Пытанні і заданні
1. Дайце азначэнне лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, вызначце іх прадмет і задачы.
2. З чаго складаецца і як будуецца слоўнікавы артыкул?
3. Што адносіцца да сістэмы граматычных памет?
4. Якія стылістычныя паметы ўжываюцца ў слоўніках?
5. Прывядзіце прыклады слоўнікаў, у якіх словы размешчаны гнездавым спосабам.
6. Ахарактарызуйце лінгвістычныя слоўнікі.
7. Якія слоўнікі называюцца энцыклапедычнымі? Прывядзіце прыклады энцыклапедычных слоўнікаў па сваёй спецыяльнасці.
8. Падумайце, як могуць псіхолагі, дэфектолагі і сацыяльныя педагогі выкарыстоўваць у сваёй працы асацыятыўныя і частотныя слоўнікі?