Практыкаванні
^ Вверх

Практыкаванні

1. Вызначце тып і від слоўнікаў, з якіх узяты прыклады. Прачытайце і параўнайце будову слоўнікавых артыкулаў. 

Дэфекталогія, -і, ж. Навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання. || прым. дэфекталагічны, -ая, -ае.

Дэфекталогія (ад лац. defectus — загана, недахоп + гр. logos — слова ) — навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

Дэфекталогія (ад лац. defectus — недахоп + гр. logos — навука, вучэнне) — навука пра псіхафізічныя асаблівасці развіцця анамальных дзяцей, заканамернасці іх навучання і выхавання.

Педагогіка, -і, ДМ –гіцы, ж. Навука пра метады выхавання і навучання. || прым. педагагічны, -ая, -ае. П. факультэт (які рыхтуе спецыялістаў па педагогіцы). П. інстытут (які рыхтуе настаўнікаў).

Педагогіка (гр. рaidogogike) — навука пра выхаванне чалавека.

Педагогіка — 1) навука, якая вывучае аб’ектыўныя законы развіцця канкрэтна-гістарычнага працэсу выхавання, арганічна звязаныя з законамі развіцця грамадскіх адносін і станаўлення дзіцячай асобы, а таксама вопыт рэальнай грамадскай выхаваўча-навучальнай практыкі фарміравання падрастаючых пакаленняў, асаблівасці і ўмовы арганізацыі педагагічнага працэсу; 2) сукупнасць тэарэтычных і прыкладных навук, якія вывучаюць выхаванне, адукацыю і навучанне; 3) навука пра выхаваўчыя адносіны, якія ўзнікаюць у працэсе ўзаемасувязі выхавання, адукацыі і навучання з самавыхаваннем, самаадукацыяй і саманавучаннем і накіраваныя на развіццё чалавека; 4) вучэбны курс, які выкладаецца ў педагагічных вучэбных установах і іншых установах па прафілюючых праграмах.

 

2. Выпішыце з «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5-ці тамах (т.2. Мінск, 1978) і з «Руска-беларускага слоўніка» ў 3-х тамах (т.1. Мінск, 1993) слоўнікавыя артыкулы слова запас. Вызначце адрозненні ў падачы аднаго і таго слова ў гэтых лінгвістычных слоўніках.

 

3. Прачытайце тэкст. Карыстаючыся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» ў 5-ці тамах, вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў. 

“Ці маем мы права выракацца роднай мовы?” — пытаўся ў беларусаў Янка Купала ў 1914 годзе. Сёння духоўныя нашчадкі вялікага паэта зноў і зноў задаюць пытанне сваім сучаснікам, спадзеючыся на аднаўленне жывога бытавання беларускага слова. У наш час урбаністычнай уніфікацыі і навукова-тэхнічнай стандартызацыі характэрны для ўсіх рэгіёнаў свету рух за адраджэнне нацыянальных культур недасведчанымі людзьмі часам успрымаецца, як парадокс ці штучнае дзівацтва. Небяспечная памылка, за якую шмат якія народы ўжо дорага заплацілі і не толькі здабыткамі культуры, але і чалавечымі ахвярамі!

І вельмі добра, што праўда пра нацыянальную культуру ўрэшце стала фактам новага палітычнага мыслення. Наіўная ў навуковых адносінах, але зусім не бяскрыўдная канцэпцыя папярэдніх гадоў, паводле якой беларуская мова, фальклор, іншыя аспекты нацыянальнага быцця — гэта толькі “мясцовы каларыт” агульнасавецкай культуры, паступова знікае. Верх бярэ інтэрнацыянальная павага да мовы кожнага народа, выспявае грамадскае перакананне, што агульначалавечая прагрэсіўная культура — гэта гарманічная “сімфонія” раўнапраўных галасоў усіх нацыянальных культур. (Паводле У.Конана)

 

4. Карыстаючыся індэксам, змешчаным у канцы «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» М.К.Клышкі (Мінск, 1993), знайдзіце сінонімы да слоў думка, водгук. Запішыце сінанімічныя рады, у якія ўваходзяць гэтыя словы, складзіце і запішыце сказы са словамі-дамінантамі.

