Практыкаванні
^ Вверх

Практыкаванні

1. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Зрабіце вывад пра ўжыванне моўных сродкаў у залежнасці ад стылю. 

Если угодно, язык — это океан. Можно черпать и наливать в сосуды различной формы. Одна и та же вода принимает форму куба, бутылки, амфоры, хрустального шара и грязной лужи.

Много языков внутри одного языка, ну, или, скажем мягче, много языковых сфер. Вспомним некоторые из них.

Язык технической и документальной информации. Язык судопроизводства и протоколов. Язык газетной информации. Язык учёных докладов, популярных лекций, застольных речей, отчётных докладов… Язык, которым я пишу заявление о предоставлении мне жилплощади, и язык, которым я пишу сонет.

Нелепо выглядела бы фраза в инструкции: «Придя на своё тёпленькое местечко и усевшись на свой замасленный стулишко, вахтёр обязан сверкнуть глазами во все стороны!..»

Точно так же нелепо выглядела бы фраза в интимном письме: «Нижеследующим уведомляю гражданку Сидорову, что вот уже неделю я испытываю любовное томление!..» (В.Солодухин).

 

2. Прачытацейце тэкст. Якія вобразныя сродкі і з якой мэтай ўжыты ў тэксце. Вызначце тып і стыль тэксту. 

З самага ранняга дзяцінства і да глыбокай старасці ўсё жыццё чалавека непарыўна звязана з мовай.

Дзіця яшчэ не навучылася, як трэба гаварыць, а яго чысты слых ужо ловіць журчанне бабуліных казак, мамінай калыханкі. Але і казкі, і прыгаворкі — гэта мова.

Падлетак ідзе ў школу. Юнак крочыць у інстытут ці ва універсітэт. Цэлае мора слоў, шумлівы акіян маўлення падхапляе яго там, за шырокімі дзвярыма. Скрозь жывыя гутаркі настаўнікаў, скрозь старонкі соцень кніг упершыню бачыцца яму адлюстраваны ў слове неахопна-складаны сусвет. Праз  с л о в а  ён упершыню даведваецца пра тое, чаго яшчэ не бачылі (а магчыма, і ніколі не ўбачаць!) яго вочы. У гучным слове паўстаюць перад ім льяносы Арынока, бліскаюць айсбергі Арктыкі, шумяць вадаспады Афрыкі і Амерыкі. Раскрываецца вялікі свет прастораў зорак; бачнымі становяцца мікраскапічныя космасы малекул і атамаў.

Новы чалавек родніцца са старажытнымі думкамі, з тымі, што склаліся ў галовах людзей за тысячагоддзі да яго нараджэння. Сам ён набывае магчымасць звяртацца да праўнукаў, якія будуць жыць шмат стагоддзяў пасля яго смерці. І ўсё гэта толькі дзякуючы мове. (Л.Успенскі)

 

3. Прачытайце тэксты. Вызначце, да якога стылю яны належаць. Аргументуйце свой адказ. 

І. Сярод жанок, што тоўпіліся на двары, аб уступленні ў калгас найбольш хваляваліся Чарнушкава Куліна і Сарока.

— Як хто, а я — што б такое зрабіла калі! — Куліна круціла галавой, з чырвоным, злым тварам, клялася перад усімі: ніколі, нават пад прымусам!

— Жызня будзе: прыйдзеш з работы — ніякай турботы! — растарэквала адважна Сарока. — Ні каровы, ні свіняці — адны сцены ў хаце!.. Любата!

— Як ето яно будзе? — трывожылася Васілёва Маня. — Добра, як у каго няма нічого!

— Аге! — запярэчыла нявестцы Васілёва матка. — Не шкода хіба! Багатаму шкода карабля, а беднаму кашаля! (І.Мележ)

 

ІІ. Гук — гэта ваганне паветра пад уздзеяннем пругкага цела. Такім целам для гукаў мовы з’яўляюцца органы маўлення.

Кожны гук мае вышыню, сілу і тэмбр. Вышыня гука залежыць ад частаты вагання. Чалавечы слых успрымае гукі з частатой ад 20 да 20 тысяч герц (герц — адно ваганне ў секунду).

Сіла гука абумоўліваецца амплітудай вагання паветра, і яна будзе тым большая, чым большая яго амплітуда.

