Пытанні і заданні
^ Вверх

Пытанні і заданні

1. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?

2. Што называецца “стылем”?

3. Якія функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы выдзяляюцца?

4. Што аб’ядноўвае і што адрознівае публіцыстычны і мастацкі стылі (размоўны і мастацкі, публіцыстычны і навуковы і г.д.)?

5. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?

6. Якія моўныя сродкі характэрны толькі пэўнаму стылю?

7. Адзначце асаблівасці навуковага стылю мовы.

8. Назавіце асноўныя лексічныя (марфалагічныя, сінтаксічныя) асаблівасці навуковага стылю.

9. Якія асноўныя прыметы павінен утрымліваць тэкст навуковага стылю?

10. Ахарактарызуйце звязнасць і цэласнасць навуковага тэксту.

11. Назавіце асноўныя жанры навуковай літаратуры.