 

5. Выпішыце з «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 1996) па тры слоўнікавыя артыкулы мнагазначных слоў і слоў-амонімаў. Вызначце асаблівасці іх будовы.

 

6. Выпішыце эпітэты і асацыяцыі да слова дзень са «Слоўніка эпітэтаў беларускай мовы» Н.В.Гаўрош (Мінск, 1998) і «Асацыятыўнага слоўніка беларускай мовы» А.І.Цітовай (Мінск, 1981).

 

7. Падбярыце і запішыце свае асацыяцыі да слоў дзіця, жыццё, кахаць. Параўнайце вашы асацыяцыі з тымі, што прыведзены ў «Асацыятыўным слоўніку беларускай мовы» А.І.Цітовай (Мінск, 1981).

 

8. Заканспектуйце артыкулы дзяўчына і хлопец са «Слоўніка эпітэтаў беларускай мовы» Н.В.Гаўрош (Мінск, 1998). Параўнайце эпітэты ў абодвух артыкулах, выпішыце эпітэты-антонімы.

 

9. Карыстаючыся «Слоўнікам паронімаў беларускай мовы» С.М.Грабчыкава (Мінск, 1994), вызначце розніцу паміж наступнымі словамі. 

Абгрунтаванасць — абгрунтаванне, адзінкавы — адзінокі – адзіночны — адзіны, адукаваны — адукацыйны, асабісты — асабовы — асаблівы, асветніцкі — асветны — асвечаны, асвоіць — засвоіць, афектыўны — эфектыўны, важкасць — важнасць, варыянтны — варыяцыйны, вымысел — замысел, гімназісцкі — гімназічны, дысцыплінаваны — дысцыплінарны, запазычанасць — запазычанне — запазычванне, зыходзячы — зыходны, кваліфікаваны — кваліфікацыйны, падлетак — падлётак — подлетак, прэтэндэнт — прэцэдэнт, разумнець — разумнічаць, самалюбаванне — самалюбівасць — самалюбнасць — самалюбства — самаўлюбёнасць, узбуджальнасць — узбуджанасць — узбуджэнне — узбудлівасць, факультатыўны — факультэцкі, фармаваць — фарміраваць, хандра — хандрома — хандрыла, цікавы — цікаўны, чытальнік — чытач, экспансіўнасць — экспансія — экспансіянізм, юнацкасць — юнацтва.

 

10. Прачытайце і вызначце, якія з прапанаваных беларускіх эквівалентаў у «Слоўніку тэрмінаў логікі і псіхалогіі» 1923 года не прыжыліся ў сучаснай тэрміналогіі, а якія змянілі сваё фонамарфалагічнае аблічча. 

Автоматизм — аўтоматызм, самарух; аксиома — аксіома, пэўнік; актуальность — актуальнасьць, здольнадзейнасьць; амнезия — амнэзія, бяспамяцьце; анализ — аналіз, расклад; анкетный метод — анкетны, запытальны метад; анальгезия — анальгэзія, бязбольле; антитезис — антытэзіс, проціпалажэньне; апатия — апатыя, апешаласьць; аргумент — аргумэнт, довад; ассоциация представлений — злучэньне прадстаўленьняў; атавизм — зваротнаспадчыннасьць; аффект астенический — афэкт прыгнятаючы; аффект стенический — афэкт узбуджаючы; бинокулярное зрение — двухвочны зрок; близорукость — нізкавокасьць; вкусовые клеткі — смакавыя каморкі; внешнее внимание — знадворная ўвага; внушение — наданьне; воображение — выабражэньне; восстановление — адбудова; галлюцинация — здань; генезис — гэнэзіс, узьнікненьне; гипербулия — гіпэрбулія, зьлішвольле; гипермнезия — гіпэрмнэзія, зьлішпамяць; гипотеза — гіпотэза, дапушчэньне; графический образ — пісоўны, графічны вобраз; дедукция — дэдукцыя, вывядзеньне; заблуждение — аблуда; закон тождества — закон тожсамасьці; звук — зык, гук; индукция — індукцыя, навядзеньне; интроспекция — інтрэспэкцыя, унутранагляданьне; концепция — концэпцыя, паняцьце; метод эмпирический — мэтод эмпірычны, дасьвядчальны; необходимость — канечнасьць, неабходнасьць; наблюдение — нагляданьне, спасьцярога; ошибка — абмылка, памылка; опыт — дасьведчаньне; призрак — здань, мара; сознание — сьвядомасьць, прытомнасьць; способность — здольнасьць, здатнасьць; тавтология — тожслоўе; тест — тэст, выпыт; эстезиомер — чуламер.