Тэмбр гука ствараецца спалучэннем ваганняў рознай частаты. (Лагапедыя, с.32)

 

ІІІ. На двары ля нашай маленькай, ужо струхнелай у вуглах, хаткі шаркае піла, звініць сасновае бярвенне і ўвачавідкі расце зруб. Заўчора было шэсць вянцоў, а сёння ўжо восем.

На зрубе сядзяць старыя Астах і Гапей. Астах сухі, як таракан, з мякенькай, як кудзелька, барадой. Гапей — круглейшы, меншы ростам і шырэйшы ў плячах. Абодва з будаўнічай брыгады, абодва ўвішненька махаюць сякерамі, шчыруюць. Робяць яны ўсё згодна. Толькі і чуеш: “Астах, пасабі прыпадняць бэлечку, села няшчыльна” або “Гапей, паз малаваты, давай яшчэ трошкі знімем”.

Маці ўвесь дзень на рабоце, сушыць сена. А я памагаю цеслярам: то моху падам, то адвес ці яшчэ што-небудзь. Кручуся ля зруба, дабрэючы ад радасці: гэта ж мы блізкім часам ужо ў новы дом пяройдзем. Як магу, стараюся дагадзіць будаўнікам.

 

ІV. Беларуская ССР гарантуе кожнаму жыхару рэспублікі неад’емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сістэмай дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы народнай адукацыі павінны валодаць мовай навучання, на якой працуе адпаведная ўстанова.

 

V. Вытокі народнай творчасці, якія ідуць ад роднай прыроды, ад таго, што бачыць вока і кранае сэрца, па-мастацку ўвасоблены ў лепшых узорах беларускага арнаменту. Традыцыйнае ткацтва складвалася стагоддзямі. Майстры адкідвалі непатрэбнае — заставалася і ўмацоўвалася сапраўднае, народнае, самае цудоўнае. Да гэтага часу ёсць цэлыя вёскі, дзе ткацтвам займаецца большасць жанчын і дзе ў кожнай хаце стаіць самаробны ткацкі станок — кросны.

Многія рэчы, якія былі вытканы яшчэ нашымі прабабкамі, па майстэрству, разнастайнасці малюнка, каляровай гаме ўяўляюць сапраўдныя творы мастацтва.

 

4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя лексічныя асаблівасці навуковага стылю. 

Монатанія — функцыянальны стан арганізма, які развіваецца пры аднастайнай рабочай нагрузцы, звязанай з доўгачасовым выкарыстаннем аднолькавх элементарных дзеянняў або з непарыўнай устойлівай канцэнтрацыяй увагі ва ўмовах дэфіцыту сэнсорнай інфармацыі. У маўленні монатанія праяўляецца ў адсутнасці меладычнай карэляцыі ў фаналагічнай сістэме, г.зн. невыкарыстанні танічнага націску для дыферэнцыяцыі гукавых абалонак слоў і марфем. (СЛ, с201—202)

 

5. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю. 

Вызначыць месца і ролю сацыяльнага выхавання ў жыцці чалавека можна толькі пры суаднясенні яго з такімі працэсамі, як развіццё і сацыялізацыя.

Развіццё — гэта рэалізаця іманентных (унутры ўласцівых) задаткаў, уласцівасцей чалавека.

Развіццё чалавека ва ўзаемадзеянні і пад уплывам навакольнага асяроддзя ў самым агульным плане можна вызначыць як працэс і вынік яго сацыялізацыі, г.зн. засваення і аднаўлення культурных каштоўнасцей і сацыяльных норм, а таксама самаразвіцця і самарэалізацыі ў тым грамадстве, у якім ён жыве.

Сацыялізацыя адбываецца: а) у працэсе стыхійнага ўзаемадзеяння чалавека з грамадствам і стыхійнага ўплыву на яго разнастайных, іншы раз рознабакова накіраваных абставін жыцця; б) у працэсе ўплыву з боку дзяржавы на тыя ці іншыя катэгорыі людзей; в) у працэсе мэтанакіраванага стварэння ўмоў для развіцця чалавека, г.зн. выхавання; г) у працэсе самаразвіцця, самавыхавання чалавека.

