Пытанні і заданні
1. Што такое лексіка?
2. Сфармулюйце прыметы лексічнага складу мовы.
3. На якія групы падзяляецца лексіка паводле сфер яе выкарыстання?
4. Якія пласты можна выдзеліць у складзе лексікі абмежаванага выкарыстання?
5. Ахарактарызуйце дыялектную і жаргонную лексіку.
6. На якія разрады падзяляюцца дыялектныя словы? Ахарактарызуйце кожны разрад.
7. Якія лексічныя адзінкі адносяцца да спецыяльнай лексікі?
8. Што такое тэрмін?
9. Растлумачце ўзаемадзеянне паміж спецыяльнымі і агульнаўжывальнымі словамі
10. Дайце азначэнне тэрміна «наменклатурная назва».
11. Чым адрозніваюцца паміж сабой тэрміны і наменклатурныя назвы?
12. Што называецца прафесіяналізмам?
13.Назавіце прыметы, па якіх тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой.
14. Сфармулюйце патрабаванні, якім павінен адпавядаць тэрмін.