта значыць, складаюць музычнае суправаджэнне – акампанемент. 

Паслухай акампанементы да гэтых мелодый у выкананні настаўніка. 

  Небыліца

Словы Л. Пранчака                                                Музыка Г. Ермачэнкава

  1. До – рэ – мі – фа – соль – ля – сі!

Ля канавы карасі,

Ментузы і шчупакі.

А ў канаве – рыбакі…

Прыпеў: Гаварыць далей

               Ці – до?

               Сі –ля –соль –

               Фа – мі – рэ – до!

  1. До – рэ – мі – фа – соль – ля – сі!

Заспявалі карасі,

Ментузы і шчупакі.

Паўцякалі – рыбакі…

Прыпеў.

 

  1. До – рэ – мі – фа – соль – ля – сі!

Ты не плач, не галасі.

Бо калі ты сам рыбак,

Адкажы, што тут не так.

Прыпеў.

 Ці згодны ты з назвай песні? Чаму?

Якая знаёмая табе мелодыя пранізвае ўсю песню? Назаві і праспявай яе.        

 Музыка

Музыка лашчыць душу;

Можа яна нагадаць

Ветру асеннягя шум,

Звон ручая,

Спеў сала’ўя;

Можа яна перадаць

Крык, цішыню,

Лёт матылькоў і арлоў. Хораша так размаўляе без слоў!

В. Жуковіч  

Мелодыя 

І. Жыновіч 

Якія пачуцці выклікае ў цябе гэта музыка? Чаму? Хто і як “спявае”мелодыю? 

Як бачыш, мелодыю можа спяваць не толькі голас чалавека, але і музычны інструмент 

СТВАРАЕМ ПЕСЕНЬКІ

 

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах

Бусел даўганосы,

Жабы сабе носіць.

 

Дзед Мядзведзь стаміўся троху –

Лёг у мяккую бярлогу,

Смачна спалася яму,

Не ўставаў усю зіму.

Д. Бічэль-Загнетава

Раз, два, тры, чатыры,

Кошку грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць. 

Уважліва прачытай тэксты вершаў, услухайся ў іх. Які з іх, на тваю думку, больш падыходзіць да песні, марша, вальса, полькі?

Уяві сябе кампазітарам. Прыдумай сваю мелодыю на адзін з тэкстаў. 

Светлы кастрычнік у празрыстасці чыстай, крынічнай…

Лістапад – залаты лістапад. 

Кружева осенние 

Словы і музыка Я. Жабко 

  1. Солнышко осеннее очень хлопотливое,

Расшивает золотом листья и траву

И стоит березонька сказочно красивая,

Сказка отражается в голубом пруду.

  1. Кружева осенние – паутинки тонкие.

Серебром запутались в золоте ветвей.

И рябина красная, и калина спелая,

И все чаще слышатся крики журавлей.

 Вызначы характар музыкі.

Як ты разумееш назву песні? Спявай яе і “малюй” мелодыю пластычнымі рухамі рук.

 Раманс

для кларнета, скрыпкі і фартэпіяна 

А. Туранкоў

Раманс – задушэўная песня з суправаджэннем аднаго ці некалькіх музычных інструментаў. 

Восеньская цяплыня ўхутала ўсё наваколле. Сонечныя прамяні, як матчыны рукі, абдымаюць, песцяць прыроду. У гаі спрабуюць свае галасы маладыя шпакі. Часам у рацэ выплёхваецца рыба, каб зірнуць і лепш пачуць гэту прыгажосць. Аднекуль даносіцца музыка, якая дапаўняе і стварае настрой казачных мрояў… Душа ляціць у бясконцы сусвет. 

Падбяры словы, якія адпавядаюць характару музыкі (мяккая, гуллівая, маршавая, гарэзлівая, узнёслая, песенная, задушэўная, працяжная). Як “размаўляюць” паміж сабой музычныя інструменты? Ці заўсёды яны гучаць адначасова? 

Кожная песня, інструментальны твор маюць сваю мелодыю. Яна яскрава перадае характар, змест, асаблівасці музычнага твора.