Такім чынам, можна лічыць, што развіццё — агульны працэс станаўлення чалавека; сацыялізацыя — развіццё, абумоўленае канкрэтнымі сацыяльнымі ўмовамі. (Сацыяльная педагогіка, с.3)

 

6. Напішыце анатацыю на кнігу ці артыкул (на выбар).

 

7. Напішыце рэферат на тэму «Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовы», карыстаючыся энцыклапедыяй «Беларуская мова» (Мн., 1994, с.370—371), вучэбным дапаможнікам У.В.Анічэнкі «Асновы культуры маўлення і стылістыкі» (Мн.,1992, с.40—47).

 

8. Падрыхтуйце навуковы даклад на адну з наступных тэм. Звярніце ўвагу на звязнасць, структурнасць і цэласнасць вашага навуковага тэксту. 

  1. Форма, змест і прапаганда педагагічных і лагапедычных ведаў.
  2. Прафілактыка маўленчых парушэнняў.
  3. Асаблівасці лагапедычнага абследавання дзяцей з парушэннямі слыху.
  4. Спецыфіка карэкцыйна-педагагічнай работы пры розных формах афазіі.
  5. Сімптаматыка маторнай алаліі.
  6. Формы функцыянальных і арганічных парушэнняў голасу.
  7. Характарыстыка асобы лагапеда.
  8. Асноўны паняційна-катэгарыяльны апарат лагапедыі як навукі.
  9. Змест сацыяльнай педагогікі як галіны ведаў.
  10. Аб’ектыўныя фактары пераўтварэння чалавека ў ахвяру недобразычлівых умоў сацыялізацыі.
  11. Рэлігійныя арганізацыі і рэлігійнае выхаванне.
  12. Сям’я і сямейнае выхаванне.
  13. Паняцце і прыметы субкультуры.
  14. Сродкі масавай камунікацыі і сацыялізацыя.
  15. Дзяржава і дзяржаўная сістэма выхавання.
  16. Сістэма спецыяльных устаноў для дзяцей з парушэннямі маўлення.
  17. Рэгіён як адзін з мезафактараў, што ўплываюць на сацыялізацыю чалавека.
  18. Фарміраванне эмоцый у дзяцей.
  19. Фактар псіхічнага развіцця дзіцяці.
  20. Псіхічнае развіццё дзіцяці і ўплыў асяроддзя

 

9. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю. 

І. Алалия — отсутствие или недоразвитие речи вследствие органического поражения речевых зон коры головного мозга во внутриутробном или раннем периоде развития ребенка. Синонимы: дисфазия, ранняя детская афазия, афазия развития, слухонемота (устаревшее).

Один из наиболее сложных дефектов речи, при котором нарушены операции отбора и программирования на всех этапах порождения и приема речевого высказывания, вследствие чего оказывается не сформированной речевая деятельность ребенка. Система языковых средств (фонематических, грамматических, лексических) не формируется, страдает мотивационно-побудительный уровень речепорождения. Наблюдаются грубые семантические дефекты. Нарушено управление речевыми движениями, что отражается на воспроизведении звукового и слогового состава слов. Встречается несколько вариантов алалии в зависимости от того, какие речевые механизмы не сформированы и какой из их этапов (уровней) преимущественно страдает. (Лагапедыя, с.64)

 

ІІ. Полем коррекционной деятельности может выступать и волевое развитие дошкольника.

Предмет коррекции волевого развития ребенка: волевое действие (в совокупности всех элементов: цель, мотив, решение, усилие, исполнение как преодоление препятствий, оценка результата); саморегуляция (стимуляция и торможение активности); упрямство и негативизм.

В естественных условиях коррекция волевого развития ребенка происходит в процессе его непосредственного ежедневного общения со взрослыми.

Представленные в нашей коррекционной программе фрагменты вариантов такого общения учитывают особенности волевого действия ребенка. Каждый фрагмент базируется на определенном элементе волевого действия (выбор цели, преодоление препятствий и совершение усилий, планирование и прогнозирование, оценка и т.д.).

В соответствии с возрастом и индивидуальными особенностями волевого развития ребенка одно и то же задание может быть предложено детям разного возраста. Например, наделение функциями контролера любимой игрушки для ребенка 2-3 лет — средство воспитания, формирования саморегуляции; для ребенка 5-6 лет — средство психологической помощи, коррекции. (Педагогіка, с.123)