 

11. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Зрабіце лексічны разбор выдзеленых слоў у наступным парадку: 1) растлумачце лексічнае значэнне слова; 2) укажыце, у прамым ці пераносным значэнні ўжыта слова; 3) падбярыце, калі магчыма, да слова амонімы, сінонімы, антонімы; 4) вызначце, да актыўнай ці да пасіўнай лексікі належыць слова (гістарызм, архаізм, неалагізм); 5) назавіце слова паводле яго ўжывання (агульнаўжывальнае, дыялектнае, спецыяльнае, жаргоннае); 6) пакажыце, да якога стылістычнага разраду адносіцца слова; 7) паходжанне слова, прыметы і асваенне запазычанага слова. 

Узор. Мы будзем пастаянна пашыраць і ўмацоўваць сувязі паміж калектывамі.

Калектыў — група людзей, аб’яднаных агульнай працай, інтарэсамі. Слова адназначнае, ужываецца ў прамым значэнні, не мае амонімаў, належыць да актыўнай лексікі, агульнаўжывальнае, нейтральнае, запазычанае з лацінскай мовы, прыметы запазычання — адсутнасць якання і цекання.

 

І.Приказ, распоряжение, команда

Эти сообщения говорят ребёнку о том, что его чувства или потребности не представляют собой никакой ценности; он должен согласиться с тем, что чувствует или в чём нуждается его родитель («Мне наплевать, что ты хочешь делать; сию же минуту домой»).

Они выражают неприятие ребёнка таким, каков он есть в данный момент («Перестань вертеться»).

Они вызывают страх перед властью родителей. Ребёнок слышит в них угрозу со стороны того, кто больше и сильнее, чем он («Иди к себе в комнату — а если не пойдёшь, я заставлю тебя это сделать»).

Они могут вызвать у ребёнка чувство обиды и негодования, нередко заставляя его выражать враждебные чувства, сопротивляться, давать отпор.

Они могут говорить ребёнку о том, что его родитель не доверяет его рассудительности или компетентности («Не трогай эту тарелку», «Не подходи к своему младшему брату»). (Популярная педагогика, с.600)


ІІ. Совет, предложение решений

Такие сообщения часто воспринимаются ребёнком как свидетельство того, что родитель недооценивает его рассудительность или его способность находить свои собственные решения.

Они могут заставить ребёнка стать зависимым от родителей и перестать думать за себя («Что я должен сделать, папа?»).

Иногда дети с ходу отвергают предложения и советы родителей («Дай мне самому в этом разобраться», «Я не хочу, чтобы мне указывали, что я должен делать»).

Совет иногда сообщает ребёнку, что родитель относится к нему с чувством своего превосходства («Мы с мамой знаем, что лучше»).

Совет может заставить ребёнка думать, что родитель вообще его не понял («Если бы ты знал, что я на самом деле чувствую, ты бы этого не предложил»).

Частые советы иногда приводят к тому, что ребёнок всё свое время посвящает реагированию на идеи родителя в ущерб развитию собственных идей. (Популярная педагогика, с.601)